КАБ ЧУ­ХАЛІ­СЯ ЎСЕ

ВЫ­ЯЗ­НАЯ ЛЯ­ТУЧ­КА МП У НАЛІ­БА­КАХ СТАЎБ­ЦОЎСКА­ГА РА­Ё­НА

Minskaya pravda. Tolstushka - - Пер­вая Стра­ни­ца - Спе­цы­яль­ны рэпар­таж

– Ча­ка­ем-ча­ка­ем! – чую, на­браў­шы ну­мар, бад­зё­ры го­лас Пілін­кеві­ча. Між тым пас­ля Стоўб­цаў рэ­дак­цый­ная ма­шы­на бярэ курс на Налі­ба­кі…

І са­праў­ды – ля сель­са­ве­та Аляк­сандр Іва­навіч зы­члі­ва і гас­цін­на су­стра­кае на­шую групу на ча­ле з ды­р­эк­та­рам – га­лоў­ным рэ­дак­та­рам Мак­сі­мам Ка­рот­кі­ным.

– Усё на гэтай езд­зі­це? – не вы­тры­маў­шы, кі­ваю ў бок служ­бо­вай «ка­пей­кі». Аўта­ма­біль у стар­шы­ні сель­са­ве­та хо­ць і стар­э­нь­кі, але даг­ле­джа­ны, на хаду.

– Но­вы яш­чэ не за­слу­жыў, – смя­ец­ца Пілін­кевіч і, зір­нуў­шы на гад­зін­нік, па-дзе­ла­во­му за­пра­шае нас у па­мяш­канне.

У невя­лі­кай ак­та­вай за­ле ўсе кр­эс­лы за­ня­тыя. Не пад­ма­нуў стар­шы­ня, калі ка­заў, што люд­зі вель­мі ці­кавілі­ся су­стр­э­чай з «Мін­с­кай праў­дай». Прый­шлі дэпу­та­ты мяс­цо­ва­га Са­ве­та, ста­рас­ты вё­сак, жы­ха­ры Налі­бак. З рай­ц­эн­тра па за­пра­ш­эн­ні Пілін­кеві­ча, які ак­ты­ў­на ўд­зель­ні­чае ў гра­мад­скім жыц­ці Стаўб­цоўш­чы­ны, пры­еха­ла Ні­на Ду­бо­вік, кіраўнік рай­ка­ма КПБ. На­мес­нік га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра (гэтым ра­зам па су­мяш­чаль­ніцтву – фо­та­кар­эс­пан­д­энт) Свят­ла­на Кір­са­на­ва толь­кі пас­пя­ва­ла «вы­хо­плі­ва­ць» тва­ры і яр­кія ім­г­нен­ні су­стр­эчы.

Аляк­сандр Пілін­кевіч рас­па­вёў пра тое, што вяс­коў­цы з за­да­валь­нен­нем чы­та­ю­ць «Мін­скую праў­ду». Калі пуб­ліка­цыя над­та ці­ка­вая, то на­ват пе­ра­да­ю­ць ну­мар з рук у рукі. Пры­ва­б­лі­ва­ю­ць жа най­час­цей мат­э­ры­я­лы пра мяс­цо­выя пад­зеі і люд­зей, пад­кр­эс­ліў стар­шы­ня сель­вы­кан­ка­ма. Ён па­прасіў пры­сут­ных не спя­ва­ць ды­фірам­бы ад­но ад­на­му, а га­ва­ры­ць па спра­ве, з за­ў­ва­га­мі і пра­па­но­ва­мі.

– Нас хвалі­ць са­праў­ды не тр­э­ба! – пад­т­ры­маў Пілін­кеві­ча Мак­сім Ка­рот­кін. – Лепш па­кры­ты­куй­це, пад­ка­жы­це, дзе, на ваш по­гляд, рэ­дак­цыя неда­пра­цоў­вае.

Для мно­гіх ста­ла ад­крыц­цём, што сён­ня «Мін­ская праў­да» – гэта не толь­кі ўлас­на аб­лас­ная га­зе­та, але і яш­чэ ча­ты­ры вы­дан­ні (тры ра­ён­ныя плюс рэк­лам­нае). Ды­р­эк­тар – га­лоў­ны рэ­дак­тар хол­дын­га пад­ра­бяз­на спы­ніў­ся на асаб­лі­вас­ці пра­цы і за­да­чах су­пра­цоўнікаў «МП», пад­кр­эс­ліў неаб­ход­на­сць ума­цоў­ва­ць зва­рот­ную су­вязь з чы­та­ча­мі.

– Больш кры­ты­кі, каб чу­халі­ся ўсе! – без хіт­ры­каў звяр­нуў­ся да маіх ка­лег ста­рас­та агра­га­рад­ка Налі­ба­кі Іосіф Жаў­нер­чык і на­ват пад­ка­заў некаль­кі тэм. Пер­шым «па­чу­хаў­ся» Пілін­кевіч. Стар­шы­ня за­пэўніў, што з дра­бя­зою яны раз­бяруц­ца са­мі. А вось са ста­ло­вай рай­с­па­жы­ўта­ва­ры­ства ў Налі­ба­ках са­праў­ды тр­э­ба нешта тэр­мі­но­ва ра­бі­ць, бо дах цячэ, бу­ды­ні­на доў­гі час пу­стуе і прых­од­зі­ць у кан­чат­ко­вы за­ня­пад. – Га­зе­та знешне добра вы­гля­дае, – кан­ста­та­ва­ла ды­р­эк­тар Налі­боц­кай сяр­эд­няй шко­лы Вік­то­рыя Вы­соц­кая. – Цу­доў­на, што шмат пі­ша­це пра вёс­ку. Ва­бя­ць спар­ты­ў­ныя ста­рон­кі, ка­рыс­ныя па­ра­ды. На дум­ку Вік­то­рыі Улад­зі­міраў­ны, «Мін­ская праў­да» на­б­лі­жа­на да про­стых люд­зей, та­му яна вы­пі­свае га­зе­ту і рэк­ла­муе яе ся­род зна­ё­мых. Бра- куе, на яе дум­ку, пуб­ліка­цый пра за­слу­жа­ных зем­ля­коў, вет­эра­наў. Мож­на бы­ло б больш пі­са­ць і пра аду­ка­цыю, лічы­ць ды­р­эк­тар шко­лы.

Рэ­ва­лю­цый­ным вет­рам уварва­ла­ся ў на­шую няз­му­ша­ную га­вор­ку лі­дар стаўб­цоўскіх ка­муністаў Ні­на Ду­бо­вік. На­га­ва­ры­ў­шы шмат к ам­плі­мен­таў рэ­дак­цыі і асоб­ным жур­налістам, тым не менш па-пар­тый­на­му сум­лен­на яна ад­зна­чы­ла, што на ста­рон­ках га­зе­ты для яе за­ма­ла дыс­кусій­на­сці і роз­ных пунк­таў гле­джан­ня. Ні­на Улад­зі­міраў­на па­а­бя­ца­ла неў­за­ба­ве «на­гря­нуть в ре­дак­цию» і яш­чэ раз пе­ра­ка­на­ць у слуш­на­сці свай­го мер­ка­ван­ня.

– Та­кую вя­лікую га­зе­ту не кож­ны пен­сія­нер адо­лее, – па­жар­та­ва­ла ста­рас­та вё­скі Пру­ды Лід­зія Бо­сая, калі зай­ш­ла раз­мо­ва пра тое, каб па­вя­лічы­ць шрыфт вы­дан­ня. – А хто чы­тае, той аку­ля­ры мае...

Лід­зія Кан­стан­ці­наў­на лічы­ць, што «Мін­ская праў­да» – «вель­мі доб­рая га­зе­та». На яе дум­ку, той факт, што су­пра­цоўнікі пры­ехалі да сваіх чы­та­чоў і ўваж­лі­ва іх слу­ха­ю­ць, бяру­ць на ало­вак за­ў­ва­гі і пра­па­но­вы, свед­чы­ць пра іх жа­данне ўдас­ка­наль­ва­ць сваю пра­цу.

Гад­зі­ны паўта­ры доў­жы­ла­ся гэтая су­стр­э­ча ў сель­са­ве­це. Аб­мень­валі­ся дум­ка­мі, ча­сам спра­чалі­ся. Не аб­мі­нулі, зда­ец­ца, ні­чо­га з та­го, пра што ха­целі па­га­ва­ры­ць. Пра­па­но­ва­мі і па­жа­дан­ня­мі спі­салі цэ­лы на­тат­нік. Як за­пэўніў Мак­сім Ка­рот­кін, сёе-тое буд­зе рэалі­за­ва­на. У пры­ват­на­сці, па­вя­лічым шрыфт і га­зе­ту буд­зе чы­тать зруч­ней.

На развітанне па­да­ры­лі сваім налі­боц­кім чы­та­чам су­вені­ры з сім­волі­кай «Мін­с­кай праў­ды».

Той дзень вы­даў­ся вель­мі на­сы­ча­ным. Спа­даб­алі­ся неза­пла­на­ва­ныя су­стр­эчы з жы­ха­ра­мі на вулі­цах агра­га­рад­ка, з гісто­ры­яй і сён­няш­нім днём яко­га нас з вя­лікім ве­дан­нем спра­вы і лю­боўю да род­ных мяс­цін зна­ё­міў Аляк­сандр Пілін­кевіч. Па­бы­валі ў двух налі­боц­кіх хра­мах – пра­васлаў­ным і ка­таліц­кім. Па­ба­чы­лі Налі­ба­кі са звані­цы царк­вы свя­то­га Ар­хан­ге­ла Мі­хаі­ла і бы­лі ўра­жа­ны да­свед­ча­на­сцю ма­туш­кі На­тал­лі. У кас­цё­ле нас до­бра­зы­члі­ва су­стр­эў ксён­дз Мар’ян Шэр­шань.

З кас­цёль­на­га два­ра невя­лі­кай сцеж­каю праз ста­рыя мо­гіл­кі дай­шлі да га­ры Гал­го­фы. Ка­жу­ць, та­кое збу­да­ванне ад­зі­нае ў Бе­ла­русі. Пра­ект кур­га­на зра­біў жы­хар Налі­бак Фелікс Ма­зун. Ід­эю гэтую го­ра­ча пад­т­ры­маў стар­шы­ня сель­са­ве­та.

На га­ру вя­ду­ць пры­ступ­кі, а з двух ба­коў уста­ля­ва­ны кар­ці­ны, на якіх сц­э­ны з Біб­ліі, по­бач – імё­ны і про­звіш­чы фун­да­та­раў. Ноч­чу Гал­го­фу пад­свеч­ва­ю­ць пра­ж­эк­та­ры. Як сц­вяр­джа­ю­ць мес­цічы, ві­до­віш­ча ўраж­вае.

Аляк­сандр Пілін­кевіч рас­па­вёў нам, што апош­нім ча­сам усё больш за­меж­ных ту­ры­стаў з роз­ных краін пры­язд­жае ў Налі­ба­кі. Іх зай­мае гісто­рыя яўр­эяў налі­боц­ка­га краю. Да вай­ны яны скла­далі ледзь не па­ло­ву на­сель­ніцтва на тэ­ры­то­рыі ця­пе­раш­ня­га сель­са­ве­та. Ка­ля ху­та­ра Ча­проўш­чы­на зна­ход­зіў­ся яўр­эй­скі пар­ты­зан­скі ла­гер: вай­ну ў ле­се пе­ра­жы­лі сот­ні мяс­цо­вых яўр­эяў. Амаль 400 ча­ла­век бы­лі за­ка­та­ва­ны ў на­ва­груд­скім ге­та. Пра гэта свед­чы­ць ме­ма­ры­яль­ны знак на­су­пра­ць сель­са­ве­та.

...Ад’язд­жалі з дум­каю, што да налі­боц­ка­га краю пры­чы­нілі­ся са­мую кры­шач­ку – столь­кі тут ці­ка­ва­га! Якія шчы­рыя і пра­ца­вітыя люд­зі жы­ву­ць на гэтай зям­лі! А столь­кі яб­лы­каў у са­дах аба­пал да­ро­гі не ба­чы­лі, зда­ец­ца, ніколі...

Мінск – Налі­ба­кі – Мінск 

У мяс­цо­вым кас­цё­ле нас зы­члі­ва су­стр­эў ксён­дз Мар’ян Шэр­шань

Да­вай­це без ды­фірам­баў:ды­р­эк­тар – га­лоў­ны рэ­дак­тар «Мін­с­кай праў­ды» Мак­сім Ка­рот­кін і стар­шы­ня Налі­боц­ка­га сель­вы­кан­ка­маАляк­сандр Пілін­кевіч

Налі­боц­кія са­ды ўраж­ва­ю­ць незвы­чай­на ба­га­тым ура­джа­ем

Налі­боц­кая Гал­го­фа – ад­зі­нае та­кое збу­да­ванне ў Бе­ла­русі

Аку­рат на­су­пра­ць сель­са­ве­та – пом­нік ахвя­рам на­цыз­му. Амаль 400 мяс­цо­вых яўр­эяў за­ка­та­валі ўна­ва­груд­скім ге­та

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.