“Ма­чы­ха”

Уры­вак з апа­вя­дан­ня

Gomelskaya Pravda - - ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁУНЯ - Сяр­гей ПРЫВАЛАЎ (1-е мес­ца)

За ак­ном ві­се­ла хма­ра, та­кая ж, як учо­ра і па­за­ў­чо­ра, а мо­жа, і за­ў­сё­ды… Дождж хо­ць і не ішоў, але га­то­вы быў сы­па­ну­ць у лю­бы мо­мант. Гэта яш­чэ больш прыг­ня­та­ла і ўз­ру­шва­ла ўс­па­мі­ны пра со­неч­ныя дні на рад­зі­ме. Не­ча­ка­на Ан­дру­сю за­ха­це­ла­ся вый­с­ці ў по­ле і про­ста пас­та­я­ць ся­род жы­та. Ён успом­ніў, як да­кра­наў­ся да спе­лых ка­ла­соў, уды­хаў спя­кот­нае лі­пень­скае па­вет­ра, а по­тым ла­жы­ў­ся на зям­лю і доў­га-доў­га гляд­зеў у вы­шы­ню…

У дум­ках неза­ў­важ­на прай­шоў дзень. Толь­кі калі на ак­но на­су­нуў­ся ве­чар і на вулі­цы за­палілі ліх­та­ры, ма­стак пад­няў­ся з ложка. У жы­ва­це на­туж­на за­вур­ка­та­ла, але за­мест кух­ні Ан­друсь вый­шаў на вулі­цу ў хат­ніх тап­ках. Яму рап­тоў­на за­ха­це­ла­ся прай­с­ці­ся пад даж­д­жом, і ні­што не здо­ле­ла б стры­ма­ць гэты па­рыў.

Хут­ка, амаль под­бе­гам, не ду­ма­ю­чы ку­ды і на­во­шта, Ліста­па­даў па­ля­цеў на­пе­рад. Яго ду­ша неча­га ха­це­ла, і ён імкнуў­ся знай­с­ці гэта, ча­го б ні каш­та­ва­ла. Мі­на­ю­чы вулі­цы ад­на за ад­ной, амаль не за­ў­ва­жа­ю­чы ко­ле­ры свет­ла­фо­раў, Ан­друсь хут­ка ру­хаў­ся няве­да­ма ку­ды. Мок­рая май­ка пры­ліп­ла да спі­ны, у абут­ку хлю­па­ла ва­да… Праз нека­то­ры час ён за­ў­ва­жыў агні чы­гу­нач­на­га вак­за­ла, і ўсё ста­ла зра­зу­ме­ла.

Ду­ша кліка­ла яго да­до­му, ту­ды, дзе ўво­сень мож­на па­чу­ць жу­раўлі­ны крык і на­збіра­ць гры­боў. Ту­ды, дзе сяб­ры на­вед­ва­юц­ца ў гос­ці рап­тоў­на, без па­пяр­эдж­ван­няў. Ту­ды, дзе снуе па род­ных сцеж­ках зна­ё­мае яму жыц­цё… са­праўд­нае жыц­цё…

Дож­д­жык на хвілі­ну пры­пы­ніў­ся, і з-за хма­ры па­ка­за­ў­ся ак­рай­чык ме­ся­ца. Зда­ло­ся, што ён пад­мірг­нуў хлоп­цу сваім бе­лым бры­вом і хут­ка сха­ваў­ся. Неба зноў ста­ла чор­ным, і дождж пай­шоў з но­вай сілай. Ан­друсь зра­зу­меў, што за­ўт­ра ён пойдзе да білет­най ка­сы. Пойдзе на­ват та­ды, калі з неба сы­пане гра­дам.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.