Gomelskaya Pravda

Дажджлівы вечар

- ЛІРЫЧНЫМ ПЯРОМ Міхась БОЛСУН

Дзяўбуць дажджынкі цэлы вечар Далонь змакрэлую зямлі.

Ліхтар, нібы агарак свечкі, Жаўцее цьмяна між галін. Каштан прыгнуў старыя плечы, З якіх цурком бяжыць вада. Вятрыска з прыткасцю хлапечай Спрабуе граць на правадах. Матыў лірычны не выходзіць, Вясёлых нот не падбярэ,

Хоць падпяваць яму і згодзен Дажджлівы вечар на дварэ.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus