ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda - - З Добрым Настроем -

Імяні­ны 21 жніў­ня

Пр. Гер­ма­на, Міка­лая, Ры­го­ра, Фё­да­ра

Кат. Жан­ны, Іосі­фа, Ля­вон­ція, Улад­зі­сла­ва

У све­це

23 жніў­ня – Між­на­род­ны дзень па­мя­ці ахвяр ганд­лю ра­ба­мі і паз­баў­лен­ня ад гэтай з’явы, Еўра­пей­скі дзень па­мя­ці ахвяр сталініз­му і на­цыз­му

У краіне

23 жніў­ня – Дзень ра­бот­нікаў дзяр­жаў­най ста­ты­сты­кі

Ці­ка­выя да­ты

21 жніў­ня 1911 г. з Луў­ра вы­крад­зе­на су­свет­на вя­до­мая «Мо­на Лі­за» Ле­а­нар­да да Він­чы. Праз два га­ды кар­ці­ну вы­пад­ко­ва зна­ход­зя­ць у Флар­эн­цыі. Зат­ры­ма­ны і вы­кра­даль­нік. Він­ч­эн­ца Пе­руд­жыа, бы­лы ра­бот­нік му­зея, пас­ля ары­шту так пат­лу­ма­чыў свой учы­нак: ён імкнуў­ся вяр­ну­ць на рад­зі­му шэд­эўр, што калісь­ці ра­зам з ін­шы­мі прад­ме­та­мі ма­стацтва вы­вез з Італіі На­па­ле­он.Іта­льян­скія жур­налі­сты аб­вяс­цілі Пе­руд­жыа пат­ры­ё­там. «Ён жа жулік!» – за­ў­ва­жы­лі абу­ра­ныя фран­цу­зы. «Так, але гэта наш жулік, най­вы­дат­ней­шы ў све­це!» – ад­ка­за­лі іта­льян­цы

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

21 жніў­ня 1916 г. – да­та на­ра­дж­эн­ня Кан­су­э­лы Ве­лас­кес. Мексі­кан­ская піяніст­ка і кам­пазітар, аўтар пес­ні Bésame mucho

22 жніў­ня 1965 г. у вёс­цы Но­вы Двор Мін­ска­га ра­ё­на на­рад­зіў­ся Аляк­сандр Ры­д­ван. Рэ­жы­сёр і прад­зю­сар пра­ек­таў «Гісто­рыя Пе­ра­мо­гі», «Та­кая Аме­ры­ка» і ін­шых

23 жніў­ня 1943 г. за­вяр­шы­ла­ся Кур­ская бітва (доў­жы­ла­ся 50 дзён і на­ч­эй – з 5 лі­пе­ня па 23 жніў­ня)

На­род­ныя тра­ды­цыi

22 жнiў­ня – апо­стал Мат­фей. Боль­шая част­ка ра­бот у полі, як праві­ла, да гэ­та­га ча­су бы­ла вы­ка­на­на. Пад­сту­па­ла во­сень­ская пра­ха­ло­да. У на­ро­дзе ка­за­лі: «Пас­ля Ма­цея му­жык на полі не па­цея»

23 жнiў­ня – Лаўрын (свя­та млы­на­роў). На­шы прод­кі ве­ры­лі, што Лаўрын за­сце­ра­гае ад хва­роб і су­ро­каў

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.