Буль­бя­ныя да­жын­кі

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели - Іван ПЕТРЫКI фо­та аўта­ра.

Ва­рон­скі дом куль­ту­ры свя­тка­ваў сво­е­а­саб­лі­выя да­жын­кі. Пры­свя­цілі іх дру­го­му хле­бу бе­ла­ру­саў – буль­бе.

У фае гас­цей су­стра­ка­ла дзі­ця­чая буль­бя­ная фан­та­зія: вы­ра­бы з га­род­ні­ны, аба­вяз­ко­вым эле­мен­там кож­на­га з якіх бы­ла «ге­раі­ня» свя­та.

Куль­тур­ную пра­гра­му для вяс­коў­цаў лад­зілі, як ка­жу­ць, усім мірам: ра­да­валі сва­ёй твор­час­цю не толь­кі мяс­цо­выя ар­ты­сты – пры­ехалі гос­ці і з ін­шых Да­моў куль­ту­ры на­ша­га ра­ё­на. Ак­ты­ў­ны­мі ўд­зель­ні­ка­мі пра­гра­мы сталі і са­мі гле­да­чы: яны ад­каз­валі на пы­тан­ні буль­бя­ной вік­та­ры­ны, спра­ба­валі ся­бе ў ролі ак­цё­раў у экс­промт-пас­та­ноў­цы каз­кі і вы­пра­боў­валі шан­ца­ванне ў ла­тар­эі.

Ці­ка­вае свя­та, неспад­зя­ва­ныя сюр­пры­зы, усмеш­кі і шчы­рыя апладысмен­ты пры­ўз­ня­лі ва­рон­цам на­строй – яны яш­чэ доў­га не ра­зы­ход­зілі­ся. А мо­ладзь пра­ця­г­ва­ла ве­ся­ліц­ца яш­чэ і ве­ча­рам – на дыс­кат­э­цы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.