Perspektiva

Букет да раны

Эліза Ажэшка – траўніца

- Алена ІЛЬГЯВІЧУЦ­Е

Яна хадзіла па мясцовых палях з сялянкамі, збірала разнастайн­ыя зёлкі і рабіла гербарый. Дзякуючы працы гэтай жанчыны захавалася апісанне 228 раслін. Нават праз сто гадоў кветкі выглядаюць так, быццам іх сарвалі толькі ўчора. І яшчэ ніхто не разгадаў сакрэту таго, як гэта атрымалася. Ці здагадаліс­я вы, пра якую асобу ідзе размова?

Людзі і кветкі

Большасць ведаюць Элізу Ажэшку як выбітнага літаратара, але менавіта яна ў фальклорна­этнаграфіч­ным нарысе « Людзі і кветкі над Нёманам» правяла даследванн­е раслін нашага краю. Сёння справу знакамітай з я м л я ч к і п р а ц я г в а юц ь у літаратурн­а-краязнаўчы­м музеі вёскі Мількаўшчы­на, дзе створана асобная экспазіцыя «Нашы зёлкі на здароўе».

– Чаму Эліза А жэшк а з а ц і к а ві л ас я ле к а вы м і раслінамі, сказаць цяжка. З усіх беларускіх пісьменніц толькі ў яе быў батанічны зборнік і ў Зоські Верас. Нашу зямлячку ўвогуле цікавіла ўсё, што звязана з беларускай прыродай, простым насельніцт­вам (менавіта гэтым і выклікала незадаваль­ненне ўладаў). Можа, сваю ролю адыграў сад у Мількаўшчы­не. Ка лі чытаеш яго а піса нне, толькі дзіву даешся: ён быў вялікі і багаты! Даглядаў за ім вясковы мужчына па імені Франак. Эліза ў дзяцінстве бегала дапамагаць яму, – расказвае кіраўнік музея Таццяна Савянкова.

Ужо дарос ла й ж а н ч ы на й Эліза Ажэшка выязджала летам ў Багатырэві­чы, Мінявічы, Свіслач, Путрышкі, Глядавічы, Лунна, Панямунь, адпачывала там і збірала матэрыял для свайго фальклорна-этнаграфіч­нага нарыса. Яна апісвала мясцовых людзей, іх звычкі і абрады, але самае асноўнае, у гэтым творы Эліза Ажэшка праявіла сябе як батанік: больш 200 зёлак апісала па-польску, на латыні і па- беларуску. Каб больш даведацца пра лячэбныя і нават …чароўныя ўласцівасц­і раслін, збірала іх з лекаркамі Марыяй з Паніжан і Люсяй з Глядавічаў.

Нераскрыты сакрэт

У зборніку можна знайсці, як расліны выглядаюць, якую хваробу лечаць і якія павер’і і легенды з імі звязаны. Напры- клад, барлінец, або барлінак, лічыўся цудадзейны­м.

– Калі хтосьці ў хаце цяжка хварэў, яго лісце сыпалі ў гаршчок з вадою і ставілі каля парога ці пад ложкам хворага. Калі лісце апыналася на дне, хворы памрэ, а калі заставалас­я зялёным і плавала на паверхні – паправіцца, – расказвае адно з паданняў Таццяна Анатольеўн­а. – Трыпутнік (па-руску «подорожник») у нас ведаюць яшчэ як «бабку ». Раней лекаў не было, і з хваробамі змагаліся толькі пры дапамозе траў. Часцей за ўсё лячэннем займаліся не маладзіцы, а жанчыны больш старэйшага ўзросту – бабкі. Вось і трыпутнік, як бабка тая, ўсё лечыць.

Пісьменніц­а працавала над нарысамі і збірала калекцыю каля пяці гадоў. У Элізы Ажэшкі няма адукацыі біёлага. Яна скончыла пансіён у Варшаве, дзе выхаванне вялося зыходзячы з традыцыйна­га погляду на ролю жанчыны ў высакародн­ым грамадстве. Шмат часу адводзілас­я на засваенне свецкіх манер, ігры на фартэпіяна і ўдасканале­нне французска­й мовы. Усё астатн яе – вынік самаа д у кацыі: калі пані Эліза вярнулася ў Мількаўшчы­ну, кожны дзень ёй прысылалі на паштовую станцыю кнігі, часопісы, газеты. Яна вучылася ўсё жыццё.

– Нядаўна была на сустрэчы з прафесарам кафедры замежных моваў нашага ўніверсітэ­та Святланай Піліпаўнай Мусіенка, яка я гаварыла аб тым, што яшчэ ніхто не раскрыў сакрэту Элізы Ажэшкі: якім чынам пісьменніц­а магла так засу- шыць траўкі, зрабіць гербарыі на тканіне з дапамогай клею, што яны зараз (больш сто гадоў прайшло!) выглядаюць, быццам толькі што зробленыя. Вось і мы робім, але з часам кветкі блякнуць, не атрымлівае­цца так, – апавядае Таццяна Савянкова.

На здароўе

Прац у на д экспазіцы яй « Нашы зёлк і на здароўе » ў Мількаўшчы­не пача лі яшчэ тады, калі працавала школа. Пяць гадоў таму яе закрылі, з’явілася памяшканне і магчымасць абсталявац­ь яго. Пакуль, жартуе Таццяна Савянкова, да ўзроўню пісьменніц­ы не дараслі і 228 раслін не сабралі, але больш за сто ёсць. У будучым план у юць пагл ядзець, што з апісанага пані Элізай можна знайсці менавіта каля Мількаў шчыны. Тацц яна Анатольеўн­а збірае расліны не толькі ў лесе і полі, але вырошчвае на агародзе каля музея. За гэтыя гады там з’явілася сапраўдная зялёная аптэка.

– Вось мята расце. Хоць падвяла, лісткі вельмі-вельмі пахучыя. А вось амарант, які раней сеялі на палях і жывёлу кармілі. Калі насенне яго сабраць, у парашок сцерці, кажуць, паніжае цукар у крыві. Меліса і душыца – вельмі пахучыя, шмат у гарбату не дабавіш. Пасадзілі жывакост – корань, які лечыць суставы. Амерыканск­і лаканос яшчэ толькі падымаецца. Далей два віды шыпшыны, – праводзіць невялічкую экскурсію на агародзе Таццяна Савянкова. – Ёсць зёлкі, да якіх заўсёды ставіліся з вялікім шанаваннем. Жанчыны, калі асабліва перасільва­ліся, лячыліся цыкорыем. Адварам рамонка паілі нават немаўлят (гэта зараз у аптэку пайшоў і купіў). Ну і ліпу шырока выкарыстоў­валі, а яшчэ святаяннік – зёлку ад 99 хвароб.

У тым, як збіраць расліны, ёсць свае тонкасці. Збіраць зёлкі трэба ў другой палове дня, каб ужо не было расы. Пупышкі – да набракання ранняй вясной, кару дрэў – як толькі пачынаецца рух соку. Лісце неабходна збіраць перад красаванне­м, а кветкі – калі цалкам распусцяцц­а (лічыцца, што самыя гаючыя зёлкі на Яна – Івана Купалу). Плады і насенне – пасля поўнага паспявання, а карані – позняй восенню.

– Мае бабуля і матуля, хоць лекаркамі не былі, таксама збіралі лекавыя расліны і далі мне некаторыя парады. Калі ў прыроду ідзеш, то адзенне павінна быць светлым, чыстым, а думкі – добрыя, – раіць Таццяна Савянкова. – Рвеш зёлкі і просіш у іх за гэта прабачэння: тлумачыш, што робіш гэта, каб яны прынеслі карысць.

Спецыфічны­я травы выкарыстоў­ваюць асцярожна, бо, як адзначае Тяццяна Анатольеўн­а, тое, што карысна для аднаго, можа быць шкодным для другога: лепш параіцца з урачом. Але ёсць зёлкі, якія садзейніча­юць умацаванню імунітэта, таму усім, хто наведвае музей, прапаноўва­юць гарбату з мятай ці мелісай, чабарком, суніцамі, ліпай. Гэты вітамінны напой будзе толькі на здароўе!

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus