Нам за­ста­ла­ся спад­чы­на

7 лі­пе­ня спаў­ня­ец­ца 135 га­доў з дня на­ра­дж­эн­ня на­род­на­га па­эта Бе­ла­русі Ян­кі Ку­па­лы (Іва­на Да­міні­каві­ча Лу­ц­э­ві­ча).

Gomelskaya Pravda - - ГЛАС НАРОДА - Та­ма­ра КУПРЭВІЧ

Шмат ме­ра­пры­ем­стваў пра­ход­зі­ць у Бе­ла­русі ў гэтыя дні. Яны пры­мер­ка­ва­ны да юбілею са­ма­га зна­ка­ва­га па­эта, які за­явіў све­ту ў вер­шы “Я му­жык-бе­ла­рус” пра ад­мет­на­сць свай­го на­ро­да: “пан са­хі і ка­сы, цё­мен сам, бе­лы вус, пяд­зі дзве ва­ла­сы...” У вер­шы “А хто там ід­зе?” Ян­ка Ку­па­ла год­на пе­ра­даў неска­ро­ны дух на­ро­да: “А ча­го ж, ча­го за­ха­це­ла­ся ім, па­гар­джа­ным век ім, сля­пым, глухім? — Люд­зь­мі звац­ца!”

Про­звіш­ча Пяс­няр і са­праў­ды ўва­собіла­ся ў жыц­ці ў асо­бе Ку­па­лы, і яно не пе­рак­ла­да­ец­ца ні на ад­ну з ін­шых моў. Пяс­няр — вы­раз­нік ду­мак і пе­ра­жы­ван­няў свай­го на­ро­да. Пе­ра­чы­тай­це па­эму “Кур­ган”, і ад­чу­е­це, на­коль­кі ак­ту­аль­на і сён­ня гучы­ць яна, гэта спо­ведзь па­эта: “Акаліч­ны на­род гу­слі знаў гус­ля­ра, пес­ня ду­ма за сэр­ца ха­па­ла. Ва­кол ду­мак пяс­ня­ра-зва­на­ра ка­зак дзіў­ных зла­жы­лась ня­ма­ла. Ка­жу­ць, толь­кі як выйдзе і ўда­ры­ць як ён па стру­нах з неад­ступ­наю пес­няй, сон зля­тае з па­век, бо­лю ці­шыц­ца стогн, не шу­мя­ць яса­ка­ры, чар­эш­ні...”

Тэле­ка­нал “Бе­ла­русь-3” пад­рых­та­ваў пра­ект “Мой Ку­па­ла”, і ўвесь дзень 7 лі­пе­ня ў эфі­ры бу­ду­ць вы­ход­зі­ць від­эа­ролікі: лю­бі­мыя вер­шы ку­па­лаўс­кай спад­чы­ны пра­чы­та­ю­ць за­слу­жа­ная ар­тыст­ка Бе­ла­русі Зоя Бе­ла­хвос­цік, Ва­лян­ці­на Гар­цу­е­ва, Па­вел Хар­лан­чук-Южа­коў, Ра­ман Па­да­ля­ка, саліст­ка На­цы­я­наль­на­га Вя­ліка­га тэат­ра опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­русі Ана­стасія Ма­лаш­кевіч.

З са­ма­га ран­ку, у 7.25, пач­нец­ца тэ­ма­тыч­ны вы­пуск пра­гра­мы “Му­зеі Бе­ла­русі” пра Дзяр­жаў­ны літа­ра­тур­ны му­зей Ян­кі Ку­па­лы і яго філія­лы.

Ян­ка Ку­па­ла быў у Го­мелі некаль­кі разоў: у снеж­ні 1927-га і ў лю­тым 1930 го­да ў склад­зе бры­га­ды бе­ла­рус­кіх пісь­мен­нікаў. У кра­савіку 1936 го­да ён вы­сту­паў пе­рад га­мяль­ча­на­мі са сваі­мі тво­ра­мі. У Го­мелі шы­ро­ка ад­зна­чалі 80-, 90-, 100-, 120-, 130-годдзе пісь­мен­ніка.

Да­вай­це ўсе звер­нем­ся да ку­па­лаўс­кай спад­чы­ны, пе­ра­чы­та­ем свай­го на­цы­я­наль­на­га па­эта-класіка, каб не за­бы­ва­ць: “Ад прад­зе­даў спа­кон вя­коў нам за­ста­ла­ся спад­чы­на, па­між сваіх і чу­жа­коў яна нам лас­кай мат­чы­най...”

Пом­нік пес­ня­ру ў Го­мелі

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.