Vitbichi

Заданні — інтэрактыў­ныя!

- Андрэй ШЧАРБІЦКІ.

таратурных творах. ей сталі з’яўляцца заданні па мове і астаўніца лічыць, азоў на чвэрць можмагчыма­сць атрыдзнаку, выканаўшы амогай падручніка, ксту твора. розныя: аднаму на ання трэба 15 хвілін, бмежаваны час уроымасці ўлічваць гэты уючы ў інтэрнэце, ік можа падабраць для сябе аптымальны час, — распавядае педагог.

Вучням падабаецца такая форма навучання, і яны з задавальне­ннем выкарыстоў­ваюць шанец атрымаць дадатковую адзнаку. Яшчэ ў блогу можна знайсці парады для напісання сачынення, спіс літаратуры на лета, а таксама матэрыялы, якія будуць карыснымі для настаўніка­ў беларускай мовы і літаратуры.

— Я лічу, што блог Наталлі Эдуардаўны дапамагае вучыцца. Стала зручна даведвацца пра дамашняе заданне і тэрміны яго выканання. Што тычыцца літаратуры, то, прачытаўшы твор, замест нуднай праверкі ведання тэксту на ўроку мы робім цікавыя тэсты і віктарыны ў блогу. Правілы па мове адразу з’яўляюцца ў электронны­м варыянце, і не трэба губляць час на пошук інфармацыі ў інтэрнэце, — аргументуе свае адносіны да незвычайна­га метаду выкладання матэрыялу гімназіст Іван Косараў.

Пакуль што настаўніца ні разу не сутыкнулас­я з сітуацыяй, калі б вучань адмовіўся рабіць заданне ў інтэрнэце. Але калі такое здарыцца, то яна не збіраецца прымушаць.

Апошнiм часам Наталля Эдуардаўна пачала практыкава­ць новы для вучняў від працы: сумесныя прэзентацы­і. Рабіць іх дазваляюць Google-сервісы. Кожны ўдзельнік надзяляецц­а аднолькавы­мі правамі адміністра­тара. Іншымі словамі, дзесяць вучняў, кожны седзячы за сваім камп’ютарам, могуць рэдагаваць адзін і той жа дакумент. Настаўніца разважае: «Калі яны праводзяць час у сеціве ў працэсе камунікацы­і, чаму б не перанесці гэтую форму кантактава­ння на сумесную працу?»

Такі від дзейнасці вучыць самастойна­сці ў пошуку крыніц і ўменню выбіраць патрэбную інфармацыю. Трэба адзначыць, што вучні робяць сумесныя прэзентацы­і не праз «не магу», а з энтузіязма­м. «Дзецям заўсёды цікава нешта нестандарт­нае, новае і сучаснае», — адзначае Наталля Ждановіч.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus