Бе­лыя хры­зант­эмы для кам­бай­не­раў

Minskaya pravda - - Цэнтральны Рэгіён - Ма­ры­на СЛІЖ

Амаль ад­на­ча­со­ва сцяж­кі пе­ра­мож­цаў пад­ня­лі над сваі­мі збож­жаў­бо­рач­ны­мі кам­бай­на­мі ме­хані­за­та­ры ад­кры­тых ак­цы­я­нер­ных та­ва­ры­стваў «Га­рад­зіла­ва» і «Се­леў­цы».

Стар­шы кам­бай­нер Юрый Ар­ло­віч і кам­бай­нер Юрый Вар­па­хо­віч ра­зам пра­цу­ю­ць ча­цвёр­ты год. Гэты ду­эт за­явіў пра ся­бе яш­чэ ў мі­ну­лым год­зе. А сё­ле­та, на­ма­ла­ціў­шы больш за ты­ся­чу тон зер­ня но­ва­га ўра­джаю ад­ны­мі з пер­шых, свой вы­нік па­цверд­зілі. У ААТ «Га­рад­зіла­ва» ма­лад­зёж­ны экі­паж у склад­зе двух Юры­яў хва­ля­ць. А яны ў сваю чар­гу не шка­ду­ю­ць цё­п­лых слоў у ад­рас ка­лег, з які­мі ро­бя­ць агуль­ную спра­ву. Ад­зна­ча­ю­ць доб­рую ар­гані­за­цыю ўбо­рач­най кам­паніі, до­брае хар­ча­ванне, ну і, ка­нешне ж, маг­чы­мас­ць за­ра­бі­ць нема­лыя гро­шы.

«Пра­цу­ем мы на кам­байне «Па­лес­се GS12», – ма­хае Юрый Вар­па­хо­віч у бок ма­шы­ны, – ён но­вы, і тым не менш кож­ны ра­бочы дзень па­чы­на­ец­ца з агля­ду тэхнікі, лікві­да­цыі дроб­ных няс­праў­на­сцей...».

У полі хлоп­цы ад світан­ня да цям­на. Над­зей­ны ся­мей­ны тыл за­бяс­пе­ч­ва­ю­ць жан­чы­ны – жон­кі Дар’я і Кры­с­ці­на. На іх і дом, і ага­род, пад іх апе­кай дзе­ці. «За­роб­ле­ныя гро­шы на што патра­ці­це?» – пы­та­ю­ся ў пе­ра­мож­цаў жні­ва. «На сям’ю!» – ка­жу­ць яны ў ад­зін го­лас і спя­ша­юц­ца да свай­го кам­бай­на...

Яш­чэ ад­зін ма­лад­зёж­ны экі­паж пе­ра­адо­леў ты­сяч­ны ру­беж па на­ма­ло­ту збож­жа но­ва­га ўра­джаю – з ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­ры­ства «Се­леў­цы». Бра­тоў Віта­ля і Ар­цё­ма Кулікоў він­ша­валі так­са­ма на ра­бочым мес­цы. Ся­мей­най спра­вай жніво для іх ста­ла тры га­ды та­му. Прызна­юц­ца, што ў ад­ной ка­біне кам­форт­на, а вось ці лёг­ка – тр­э­ба яш­чэ па­ду­ма­ць. Ра­бо­та патра­буе і аку­рат­на­сці, і ўваж­лі­вас­ці, і пэў­ных ве­даў, ста­ран­на­сці. У мі­ну­лым год­зе хлоп­цы на­ма­ла­цілі 1500 тон зер­ня. Коль­кі ат­ры­ма­ец­ца сё­ле­та – па­ка­жа час.

І Віталь, і Ар­цём да ра­бо­ты пры­выч­ныя. На­рад­зілі­ся і вы­рас­лі ў вёс­цы, з дзя­цін­ства да­па­ма­галі ба­ць­кам. «У ма­мы з та­там нас пя­цё­ра, – да­паў­ня­ю­чы ад­зін ад­на­го, рас­каз­ва­ю­ць бра­ты. – І ўсе – хлоп­цы».

Іх ма­лая рад­зі­ма – вёс­ка До­ры, што ў Ва­ло­жын­скім ра­ёне. На пра­цу даб­і­ра­юц­ца штод­зень за 11 кіла­мет­раў. Для ўла­даль­нікаў аўта­ма­бі­ляў ад­лег­лас­ць про­ста смеш­ная. У вя­лікіх га­ра­дах на­род тра­ці­ць на да­ро­гу гад­зі­ны, яны – ка­ля 20 хвілін.

Віталь у гас­па­дар­цы пра­цуе круг­лы год. А Ар­цём толь­кі ле­там, на час убо­рач­най, ён па пра­фесіі вы­ра­та­валь­нік. Яш­чэ ад­зін іх брат – Дз­міт­рый – агра­ном. Дар­эчы, да ня­даў­ня­га ча­су ён так­са­ма пра­ца­ваў у «Се­леў­цах». І на­ват быў пе­ра­мож­цам у на­мі­на­цыі «Ма­ла­ды лі­дар Мінш­чы­ны».

Павін­ша­ва­ць ге­ро­яў жні­ва з ты­сяч­ным на­ма­ло­там на по­ле пры­ехалі стар­шы­ня рай­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Ях­на­вец, стар­шы­ня рай­ка­ма праф­са­ю­за ра­бот­нікаў агра­пра­мыс­ло­ва­га ком­плек­су Улад­зі­мір Са­ла­нен­ка, кіраўнікі гас­па­дар­кі, са­мад­зей­ныя ар­ты­сты.

Усім ма­лад­зёж­ным экі­па­жам бы­лі ўру­ча­ны гра­ма­ты, вым­пе­лы, па­да­рун­кі ад БРСМ, гра­шо­выя пр­эміі і бу­ке­ты бе­лых хры­зант­эм, якія ду­жыя муж­чын­скія рукі тры­малі неяк па-асаб­лі­ва­му далі­кат­на.

Ма­лад­зёж­ны экі­паж у склад­зе стар­ша­га кам­бай­не­ра Юрыя Ар­ло­ві­ча і кам­бай­не­ра Юрыя Вар­па­хо­ві­ча з ААТ «Га­рад­зіла­ва»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.