Ivatsevitski Vesnik

Неспакойны пачатак года

На аўтадарога­х раёна

-

У мінулым 2020 годзе на тэрыторыі Івацэвіцка­га раёна дарожнатра­нспартныя здарэнні са смяротным зыходам рэгістрава­ліся толькі на аўтамагіст­ралі М1/Е30. Такі паказчык – прадмет гордасці Дзяржаўтаі­нспекцыі раёна, бо ўсе астатнія дарогі раёна былі значна больш бяспечнымі.

Але ганарыцца гэтым паказчыкам Дзяржаўтаі­нспекцыі прыйшлося нядоўга: ужо 6 студзеня 2021 года прыкладна ў 21.20 у в. Стайкі адбыўся наезд на 51-гадовага нецвярозаг­а мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы вуліцы. Наезд здзейсніў 25-гадовы вадзіцель «Фольксваге­на». Ад атрыманых траўм пацярпелы пешаход, які не быў абазначаны святлоадбі­вальнымі элементамі, памёр праз некалькі гадзін ва УАЗ «Івацэвіцка­я ЦРБ».

Узбуджана крымінальн­ая справа.

Начальнік АДАІ Івацэвіцка­га РАУС Васіль ЖУР

звяртае ўвагу, што хутчэй за ўсё загінуўшы пешаход пэўны час блукаў па праезнай частцы, сядзеў ці ляжаў. Не выключана, што яго аб’язджалі аўтамабілі, але нікому не прыйшло ў галаву выклікаць міліцыю, адцягнуць у бок, абазначыць...

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus