Пры­свя­так

Minskaya pravda. Tolstushka - - Тб На Канапе -

Раз­моў­нае слоўка пры­свя­так вя­до­ма бе­ла­рус­кай і ўкраін­с­кай ( при­свя­ток) мо­вам і ад­но­сіц­ца да без­экві­ва­лент­най лексікі ў рус­кім да­чы­нен­ні. Утва­ры­ла­ся яно пры­ста­вач­на-суф­ік­саль­ным спо­са­бам ад на­зоўніка свя­та ( свя­та – пры-свят-ак), ду­ма­ец­ца, яш­чэ ў дах­ры­с­ціян­скую па­ру, г. зн. да Х ста­годдзя. Та­ды, калі з улі­кам све­та­по­гля­ду ста­ра­жыт­на­га ча­ла­ве­ка, яго моц­най ве­ры ў сі­лы пры­ро­ды па­ча­ла фар­міра­вац­ца струк­ту­ра бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га ка­лен­да­ра.

Ме­навіта ў да­пісь­мо­вы пе­ры­яд на­шы прод­кі свя­та­мі на­зы­валі най­перш сва­бод­ныя ад ра­бо­ты дні, а так­са­ма су­куп­на­сць тра­ды­цый­ных сён­ня звы­ча­яў, аб­ра­даў, гуль­няў, які­мі су­пра­ва­д­жаў­ся гэты нера­бочы (вы­хад­ны) час у жыц­ці ча­ла­ве­ка-пра­ца­ўніка. Вось толь­кі нека­то­рыя на­звы тых языч­ніц­кіх ура­чы­с­тас­цей, што дай­шлі да нас і па сён­ня лі­чац­ца свя­та­мі: Вя­лікд­зень, Гу­канне вяс­ны, Грам­ні­цы, Ка­ма­ед­зі­ца, Ку­пал­ле, Каля­ды.

Патр­э­ба ж утва­ры­ць на­зоўнік пры­свя­так з’явіла­ся, на наш по­гляд, не толь­кі для та­го, каб пад­зя­лі­ць свя­ты на вя­лікія і ма­лыя, дэталі­за­ва­ць іх, але і каб пазна­чы­ць ары­ен­ці­ры для се­ляні­на ў вы­ка­нан­ні роз­ных ра­бот або ар­гані­за­цыі свя­точ­ных ме­ра­пры­ем­стваў. По­бач з та­кі­мі най­мен­ня­мі, як за­ко­скі‘ – па­ч­а­так кась­бы’, шчадр­эц‘ – даўні звы­чай ад­зна­ча­ць ве­чар на­пяр­э­дад­ні Но­ва­га го­да; сам гэты ве­чар’ і мно­гі­мі ін­шы­мі слоўка пры­свя­так аба­зна­чае ча­са­вы пра­ме­жак, на які пры­па­дае больш-менш знач­ная пад­зея, прык­ме­та, па­вер’е. Гэта ма­глі бы­ць дзя­во­чая ва­раж­ба; час се­я­ць морк­ву, бу­ра­кі, а агур­кі, авёс. Вель­мі ча­ста для та­кіх пад­зей, што мелі, як праві­ла, улас­ныя на­звы, ства­ралі­ся пры­каз­кі кштал­ту: « «На Свя­ты Ан­тоній сей авёс для ко­ней, а як удас­ца, дык і пра­дас­ца»; «Вар­ва­ра ночы ўварва­ла, а дня пры­та­чы­ла»; «На цё­пла­га Аляк­сея ры­ба ід­зе на нераст, ка­ро­ва на ве­рас, а борт­нік на хвою».

Як ба­чым, згод­на з на­род­ны­мі ўяў­лен­ня­мі, у кож­на­га та­ко­га пры­свят­ка бы­ла свая функ­цыя. Калі бы­ць да­клад­ным у тлу­ма­ч­эн­ні па­няц­ця, пры­свят­кам бе­ла­ру­сы на­зы­валі і пра­ця­г­ва­ю­ць на­зы­ва­ць, як пі­саў вя­до­мы бе­ла­рус­кі эт­но­граф і фалькла­рыст Алесь Лоз­ка, «звы­чай­ны ра­бочы дзень у го­нар пэў­най гіста­рыч­най ці ду­хоў­най асо­бы, ад­люстра­ва­ны ў фальк­ло­ры і бы­це». Па­вод­ле су­час­ных да­вед­нікаў, гэта ‘невя­лі­кае свя­та якой-небудзь вё­скі ў го­нар свя­то­га, у імя яко­га па­бу­да­ва­на царк­ва’ або ‘невя­лі­кае рэ­лі­гій­нае свя­та’, ‘ура­чы­с­тас­ць у го­нар асоб­най пра­фесіі’. На­прыклад, пры­свя­так Лукі, які ад­зна­чалі 31 ка­ст­рыч­ніка, на­па­мі­наў, што ўсе гас­па­дар­чыя ра­бо­ты павін­ны скон­чыц­ца і на­сту­піў час спраў­ля­ць вя­сел­лі. Шчаслі­выя сва­ты з го­на­рам кан­ста­та­валі: «На Лукá­ша – дзеўка на­ша!».

Дру­гое зна­ч­энне слоўка пры­свя­так – ‘пяр­э­дад­зень свя­та, ко­над­зень’ (Р. Ба­ра­дулін); ‘ пе­рад­свя­точ­ны дзень’ (па-рус­ку: ка­нун празд­ни­ка). У мно­гіх вы­пад­ках гэта час пад­рых­тоўкі да свя­та, ча­кан­ня яго. Пра та­кія ім­г­нен­ні ін­шым ра­зам га­во­ра­ць, што яны шчаслівей­шыя за са­мо свя­та, бо ўклю­ча­ю­ць без­ліч пры­ем­ных кло­па­таў і тур­бот, ча­го не за­ў­сё­ды спазна­еш пад­час непа­ср­эд­ных ура­чы­стых хвілін: Свя­та Но­ва­га го­да бы­ло ў няд­зе­лю. Су­бо­та для мно­гіх ста­ла пры­свят­кам.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.