У па­да­ру­нак дзе­цям – гуль­ня­вы цэнтр

Minskaya pravda - - Цэнтральны Рэгіён - Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Звон­кі­мі дзі­цячы­мі га­ла­са­мі на­поўніла­ся ле­вае кры­ло Сноўска­га сель­ска­га До­ма куль­ту­ры: у су­б­о­ту тут ад­кры­ў­ся дзі­цячы гуль­ня­вы цэнтр «Вя­сёл­ка».

Раз­меш­ча­ны ён по­бач з міні-ка­фэ, што дае маг­чы­мас­ць ар­ганізоў­ва­ць дзі­цячыя свя­ты, – зруч­на і для ба­ць­коў, і для дзят­вы.

Як рас­ка­заў стар­шы­ня праў­лен­ня СВК «Агра­кам­бі­нат Сноў», член Са­ве­та Рэс­пуб­лікі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­русі Міка­лай Ра­да­ман, пас­ля пе­ра­ез­ду ў ін­шы бу­ды­нак фір­мен­на­га ма­га­зі­на агра­кам­бі­на­та ста­ла зра­зу­ме­ла, што вы­зва­ле­нае па­мяш­канне тр­э­ба вы­ка­ры­ста­ць з ка­ры­с­цю для люд­зей. Пра­па­но­вы бы­лі роз­ныя, але пе­ра­маг­ла ід­эя ар­гані­за­ва­ць ці­ка­вы і ка­рыс­ны дзі­цячы ад­па­чы­нак. На яе ўва­саб­ленне спатр­эбіў­ся амаль год: бу­даўнікі агра­кам­бі­на­та зра­білі вы­дат­ны ды­зай­нер­скі ра­монт па пра­ек­ту ма­ста­ка Але­га Ма­лу­но­ва, агра­кам­бі­нат пра­вёў тэн­дар на за­куп­ку гуль­ня­во­га аб­ста­ля­ван­ня: вый­гра­ла яго бе­ла­рус­кая

фір­ма, прад­стаўнікі якой і зман­ціра­валі ўсё неаб­ход­нае, а ад­каз­ныя служ­бы пра­ве­ры­лі цэнтр на ад­па­вед­на­сць праві­лам бяс­пе­кі.

За­раз дзе­ці ва ўз­рос­це ад ад­на­го да 12 год мо­гу­ць зна­ход­зіц­ца тут як пад на­гля­дам ба­ць­коў, так і ра­бот­ніка цэн­тра. Тут мож­на па­коў­зац­ца па раз­на­стай­ных гор­ках, па­гу­ля­ць у ка­зач­ных хат­ках, пас­ка­ка­ць на ба­ту­це, «па­пла­ва­ць» у ба­сейне з ша­ры­ка­мі, па­ка­тац­ца на ка­ру­се­лях – нель­га толь­кі су­ма­ва­ць: у гэтым ча­роў­ным цар­стве яр­кіх фар­баў і дзі­цячых ма­раў про­ста ня­ма мес­ца су­му.

Ад­на­ча­со­ва цэнтр мо­жа пры­ня­ць ка­ля 30 хлоп­чы­каў і дзяўчы­нак, а пра­ца­ва­ць ён буд­зе ўсе дні ак­ра­мя па­няд­зел­ка. Ра­дас­ць ад­крыц­ця но­ва­га са­цы­яль­на­га аб’ек­та са снаў­ча­на­мі разд­зя­лілі гас­па­дар свя­та – стар­шы­ня праў­лен­няСВК «Агра­кам­бі­нат Сноў», член Са­ве­та Рэс­пуб­лікі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь Міка­лай Ра­да­ман і стар­шы­ня Ня­свіж­ска­га рай­вы­кан­ка­маГе­надзь Са­ла­вей.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.