«Жыц­цё патра­буе ад СМІ сут­нас­ных змен»

Міністр ін­фар­ма­цыі Бе­ла­русі Аляк­сандр Карлюкевіч на­ве­даў ГрДУ імя Ян­кі Ку­па­лы.

Grodzenskaya Prauda - - В ЦЕНТРЕ ВНИМАНИЯ - ТАЦЦЦЯНА МАСТОЎСКАЯ

Аляк­сандр Карлюкевіч су­стр­эў­ся з вы­клад­чы­ка­мі і студ­эн­та­мі ГрДУ імя Ян­кі Ку­па­лы, хто ў хут­кім ча­се буд­зе вы­зна­ча­ць і ства­ра­ць ін­фар­ма­цый­ную прас­то­ру Гро­дзен­шчы­ны. Уд­зел у су­стр­эчы так­са­ма ўзя­лі на­мес­нік стар­шы­ні аб­л­вы­кан­ка­ма Вік­тар Ліс­ко­віч, рэк­тар універ­сіт­эта Іры­на Кітур­ка.

АРЫЕНТЫРЫ ДЛЯ БУДУЧЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ

Аляк­сандр Карлюкевіч з за­да­валь­нен­нем ад­ка­заў на пы­тан­ні студ­эн­таў, якіх ці­кавілі маг­чы­мыя рэфор­мы ў сіст­эме срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, стаў­ленне да но­вых спо­са­баў і форм па­да­чы ін­фар­ма­цыі, бу­дучы­ня па­пя­ро­вых вы­дан­няў і шмат ін­ша­га. – Не пер­шы раз мы га­во­рым пра тое, што лю­бая рэ­дак­цыя – “СБ. Бе­ла­русь се­год­ня”, “Звяз­да” аль­бо рэ­дак­цыя “Гро­дзен­скай праў­ды”, ін­ша­га вы­дан­ня – усе яны павін­ны бы­ць ме­дый­ны­мі, ін­фар­ма­цый­ны­мі цэн­тра­мі і вы­ка­ры­стоў­ва­ць са­мы роз­ны фар­мат зносін

з чы­та­чом. Не толь­кі на па­пе­ры, але і ў інт­эр­нэт-прас­то­ры, у тым ліку са­цы­яль­ных сет­ках, – ад­зна­чыў

міністр. – Тр­э­ба ра­бі­ць кро­кі па рэфар­ма­ван­ні СМІ. Гэта да­ты­чы­ць знеш­ня­га вы­гля­ду, але са­мае га­лоў­нае – павін­ны ад­быц­ца сут­нас­ныя зме­ны, ча­го патра­буе са­мо жыц­цё.

Студ­эн­ты за­ў­ва­жы­лі, што на сай­тах дру­ка­ва­ных СМІ ўсё час­цей з’яў­ля­ец­ца від­эаін­фар­ма­цыя, пры­сут­ні­ча­ю­ць га­зе­ты і ў са­цы­яль­ных сет­ках. Як ад­зна­чыў Аляк­сандр Карлюкевіч, фор­мы мо­гу­ць бы­ць са­мыя роз­ныя. Га­лоў­нае – зра­бі­ць пра­дукт ці­ка­вым, да­нес­ці ін­фар­ма­цыю да чы­та­ча, ат­ры­ма­ць зва­рот­ную су­вязь.

На м і н у лым тыд н і Мініст­эр­ства ін­фар­ма­цыі рас­па­ча­ло рэс­пуб­лі­кан­скую ак­цыю “Куль­тур­ны марш­рут “Мая Бе­ла­русь: су­час­ныя пісь­мен­нікі – дзе­цям”, мэта якой – азна­ё­мі­ць дзя­цей з класіч­най і су­час­най літа­ра­ту­рай. Як за­зна­чыў Аляк­сандр Карлюкевіч, у краіне што­год вы­ход­зі­ць ка­ля дзе­ся­ці ты­сяч роз­ных кніг, іх мож­на на­бы­ць у ганд­лё­вых кроп­ках сіст­эмы “Белк­ні­га”, “Бел­ка­ап­са­юз”, “Бел­са­юздрук”, на­ват звы­чай­ных су­пер­мар­ке­тах. Та­му ці­ка­вая кні­га аба­вяз­ко­ва знойдзе шлях да чы­та­ча. А твор­цы ма­ю­ць што пра­па­на­ва­ць.

– З су­час­ных бе­ла­рус­кіх аўта­раў я з ці­ка­вас­цю чы­таю Але­ся Ба­да­ка, Але­га Жда­на, Але­ну Па­по­ву, Але­ну Бра­ва, Люд­мі­лу Руб­леўскую, Вік­та­ра Шні­па… – ад­зна­чыў Аляк­сандр

Карлюкевіч. – Мне зда­ец­ца, гэта тыя аўта­ры, якія ма­ю­ць пра­ва, дзя­ку­ю­чы свай­му та­лен­ту, на зносі­ны з чы­та­чом. Іх кні­гі вы­да­юц­ца, па­пу­ляры­зу­юц­ца і ат­рым­лі­ва­ю­ць шы­ро­кае рас­паў­сюдж­ванне.

АБ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПАЛІТЫЦЫ

Аляк­сандр Карлюкевіч су­стр­эў­ся з вы­клад­чы­ка­мі ў рам­ках ад­зі­на­га дня ін­фар­ма­ван­ня.

Тэмы су­стр­эчы да­ты­чы­лі пы­тан­няў на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі, а так­са­ма – iн­фар­ма­цый­най паліты­кі ў краіне.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­танне пад­рых­тоўкі будучых журналістаў, міністр звяр­нуў ува­гу на тое, што ў фар­ма­це пра­грам павін­на бы­ць як ма­га больш прак­тыч­ных за­нят­каў. – Га­лоў­нае – на­вучы­ць студ­эн­таў тэхна­ло­гіям. Гэта павін­ны ра­бі­ць вы­клад­чы­кі, прак­ты­ку­ю­чыя жур­налі­сты, якія ма­ю­ць вя­лікі до­свед. А ве­ды, якія жур­наліст хо­ча ат­ры­ма­ць, каб бы­ць пра­фесія­на­лам, ён паві­нен шу­ка­ць са­ма­стой­на, – да­даў міністр. Дар­эчы, у ку­па­лаўска­га ўнівер­сіт­эта ёс­ць ба­га­ты во­пыт: на ба­зе аб­лас­ной га­зе­ты “Гро­дзен­ская праў­да”, аб­лас­но­га і га­рад­ско­га тэле­ба­чан­ня ад­кры­ты філія­лы ка­фед­ры жур­налі­сты­кі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.