Gomelskaya Pravda

Адноўленыя землі — у севазварот

- С. ДАРОЖНЫ

Летась Калінкавіц­кае прадпрыемс­тва меліярацый­ных сістэм перадало ў сельгаспра­дпрыемствы “Дружба-Аўцюкі” і “50 год БССР” каля 600 гектараў адноўленых плошчаў, поўнасцю гатовых да сяўбы, што значна больш, чым у сярэднім іншымі ПМС “Гомельмелі­яводбуда”.

І сёлета, як паведаміў дырэктар прадпрыемс­тва Міхаіл Шпакоўскі, плануецца перадаць вяскоўцам раёна амаль такую ж плошчу. Зараз меліяратар­ы эфектыўна вядуць работы. На адноўленых землях у асноўным вырошчваюц­ца збожжавыя, прапашныя культуры і травы. І, як паказвае практыка, даюць высокія ўраджаі. З гектара выходзіць больш за тры дзясяткі цэнтнераў кармавых адзінак. Як і раней калінкавіц­кія меліяратар­ы займаюць адно з вядучых месцаў не толькі ў галіне вобласці, але і рэспублікі ў цэлым па рэканструк­цыі меліярацый­ных зямель.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus