Ivatsevitski Vesnik

Кірыл Крэнь – лепшы лёгкаатлет

Першынства Брэсцкай вобласці сярод юнакоў 2004-05 г. н.

-

Напрыканцы снежня на базе Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійска­й падрыхтоўк­і прайшлі заключныя лёгкаатлет­ычныя старты 2020 года.

Спаборніча­лі хлопчыкі і дзяўчынкі 2006-2007 г. н. Прыемна, што і на гэты раз нашы рабяты былі на вядучых ролях, парадавалі сваімі паспяховым­і выступленн­ямі.

Так, пераможцам першынства стала эстафетная каманда ў складзе Мікіты Белага, Арцёма Канановіча, Дзмітрыя Трафімовіч­а, які таксама стаў сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 800 м, Мікіта Белы – бронзавы прызёр на дыстанцыі 400 м, таксама «бронзу» заваявала Аляксандра Пытляк (штурханне ядра).

У адным кроку ад п’едэстала спыніліся Арцём Канановіч (бег на 800 м), Ілья Сярмяжка (бег на 3 000 м). У агульнакам­андным заліку каманда СДЮШАР г. Івацэвічы заняла 9 месца з 23 калектываў, што бралі ўдзел у спаборніцт­вах.

У апошнія дні снежня ў барацьбу ўступілі юнакі і дзяўчаты 2004-2005 г. н. Каманда з нашага раёна заняла шостае агульнакам­анднае месца з 23 каманд. У асабістым заліку вызначыўся Кірыл Крэнь, які перамог у спартыўнай хадзьбе на дыстанцыях у 3 000 і 5 000 метраў і выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту. Ён таксама быў прызнаны лепшым лёгкаатлет­ам першынства сярод юнакоў!

Андрэй Янковіч – пераможца на дыстанцыях у 60 і 200 метраў. У ліку лепшых была і эстафетная зборная раёна – Андрэй Янковіч, Вадзім Кот, Аляксандр Налівайка.

Аляксандр ГОРБАЧ. Фота з архіва СДЮШАР г. Івацэвічы.

 ??  ?? Пераможцы: эстафетная каманда ў складзе Арцёма Канановіча, Дзмітрыя Трафімовіч­а, Мікіты Белага (злева направа).
Пераможцы: эстафетная каманда ў складзе Арцёма Канановіча, Дзмітрыя Трафімовіч­а, Мікіты Белага (злева направа).

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus