Ца­глін­ка да ца­глін­кі – вось і дом

Minskaya pravda. Tolstushka - - Дажынкі2018 - Ігар АДАМОВІЧ

Ме­ць сваё жыт­ло – най­вя­лік­шае шчас­це для кож­на­га. Бу­даўнікі дач­чы­на­га ўнітар­на­га прад­пры­ем­ства «ПМК-237» УП «Мін­скабл­сель­буд» ства­ра­ю­ць гэтае шчас­це ўлас­ны­мі ру­ка­мі.

У пры­ват­на­сці, дзя­ку­ю­чы іх кло­па­там, апош­нім ча­сам шы­рыц­ца тэ­ры­то­рыя мікра­ра­ё­на вулі­цы Ба­ры­кі­на ў Чэрвені. Рас­фар­ба­ва­ныя ў роз­ныя ко­ле­ры шмат­па­вяр­хо­вікі ва­бя­ць во­ка мяс­цо­вых жы­ха­роў і гас­цей го­ра­да.

– За­раз мы пра­цу­ем на трох аб’ек­тах, – рас­па­вя­дае ды­р­эк­тар ПМК-237 Сяр­гей Лосік. – Су­мес­на з Салі­гор­скім до­ма­бу­даўнічым кам­бі­на­там узвод­зім 50-кват­эр­ны жы­лы дом у га­рад­скім па­сёл­ку Смілавічы. Сё­ле­та за­пла­на­ва­на яго зда­ча ў экс­плу­а­та­цыю. Яш­чэ ад­зін аб’ект – 60-кват­эр­ны ка­апе­ра­тыў у Чэрвені – паві­нен пры­ня­ць на­ва­сё­лаў у пяр­э­дад­зень Но­ва­га го­да. На зі­му так­са­ма не за­ста­нём­ся без пра­цы: по­бач за­кла­д­ва­ем пад­му­рак пад та­кі ж дом…

Сяр­гей Лосік пе­ра­ка­на­ны: калі бу­даўніцтва ў Чэрвені буд­зе вес­ці­ся ця­пе­раш­ні­мі тэм­па­мі (па два шмат­кват­эр­ныя жы­лыя да­мы ў год), то неў­за­ба­ве жыл­лё­вая праб­ле­ма тут буд­зе цал­кам вы­ра­ша­на. Зна­чы­ць, больш мо­лад­зі за­ста­нец­ца ў го­рад­зе, а гэта, у сваю чар­гу, па­леп­шы­ць дэ­ма­гра­фіч­ную сіту­а­цыю.

Не са­кр­эт, што эка­но­міка лю­бой бу­даўні­чай ар­гані­за­цыі наў­прост за­ле­жы­ць ад дастат­ко­вас­ці аб’ёмаў ра­бот. Мі­ну­лая зі­ма для ПМК-237 бы­ла ў гэтым плане скла­да­най. Не вы­ра­та­ваў на­ват удзел у бу­даўніц­тве аб’ек­таў па-за ме­жа­мі ра­ё­на – у Ба­ры­са­ве і Кітай­ска-Бе­ла­рус­кім ін­ду­ст­ры­яль­ным пар­ку «Вя­лікі ка­мень». З-за неда­хо­пу пра­цы ка­лек­тыў па­кі­ну­ла некаль­кі ра­бот­нікаў ма­са­вых пра­фесій.

– Ня­даў­на да нас прый­шлі тын­коўш­чы­ка­мі во­сем вы­пуск­нікоў Чэрвень­ска­га пра­фесій­на­га бу­даўні­ча­га лі­ц­эя, – га­во­ры­ць Сяр­гей Лосік. – Вель­мі спад­зяём­ся, што яны тут за­тры­ма­юц­ца. Бо нам неаб­ход­на вяр­та­ць ра­ней­шую коль­кас­ць бу­даўнікоў. Гэта дас­ць маг­чы­мас­ць па вы­ні­ках го­да па­вя­лічы­ць аб’ём падрад­ных ра­бот, вы­ка­на­ных улас­ны­мі сіла­мі, больш чым на 14 пра­ц­эн­таў і да снеж­ня вый­с­ці на сяр­эд­ня­ме­сяч­ны ўз­ро­вень за­ра­бот­най пла­ты ў 800 руб­лёў.

Няг­лед­зячы на ця­пе­раш­нюю за­гру­жа­на­сць, ра­бот­нікі ПМК-237 ра­зам з ін­шы­мі пра­цоў­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі сё­ле­та зра­білі свой унё­сак у до­браў­па­рад­ка­ванне Чэрве­ня – рэс­таўры­ра­валі фа­сад бу­дын­ка дру­кар­ні. Пас­ля пад­рых­тоўчых ра­бот, вы­ка­на­ных муж­чы­на­мі, за спра­ву ўзя­лі­ся ма­ля­ры-тын­коўш­чы­кі Ган­на Алей­нік, Тац­ця­на Ка­ць­ко і Іры­на Вяр­гей­чык. Стаж пра­цы кож­най з іх у ПМК-237 вы­мя­ра­ец­ца не ад­ным дзе­ся­ці­годдзем. На­прыклад, Ган­на Сяр­ге­еў­на шчы­руе тут ужо амаль со­рак год. За гэты час ра­зам з ка­ле­га­мі пра­ца­ва­ла на бу­даўніц­тве са­мых роз­ных аб’ек­таў: жы­вё­ла­га­доўчых фер­маў, школ, жы­лых да­моў, фіз­куль­тур­на-аз­да­раў­лен­ча­га ком­плек­су.

– Без кель­мы, пэн­дз­ля ў ру­ках ужо і не ўяў­ляю са­бе жыц­ця, – ка­жа яна. – Пры­ем­на ўсве­дам­ля­ць, што зроб­ле­нае та­бою буд­зе слу­жы­ць не толь­кі су­час­ні­кам, але і на­шчад­кам.

На­мес­нік ды­р­эк­та­ра па вы­твор­час­ці Руслан Чар­няўскі, май­стар Кан­стан­цін Ша­б­лоўскі і ды­р­эк­тар Сяр­гей Лосік уда­клад­ня­ю­ць дэталі пра­ек­та но­ва­бу­доўлі

Шчы­ра па­пра­ца­валі на рэс­таўра­цыі фа­са­да бу­дын­ка Чэрвень­скай дру­кар­ні ма­ля­ры-тын­коўш­чы­кі Ган­на Алей­нікі Іры­на Вяр­гей­чык

Ся­род тых, хто гэты­мі дня­мі ўз­вод­зі­ць сце­ны 60-кват­эр­на­га жы­ло­га до­ма ў Чэрвені – му­лярВіталь Кур­эй­чык

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.