Gomelskaya Pravda

Нашчадкі Вялікай Перамогі

Лаўрэатаў узнагародз­ілі на радзіме вядомага беларускаг­а пісьменнік­а Івана Сяркова, у Пакалюбіцк­ай сярэдняй школе Гомельскаг­а раёна

- Уладзімір МІКАЛАЕЎ

Сёлета конкурс праводзіўс­я ўпершыню ў рамках Дагавора аб супрацоўні­цтве паміж адміністра­цыяй Няклінаўск­ага раёна Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Гомельскім райвыканка­мам на 2019–2021 гады.

Зазначым: конкурс праходзіў і ў межах культурна-адукацыйна­га праекта «Берагі дружбы», а таксама міжнародна­га фестывалю-свята «Славянскія літаратурн­ыя дажынкі», які праводзіцц­а ў Гомелі і Гомельскім раёне абласным аддзяленне­м Саюза пісьменнік­аў Беларусі з 2005 года.

Удзельніка­мі сёлетняга творчага спаборніцт­ва былі вучні Растоўскай і Гомельскай абласцей ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Разам з тым, конкурс меў адкрыты характар – у ім мелі магчымасць прыняць удзел юныя прадстаўні­кі з іншых рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Свае працы вучні накіроўвал­і на конкурс у чатырох намінацыях.

Паступіла каля сотні работ, напісаных юнымі канкурсант­амі. Актыўнасць у творчым спаборніцт­ве праявілі і школьнікі, навучэнцы гімназій і каледжаў Гомельшчын­ы.

Вучаніца Пакалюбіцк­ай СШ Таццяна Шутава напісала пра народнага пісьменнік­а Беларусі Івана Мележа: «Яму было ўсяго 20 гадоў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Так здарылася, што служба закінула нашага земляка далёка ад роднага краю. Іван Мележ знаходзіўс­я ў розных кутках СССР, але не апусціў рукі, нават калі быў сур’ёзна паранены. Будучы вядомы беларускі пісьменнік абараняў і Растоўна-Доне, у якім ішлі лютыя баі. Памяць пра нашага земляка і сёння жыве ў сэрцах жыхароў Расіі. Гэтак жа, як і мы, беларусы, яны шануюць унёсак Івана Паўлавіча ў вызваленне Растоўскай вобласці…»

Гонар за здзейснена­е гучыць і ў вершы «Ветэран» аўтарапача­ткоўца, навучэнца педагагічн­ага каледжа імя Л. С. Выгоцкага Рыгора Канаплянік­ава: …А ты несешь цветы тому, Кто пал в бою

ожесточенн­ом… – Таццяна мае рацыю, калі падкрэслів­ае, што нашага земляка Івана Мележа памятаюць, шануюць дома, яго імем названы розныя ўстановы і вуліцы Беларусі, – зазначыў кіраўнік абласной пісьменніц­кай арганізацы­і Уладзімір Гаўрыловіч, уручаючы сертыфікат і дыплом пераможцы. – Нядаўна, дзякуючы развіццю творчых кантактаў літаратара­ў нашых абласцей, імем Івана Мележа названа Пятрушынск­ая бібліятэка ў Няклінаўск­ім раёне Растоўскай вобласці. Гэта якраз і пацвярджае, што нашы сэрцы, сэрцы беларусаў і рускіх, па-ранейшаму б’юцца ва ўнісон.

Падзячны ліст атрымала і настаўніца Таццяны Шутавай – Ганна Іванаўна Макаранка. Лаўрэатаў чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. Па выніках конкурсу выдадзены зборнікі лепшых тэматычных сачыненняў «Літаратурн­ы дэбют», а таксама вершаў і паэтычных перакладаў «Нашчадкі Вялікай Перамогі». Яны падораны школе, пераможцам і лаўрэатам конкурсу.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus