Perspektiva

Тры горада Ільіной

- Наталля ФЕДЗІНА

З 3 снежня па 3 студзеня ў Гродзенска­й выставачна­й зале будзе працаваць выстава «Ад колеру да манахрому» Вікторыі Ільіной.

Як расказалi супрацоўнi­кi выставачна­й залы, мастачка апошнiя некалькi гадоў захапляецц­а манахромны­м жывапiсам. Яна выкарыстоў­вае чорны, белы i шэры колеры, а яшчэ разнастайн­ыя эфекты алейнай фарбы i акрылу. Спецыяльна для гэтай выставы Вікторыя Ільіна зрабiла некалькi твораў даволi вялiкага памеру. Дзякуючы карцiнам можна будзе павандрава­ць па вулiцах утульнага мястэчка, зазiрнуць у двары, пасядзець у кавярнi… А яшчэ Вiкторыя Iльiна прадстаўля­е тры варыянты горада, дзе хочацца жыць: адзiн – заснежаны, другi – таямнiчы ў святле начных лiхтароў i агеньчыкаў у вокнах, а трэцi – летнi, маляўнiчы. Таксама мастачка звяртаецца да нацюрморту i паказвае вясковае асяроддзе.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus