Ве­ра­сень з ко­ла­саў­ца­мі

Vitbichi - - NEWS - Па­д­рых­та­ва­ла На­талiя КРУПIЦА.

92-гі се­зон На­цы­я­наль­ны ака­д­эміч­ны дра­ма­тыч­ны тэатр імя Яку­ба Ко­ла­са тра­ды­цый­на ад­кры­вае ка­ме­ды­яй «Нес­цер­ка» — спек­так­лем, яко­му сё­ле­та споўніла­ся 75 год. В іцяб­ляне і гос­ці го­ра­да 9 ве­рас­ня ат­ры­ма­ю­ць маг­чы­мас­ць зноў па­на­зіра­ць за пры­го­да­мі да­свед­ча­на­га бе­ла­рус­ка­га дас­ціп­ніка.

Пер­шы во­сень­скі ме­сяц для Ко­ла­саўска­га тэат­ра як ніколі на­сы­ча­ны пад­зе­я­мі, і пер­шыя ад­бу­дуц­ца яш­чэ да афі­цый­на­га ад­крыц­ця се­зо­на. Гля­дач су­стр­эў­ся з На­цы­я­наль­ным ака­д­эміч­ным дра­ма­тыч­ным тэатрам імя М. Гор­ка­га, які 7 і 8 ве­рас­ня на ві­цеб­скай сц­эне па­ка­заў ка­ме­дыі па п’есах іта­льян­скіх дра­ма­тур­гаў — Viva Commedia! Р. Піп­па і «Карч­мар­ка» К. Галь­доні.

Ко­ла­саў­цы пад­рых­та­валі пр­эм’еру ра­ман­тыч­най ка­ме­дыі «Са­мая жа­да­ная» па­вод­ле п’есы су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га дра­ма­тур­га Сяр­гея Гір­ге­ля «Са­мая-са­мая» (рэ­жы­сёр Ні­на Обу­ха­ва). Ад­ну з га­лоў­ных ро­ляў вы­кон­вае на­род­ны ар­тыст Бе­ла­русі Та­д­э­вуш Кок­штыс. Пр­эм’ер­ныя па­ка­зы спек­такляў ад­бу­дуц­ца 22 і 23 ве­рас­ня.

24 ве­рас­ня спек­так­лем «Дзіў­ная місіс Сэ­відж» Дж.Пат­ры­ка ад­зна­чы­ць юбілей­ную да­ту за­слу­жа­ная ар­тыст­ка Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь Тац­ця­на Лі­ха­чо­ва. А 27 ве­рас­ня вя­дучы май­стар сц­э­ны Юрась Цвір­ка за­пра­шае ўсіх на 50-годдзе і па­ра­дуе ама­та­раў сва­ёй твор­час­ці ка­ме­ды­яй «Док­тар філа­со­фіі» Б. Ну­шы­ча, дзе ён вы­кон­вае га­лоў­ную ро­лю Жы­ва­ты Цвіёві­ча.

За­вер­ша­ць ве­ра­сень га­стролі мін­чан: тэатраль­ны пра­ект Comеdy-Art пра­па­нуе ка­ме­дыі па п’есах бе­ла­рус­ка­га дра­ма­тур­га Ана­то­ля Дзя­лен­дзіка «Жан­чы­на як сро­дак зносін» і «Па­лю­боўні­цы май­го му­жа».

У 92-м се­зоне ко­ла­саў­цы за­пла­на­валі шэраг но­вых пас­та­но­вак, ся­род якіх «Апош­нія» М. Гор­ка­га, «Сы­мон-му­зы­ка» па­вод­ле Я. Ко­ла­са, «Сон у лет­нюю ноч» У. Шэкс­пі­ра (рэ­жы­сёр Мі­хась Кра­сна­ба­еў), «Пры­го­ды Чы­палі­на» А. Ба­дулі­на і А. Чут­ко па­вод­ле Дж. Ра­да­ры (рэ­жы­сёр Іры­на Ціш­кевіч) і ін­шыя.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.