Кума мая, кумачка
Беларуская народная песня
Кума, мая кумачка, як жывеш, Чаму ж мяне ў госцікі не завеш? Ці ты, куме, розуму пытаеш, Ці ты маёй хатачкі не знаеш?
Прыпеў:
Ой, кума, ой, кума, кумачка мая, Ой, кума, ой, кума, даражэйшая. Ой, кума, ой, кума, кумачка мая, Ой, кума, ой, кума, даражэйшая.
Я жыву ля рэчанькі, ля вады, Збудаваўшы хатачку з лебяды. Дзякуй Богу, кумачка, мы з табой Дажывем да старасці залатой.
Прыпеў:
Ой, кума, ой, кума, кумачка мая, Ой, кума, ой, кума, даражэйшая. Ой, кума, ой, кума, кумачка мая, Ой, кума, ой, кума, даражэйшая.
Ад усіх няўзгод уратую я, Кумачка мая даражэйшая. Я вазьму гармонь і табе спяю Пра чароўную прыгажосць тваю.