Ivatsevitski Vesnik

Паспяховы выезд у Кобрын

- Аляксандр ГОРБАЧ.

У мінулыя выхадныя дні галоўная хакейная каманда раёна «Рысі» накіравала­ся ў Кобрын, дзе правяла чарговы матч першынства Аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце». Сапернік – ХК «Бона», якая займае другое месца ў турнірнай табліцы. Нагадаем, ХК «Рысі» не ведае паражэнняў у ходзе бягучага першынства

– толькі перамогі і, адпаведна, лідарства.

На гэты раз «Рысі» сустрэлі дастойнае супраціўле­нне, а перавага нашай каманды з мінімальны­м лікам – 3:2 – захоўвалас­я да апошніх хвілін гульні, пакуль не ўдалося закінуць дзве шайбы запар у вароты кабрынчан. 5:2 – з такім лікам атрымана чарговая перамога ў Кобрыне. У складзе нашай каманды двойчы вызначыліс­я Аляксандр Якубоўскі і Уладзімір Баўфалік, яшчэ адна шайба на рахунку капітана Дзмітрыя Кушнерыка.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus