Вок­ны ў кам­форт­нае жыц­цё

Minskaya pravda. Tolstushka - - Дажынкі2018 -

Больш за дзе­ся­ць га­доў пра­цуе на рын­ку бу­даўнічых пас­луг чэрвень­скае та­ва­ры­ства з аб­ме­жа­ва­най ад­каз­на­сцю «Марвіко». За гэты час яно прай­шло шлях ад звы­чай­на­га ды­ле­ра да ад­на­го з най­буй­ней­шых вы­твор­цаў вок­наў і дзвяр­эй ПВХ у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь, за­ва­яваў­шы да­вер па­куп­нікоў і парт­нё­раў, дзя­ку­ю­чы вы­со­кай якас­ці пра­дук­цыі, якую па­ц­вяр­джа­ю­ць сер­ты­фі­ка­ты СТБ ISO.

– Па­ча­ло­ся ўсё з су­стр­эчы трох сяброў, пад­час якой мы і вы­ра­шы­лі за­няц­ца ўлас­най спра­вай, – зга­д­вае ды­р­эк­тар ТАА «Марвіко» Ан­др­эй Ко­чаў. – Стар­та­вы ка­пітал за­раб­ля­лі, за­маў­ля­ю­чы га­то­выя вок­ны ПВХ у Мін­ску і зай­ма­ю­чы­ся іх уста­ноў­кай у Чэрвені. А по­тым ат­ры­малі вы­гад­ную пра­па­но­ву: на­бы­ць сваё аб­ста­ля­ванне з рас­т­эр­мі­ноў­кай на год. У вы­ніку па­чалі разві­ва­ць вы­твор­час­ць, ства­ра­ць но­выя ра­бочыя мес­цы. Сён­ня ў ка­лек­ты­ве пра­цуе 5 зборш­чы­каў вок­наў, а так­са­ма ман­таж­нікі, вад­зі­целі – уся­го 17 ча­ла­век.

У ТАА «Марвіко» вы­раб­ля­ю­ць і ўста­наўлі­ва­ю­ць вок­ны, бал­кон­ныя ра­мы і дзве­ры ПВХ на ас­но­ве трох про­фі­ляў: ня­мец­ка­га КВЕ, бе­ла­рус­ка­га Montblanc і расій­ска­га «На­ват­экс». У за­леж­на­сці ад про­фі­лю і коль­кас­ці ка­мер шкло­па­ке­таў вар’іру­ец­ца ко­шт га­то­вай пра­дук­цыі. Дзя­ку­ю­чы гэта­му, кліент мае маг­чы­мас­ць вы­бра­ць ва­ры­янт, які ад­па­вя­дае яго фі­нан­са­вым маг­чы­мас­цям. Да та­го ж апла­ці­ць за­каз мож­на з рас­т­эр­мі­ноў­кай да два­нац­ца­ці ме­ся­цаў.

Ся­род пас­луг, якія аказ­вае фір­ма, – уста­ноўка ад­ко­саў з панэ­ляў ПВХ і цё­п­лых ад­ко­саў, ла­мі­на­цыя про­фі­лю ПВХ, уста­ноўка мас­кіт­ных се­так і ад­лі­ваў улас­най вы­твор­час­ці, рэ­гу­ля­ванне і ра­монт вок­наў, про­даж і ўста­ноўка між­па­ка­ё­вых і ўва­х­од­ных дзвяр­эй.

Знач­ны аб’ём ра­бот і пас­луг ТАА «Марвіко» пры­па­дае на ўста­но­вы, ар­гані­за­цыі, прад­пры­ем­ст­вы дзяр­жаў­най і пры­ват­най уласна­сці. Іх ге­а­гра­фія не аб­мя­жоў­ва­ец­ца Чэрве­нем і ра­ё­нам. Ся­род за­каз­чы­каў фір­мы – шко­лы, дзі­цячыя са­ды, баль­ні­цы, бу­даўнічыя ар­гані­за­цыі і Мін­ска. Вок­ны «Марвіко» » так­са­ма ста­я­ць сён­ня ў Бе­разі­но, Дзяр­жын­ску і на­ват у ад­ной з гас­цініц Мас­к­вы.

Сер­ты­фі­ка­ва­ная якас­ць пра­дук­цыі, па­мяр­коў­ныя цэ­ны, сціслыя тэр­мі­ны вы­ка­нан­ня ра­бот да­з­ва­ля­ю­ць та­ва­ры­ству з аб­ме­жа­ва­най ад­каз­на­сцю «Марвіко» ак- ты­ўн ты­ў­на ўд­зель­ні­ча­ць і пер пе­ра­ма­га­ць у тэн­да­рах да­рах. Вось і ня­даў­на яно н на кон­курс­най ас­но­ве ат­ры­ма­ла за­каз на вы вы­раб і ўста­ноўку вок­наў ПВХ у но­вым 60-кват 60-кват­эр­ным до­ме, які бу­ду­ецц бу­ду­ец­ца ў Чэрвені.

За дзе­ся­ці­годдзе пра­цы ТАА «Марвіко» ат­ры­ма­ла шмат цё­п­лых вод­гу­каў ад парт­нё­раў і за­каз­чы­каў. На Чэрвеньш­чыне фір­ма так­са­ма вя­до­мая спон­сар­скай пад­т­рым­кай уста­ноў аду­ка­цыі, куль­ту­ры, ахо­вы зда­роўя, спар­ты­ў­ных ка­лек­ты­ваў і асоб­ных спартс­ме­наў.

Пры­ват­ны прад­п­ры­маль­нік з Чэрве­ня Улад­зі­мір За­лескі (спра­ва) за­да­во­ле­ны якас­цю пра­дук­цыі, якую вы­раб­ля­ю­ць зборш­чыкВасіль Кор­зун (зле­ва) і яго ка­ле­гі

Ды­р­эк­тар ТАА «Марвіко» о»Ан­др­эй Ко­чаў ў Між­народ­ныСТБISO сер­тыф9001-2015 ікат ад­па­вед– асаб­лів на­сціыго ыго­нар ТАА«Марвіко»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.