І зноўку ме­ра­ць вёр­сты незлі­чо­на

Тра­ды­цый­ная ду­хоў­ная спад­чы­на бе­ла­ру­саў — вы­дат­ная кры­ні­ца жыц­цё­вай муд­рас­ці, тры­ва­лая ас­но­ва для вы­ха­ван­ня пат­ры­я­тыз­му, эма­цы­я­наль­на-каш­тоў­нас­ных ад­но­сін да куль­ту­ры свай­го на­ро­да.

Gomelskaya Pravda - - СПАДЧЫНА - Ка­цяры­на АЛЕНІНА Фо­та аўта­ра

На пра­ця­гу мно­гіх га­доў ка­лек­тыў ка­фед­ры бе­ла­рус­кай куль­ту­ры і фалькла­ры­сты­кі ГДУ імя Ф. Ска­ры­ны на ча­ле з док­та­рам філа­ла­гіч­ных навук, пра­фе­са­рам, за­гад­чы­кам ка­фед­ры Ва­лян­ці­най Но­вак зай­ма­ец­ца вы­вуч­эн­нем фальк­ло­ру Бе­ла­русі. А ён на фоне еўра­пей­скіх куль­тур, несум­нен­на, вы­лу­ча­ец­ца ўстой­лі­вай заха­ва­на­сцю ар­хаіч­ных аб­ра­даў і пе­сень. Не­вы­пад­ко­ва ЮНЕСКА на­дае асаб­лівую ўва­гу з’явам тра­ды­цый­най куль­ту­ры роз­ных рэ­гіё­наў.

У Го­мель­скім універ­сіт­эце скла­ла­ся тра­ды­цыя рэ­гія­наль­на­ла­каль­на­га вы­вуч­эн­ня і вы­дан­ня леп­шых узо­раў вуснай на­род­най твор­час­ці не толь­кі на­шай Го­мельш­чы­ны, але і ін­шых рэ­гіё­наў Бе­ла­русі. Эн­цы­кла­пе­ды­яй жыц­ця, по­бы­ту на­шых прод­каў, жы­вой кры­ні­цай, якая пад­пітвае ўяў­лен­ні су­час­нікаў пра тра­ды­цый­ны зем­ля­роб­чы ка­лян­дар, ся­мей­ныя аб­ра­ды і звы­чаі, прык­ме­ты і па­вер’і мож­на лічы­ць вы­дад­зе­ныя ка­фед­рай бе­ла­рус­кай куль­ту­ры і фалькла­ры­сты­кі, па­чы­на­ю­чы з 2002 го­да, 24 кні­гі. Ся­род іх “Хой­нікш­чы­ны спе­ў­ная ду­ша. На­род­ная ду­хоў­ная куль­ту­ра Хой­ніц­ка­га краю”, “Жыц­ця па­леска­га бяз­дон­ныя глы­біні. На­род­ная ду­хоў­ная куль­ту­ра Пет­ры­каўска­га ра­ё­на”, “На бе­ра­гах Дня­п­ра і Дру­ці. На­род­ная ду­хоў­ная куль­ту­ра Ра­га­чоўска­га ра­ё­на”.

У іх змеш­ча­ны ўнікаль­ныя фальк­лор­на-эт­на­гра­фіч­ныя і мі­фа­ла­гіч­ныя мат­э­ры­я­лы, за­пі­са­ныя ў шмат­лікіх па­ля­вых экс­пе­ды­цы­ях вы­клад­чы­ка­мі і студ­эн­та­мі. Прык­мет­на, што ў гэтай важ­кай пра­цы прад­стаў­ле­ны ўжо Ла­гой­скі і Ня­свіж­скі ра­ё­ны Мінш­чы­ны, Глы­боц­кі — Ві­цебш­чы­ны.

Сустр­эчы з вяс­коў­ца­мі і га­ра­джа­на­мі-ін­фар­ма­та­ра­мі — гэта паг­лыб­ленне ў лё­сы люд­зей, іх све­та­по­гляд, на­род­ную жыц­цё­вую філа­со­фію, пад­піт­ка ап­ты­міз­мам. Пры­вя­ду толь­кі ад­зін прыклад. Вель­мі ўразі­ла студ­эн­таў гу­тар­ка з ад­ной жы­хар­кай Калін­кавіц­ка­га ра­ё­на. На пы­танне, з якой мэтай яна ўпры­гож­вае зе­ляні­най па­двор’і, жан­чы­на ад­ка­за­ла: “Мы ра­дас­ці ў жыц­ці шу­калі”.

Над­звы­чай ба­га­тая аб­рад­на­сць і на­род­ная па­эзія Ло­еўш­чы­ны. На­прыклад, у вёс­цы Га­ра­док, як рас­ка­за­лі сяль­чане, у час свя­тка­ван­ня Каляд куц­цю “ва­ры­лі з роз­ных круп: ілі аў­сян­ка, ілі пша­но, ілі гр­эч­ка, ілі пяр­ло­вая кру­па”. Гарш­чок з ка­шай аба­вяз­ко­ва ставілі на се­на, бо “Іі­сус рад­зіў­ся на сене”.

Акр­эс­ле­ную сла­вес­ную фор­му­лу ме­ла за­гу­канне ма­ро­зу ў вёс­цы Кру­пей­кі: “Ма­роз, ма­роз, не хад­зі ле­там, а хад­зі зі­мою. А ле­там як прыйдзеш, дык буд­зем бі­ць жа­лезнай пу­гаю”.

У вёс­цы Ва­до­вічы Калін­кавіц­ка­га ра­ё­на каля­да­валі з дзе­дам-па­ва­ды­ром, апра­ну­тым у мас­ку ка­ня, а ў вёс­цы Сы­род клалі пад іко­ну на кут са­ла­мя­на­га паву­ка, упры­го­жа­на­га су­хі­мі квет­ка­мі. Лічы­ла­ся, што ён за­сце­ра­гаў, ахоў­ваў жыт­ло.

Ба­га­тыя фальк­лор­ныя скар­бы! З ахво­таю студ­эн­ты ўд­зель­ні­ча­ю­ць у кан­фер­эн­цы­ях, рых­ту­ю­ць да­кла­ды з твор­чы­мі пр­э­зен­та­цы­я­мі, скла­да­ю­ць сц­эна­рыі фальк­лор­ных свя­таў і аб­ра­даў, вы­ка­ры­стоў­ва­ю­ць аўт­эн­тыч­ныя мат­э­ры­я­лы па­ля­вых экс­пе­ды­цый і ін­ды­ві­ду­аль­ныя за­пі­сы фальк­лор­на-эт­на­гра­фіч­ных зве­стак, зроб­ле­ныя на ма­лой рад­зі­ме.

Сё­ле­та студ­эн­ты-фі­ло­ла­гі ра­зам з кіраўніком ка­фед­ры і вы­клад­чы­ка­мі рых­ту­юц­ца па­бы­ва­ць у па­ля­вой экс­пе­ды­цыі на зям­лі ста­ра­жыт­най, по­лац­кай. І без­умоў­на, са­бра­ны мат­э­ры­ял буд­зе зноўку эн­цы­кла­пе­ды­яй на­род­на­га жыц­ця.

Шэраг кніг, вы­дад­зе­ных ка­фед­рай

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.