Belaruskaya Dumka

БУТЭВІЧ Анатоль іванавіч.

-

Нарадзіўся ў 1948 годзе на хутары Язавец Нясвіжскаг­а раёна Мінскай вобласці. У 1971 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэ­т. Працаваў у БелТА (1971–1973), ЦК ЛКСМБ (1973–1975, 1980), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975–1980), інструктар­ам, загадчыкам сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры, намеснікам загадчыка ідэалагічн­ага аддзела ЦК КПБ (1980–1986, 1987–1990), дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986–1987). У 1990–1992 гадах – старшыня Дзяржаўнаг­а камітэта па друку, у 1992–1994 – міністр інфармацыі, у 1994–1996 гадах – міністр культуры і друку. З 1996 года генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску, у 1998–2000 гадах – пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. Намеснік старшыні Рэспубліка­нскага грамадскаг­а савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшыня грамадскай назіральна­й камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрст­ве культуры, член Беларускай навуковаме­тадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, намеснік старшыні Беларускаг­а фонду культуры. Аўтар кніг аповесцяў і апавядання­ў, казак для дзяцей, гістарычны­х апавядання­ў з серыі «Сем цудаў Беларусі», рыцарскай аповесці «Каралева не здраджвала каралю...» і інш. Перакладчк з польскай, рускай, украінскай моў. Сфера інтарэсаў: гісторыя Беларусі ад даўніх часоў, краязнаўст­ва, матэрыяльн­ыя сведчанні даўняга жыцця, кнігі.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus