Vitbichi

Хлебаробы ў пагонах

У гаспадарка­х Сенненшчын­ы ў сёлетнюю ўборачную кампанію працавалі вайскоўцы

- Вольга БАНДАРЭВІЧ. Фота аўтара.

Міністэрст­ва абароны рэгулярна аказвае дапамогу ва ўборцы ўраджаю сельгасарг­анізацыям краіны падчас жніва, але на сенненскай зямлі ва енныя працавалі ўпершыню. 45 чалавек з ліку вопытных ваенных вадзі целяў, 20 шматтонных МАЗаў і «Уралаў» на працягу 50 дзён шчыравалі ў гаспадарка­х на адвозцы збожжа. На паўтары месяцы казармы армей цам замянілі ААТ «Сенненскі райаграсэр­віс» і «Бяленева», на тэрыторыі якіх яны пражывалі. У мінулую пятніцу ўдзячныя сенненцы ўрачыста пра водзілі памочнікаў ад арміі.

Ушанаванне вайскоўцаў прайшло ў райцэнтры на пляцоўцы ля Алеі Герояў з удзелам прадстаўні­коў гаспадарак, у якіх яны працавалі, і пра цоўных калектываў. Звяртаючыс­я да ваенных са словамі шчырай удзячнасці, старшыня раённа га выканаўчаг­а камітэта Васілій Чараднік падкрэсліў, што яны былі заняты не толькі на адвозцы збожжа. Іх сіламі з палёў Сенненшчын­ы вывезена больш за 7000 тон рапсу, больш за 1000 тон са ломы. «Вы паказалі, што наша армія моцная не толькі ў забеспячэн­ні абаро наздольнас­ці краіны і ў захаванні мірнага неба над нашымі галовамі. Вы плячом да пляча адказна і добрасумле­нна пра цавалі з нашымі хлебаробам­і». У знак прызнання кіраўнік раёна ўручыў кара вай з мукі новага ўраджаю Сяргею Каб рынцу, начальніку цыкла тэхнічнай пад рыхтоўкі 114 й школы падрыхтоўк­і пра паршчыкаў і спецыяліст­аў харчовай службы Барысава, з просьбай перадаць яго міністру абароны Рэспублікі Бела русь Андрэю Раўкову. У сваю чаргу пад палкоўнік С. Кабрынец падзякаваў сен ненцам за такі сардэчны прыём, які, па водле яго слоў, не ў кожным раёне аказ ваюць, і выказаў гатоўнасць дапамагаць аграрыям і ў далейшым. У знак павагі абаронцам Сенненшчы ны ваенныя ўсклалі вянок да помніка савецкім воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Без духмяных караваяў не застаўся ніводны армеец. Падчас мерапрыем ства кожны з іх атрымаў своеасаблі­вы харчовы паёк з прадукцыі мясцовага хлебазавод­а і каўбаснага цэха. Правіянт, дарэчы, спатрэбіцц­а ў няблізкім шляху. Адразу пасля мерапрыемс­тва ваенныя расселіся па машынах, каб адправіцца ў Барысаў. Адтуль яны раз'едуцца па сваіх часцях. Развітваюч­ыся, дырэктар ААТ «Сіня горскае» Уладзімір Сухвал моцна па ціснуў рукі часовым памочнікам у паго нах. У яго гаспадарцы шчыравалі чац вёра вайскоўцаў. «Ад відна да відна хлопцы працавалі! Пабольш бы нам та кой дапамогі», — не хаваў сваёй ўдзяч насці кіраўнік сельгасарг­анізацыі. У сваю чаргу гаспадарка кожны дзень за бяспечвала памочнікаў двухразовы­м харчаванне­м. Праводзілі ўзвод з музыкай і песнямі. На пляцоўцы выступілі творчыя калекты вы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

 ??  ?? Каравай для міністра прымае Сяргей Кабрынец.
Каравай для міністра прымае Сяргей Кабрынец.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus