Бу­ме­ранг

Gomelskaya Pravda - - НАСУЩНОЕ - Улад­зі­мір ПЕРНІКАЎ

Пра Ва­лян­ці­ну Сяр­ге­еў­ну, якая тры га­ды та­му ата­ба­ры­ла­ся на куп­ле­най да­чы, су­сед­зі яе ве­далі ням­но­га. Але — га­лоў­нае. Да вы­хаду на пен­сію пра­ца­ва­ла яна са­кра­тар­кай ад­на­го вя­ліка­га га­рад­ско­га на­чаль­ніка і тры­ма­ла пад “пры­ц­э­лам” боль­шую част­ку ка­лек­ты­ву: хто з за­гад­чы­каў аддзе­лаў не ад­вод­зі­ць ва­ч­эй ад бух­гал­та­ра Зоі і касі­ра Ма­ры­ны, хто з ін­жы­не­раў, ні­бы тыя пе­ўні, чы­ры­ць кры­лом ва­кол эка­на­мі­ста Алё­ны. І так да­лей... Аб чым і да­кла­д­ва­ла шэфу. Для пра­філак­ты­кі. У мэтах неда­пуш­ч­эн­ня ама­рал­кі пер­са­на­лу.

На да­чы ж Ва­лян­ці­на Сяр­ге­еў­на пры­выч­ку па­да­з­ра­ва­ць ка­гось­ці ў нечым ня­доб­рым, ра­бі­ць з мухі сла­на, а по­тым “па­ля­ва­ць” на яго, ад­шлі­фа­ва­ла да та­кой сту­пе­ні, што мно­гія чле­ны ка­апе­ра­ты­ва апы­нулі­ся ў яе на “круч­ку”. Вось па­чу­ла яна, на­прыклад, раз­мо­ву Ма­рыі Міка­ла­еў­ны і Тац­ця­ны Вік­та­раў­ны пра тое, як Іван Іва­навіч часта­ваў Над­зею Ся­мё­наў­ну ка­вай (жан­чы­на са­ма ім аб гэтым апа­вя­да­ла), дык адра­зу па­да­ла тую гу­тар­ку пад зусім ін­шым ра­кур­сам.

— Мае вы дзяў­чат­кі-сы­ра­е­жач­кі, — ка­за­ла. — Не ад­зін гэта раз бы­ло, а цэ­лых тры. Не днём, а ве­чар­ком. Калі жон­ка Іва­на Іва­наві­ча ў го­рад ад­лу­ча­ла­ся. Ду­ма­е­це, то ка­ва бы­ла? Не спя­шы­це, мае га­пач­кі: ін­шы на­пой. Ка­то­ры га­ла­ву дур­мані­ць. Па-дру­гое. Му­жык той у са­май сі­ле, ма­цак! На жан­чын вочы бліш­ча­ць, як у ка­та на са­ла! Ні­вод­ную спад­ні­цу не пра­пус­ці­ць. А Над­зя што? 26 га­доў уда­вой ход­зі­ць. Што ёй губ­ля­ць? На што спад­зя­вац­ца? Не, па­між імі нештач­кі ёс­ць. Не мо­жа бы­ць, каб не бы­ло. Як пі­ць да­ць.

— Ад­куль та­кія пад­ра­бяз­на­сці? — па­ці­кавілі­ся слу­хач­кі.

— Са­ро­ка на хвас­це пры­нес­ла, — за­гад­ка­ва ўсміх­ну­ла­ся Ва­лян­ці­на Сяр­ге­еў­на і тут жа асад­зі­ла іх на­ступ­ным пы­тан­нем:

— Па­мяр­куй­це са­мі: які сэнс мне нешта вы­дум­ля­ць? Я — за праў­ду.

Глы­бо­ка за­ду­малі­ся та­ды “дзяў­чат­кі-сы­ра­е­жач­кі”: на са­мой спра­ве тут нештач­кі ёс­ць. Не мо­жа бы­ць, каб не бы­ло...

Так вось і па­паўз­ла па ву­шах дач­нікаў гэтая бай­ка, сут­на­сць якой га­лоў­ным “фі­гу­ран­там” яе ніх­то не вы­каз­ваў на­ват на­мё­кам. А што моўч­кі ка­са­ву­ры­лі­ся на іх — дык гэта ўжо ін­шая спра­ва.

Пад чар­го­вы аб­стр­эл бы­лой са­кра­тар­кі тра­пілі Яў­ген Міка­ла­евіч і Элаі­за Да­вы­даў­на. Вар­та бы­ло яму раніч­кай вый­с­ці з яе до­ма (ад­но­сіў су­сед­цы злоў­ле­ную на до­світ­ку ры­бу), як у маз­гах Ва­лян­ці­ны Сяр­ге­еў­ны кру­та­ну­ла­ся: па­лю­боўнікі. Няйна­чай, цэ­лую ноч ку­ля­лі­ся ў лож­ку. І ў гэта па­ве­ры­лі ўсё тая ж Ма­рыя Міка­ла­еў­на, Тац­ця­на Вік­та­раў­на і Васіль Мі­хай­лавіч, які да­лучы­ў­ся да іх.

А вось Ні­на Паўлаў­на да та­кой “на­ві­ны” ад­нес­ла­ся з сум­нен­нем: 80 га­доў стук­ну­ла Яў­ге­ну Міка­ла­еві­чу, на но­гі ён хво­ры. Дык ці да сек­су яму? А ў ад­каз па­чу­ла: “Дык то ж на но­гі. А на ін­шае? Ты вунь гляд­зі: цэ­лую сотку зям­лі пад сель­д­эр­эй ад­вёў. І ў да­д­а­так да ўся­го дзень пры дні пятруш­ку мат­ло­шы­ць з та­кім апе­ты­там, што нос упры­сяд­кі ска­ча. З ча­го б гэта? Не, ста­ры конь ба­раз­ны не псуе”.

Ука­за­ныя “до­ва­ды” Ні­на Паўлаў­на ра­шу­ча ад­верг­ла і паўта­ры­ла свае мер­ка­ван­ні. Сло­ва за сло­вам та­ды па­ля­це­ла-па­е­ха­ла па­між жан­чы­на­мі, і Ні­на Паўлаў­на далі­кат­нень­ка так па­ра­ду Ва­лян­ціне Сяр­ге­еўне да­ла. Не са­біра­ць мох з ба­ло­та, а лепш звяр­ну­ць ува­гу на траўку та­кую — бя­роз­ку, якая з яе ўчаст­ка на су­сед­ні пе­ра­паў­зае. Што тут бы­ло! Апа­нент­ка — рукі ўбо­кі і з яхід­ным пры­сма­кам вы­да­ла:

— А ты лепш за Толі­кам сваім гляд­зі. Ён сце­жач­ку-да­рож­ку да Ла­рыс­кі прак­лаў. У тваю ад­сут­на­сць два дні на ка­рач­ках град­кам яе па­кло­ны ад­бі­ваў. З пу­ста­зел­лем зма­гаў­ся. Да сё­ма­га по­ту. Уця­мі­ла?

Аб­ставі­ны па­чу­та­га Ні­на Паўлаў­на вы­свят­ля­ць у му­жа не ста­ла, але на ўся­ля­кі вы­па­дак паз­баві­ла яго су­б­от­няй і няд­зель­най чар­кі.

На­п­эў­на, фан­та­зіі Ва­лян­ці­ны Сяр­ге­еў­ны і на­да­лей пра­ця­г­валі б на­біра­ць раз­мах, калі б яна са­ма не тра­пі­ла на язык сваіх слу­ха­чак — Ма­рыі Міка­ла­еў­ны і Тац­ця­ны Вік­та­раў­ны. А бы­ло гэта так.

Не­як у са­мую спя­ко­ту пра­ход­зілі яны мі­ма яе до­міка і чу­ю­ць: “Сер­жык, па­чы­най, я — га­то­ва”. І тут жа — го­лас зя­ця: “Ма­ма, не ма­гу, мне со­рам­на”.

“Дзяў­чат­кі-сы­ра­еж­кі” на­та­пы­ры­лі ву­шы і пры­лі­плі да дзір­кі ў ага­род­жы. Ёлы-па­лы! Гас­пады­ня ў ад­ных плаў­ках і з аго­ле­ны­мі груд­зя­мі ля­жы­ць у цянь­ку на ней­кай ка­на­пе і просі­ць: “Сер­жык, па­чы­най”. А зя­ць, так­са­ма ў ад­ных плаў­ках, нясме­ла топ­чац­ца ка­ля яе, азіра­ец­ца наўко­ла і мар­мы­ча: “Не ма­гу я, ма­ма. Мне со­рам­на”. А тая ка­ман­ду па­дае: “Не бой­ся, мы ад­ны тут”.

Ма­рыя Міка­ла­еў­на і Тац­ця­на Вік­та­раў­на ўмо­мант аца­нілі аб­ста­ноўку. Ве­ра, дач­ка Ва­лян­ці­ны Сяр­ге­еў­ны, на эк­за­ме­на­цый­най сесіі ў Мас­кве, што і вы­ра­шы­ла ска­ры­ста­ць яе ма­ці-раз­вод­ні­ца. Спа­кусі­ць зя­ця, зна­чы­ць. Ды калі: па­ся­род бе­ла­га дня. Тут ёс­ць, ёс­ць на што па­гляд­зе­ць!

Зя­ць тым ча­сам на­браў­ся ра­шу­час­ці, стаў на ка­лені і, ніз­ка на­хіліў­шы­ся над груд­зя­мі цеш­чы, ці то глад­зіў іх, ці што ін­шае ра­біў — цяж­ка бы­ло раз­гляд­зе­ць.

Ва­лян­ці­на Сяр­ге­еў­на ці­ха ен­чы­ла. А Сер­жык пяш­чот­на су­па­кой­ваў яе: “Па­цяр­пі­це хвілін­ку, усё буд­зе...”

“Рас­па­ля­ю­ць ся­бе, рас­пус­нікі, каб у са­мы экс­таз увай­с­ці”, — вы­неслі свой вер­дыкт сяброўкі. І ў гэты мо­мант па­чулі гул лег­кавіка, які ехаў у іх­ні бок. Жан­чы­ны ху­цень­ка рэціра­валі­ся. Шчы­ра шка­ду­ю­чы, што не да­ча­калі­ся раз­вяз­кі. За­тое іх­няя фан­та­зія за­бу­я­ла та­кой пыш­най квет­кай, што пра гэту пад­зею ве­се­ла за­га­ва­ры­ла ўся да­ча. Тлу­ма­ч­эн­ні ж Ва­лян­ці­ны Сяр­ге­еў­ны аб тым, што зя­ць вы­ця­г­ваў кляш­ча з яе ін­тым­на­га ор­га­на, у раз­лік ужо не пры­малі­ся. Вось та­кі бу­ме­ранг ат­ры­маў­ся. Так што бы­лая са­кра­тар­ка вы­му­ша­на бы­ла пры­кусі­ць свой язык і не раз­вод­зі­ць плё­так.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.