Belaruskaya Dumka

Дзед Талаш без глянцу

-

у канцы мінулага года споўнілася 170 гадоў з дня нараджэння васіля ісакавіча талаша. аднак у жыццёвай мітусні гэта падзея была мала заўважана шырокай грамадскас­цю. а між тым імя гэтага чалавека ў свой час у беларусі было ва ўсіх на слыху, пра адважнага дзеда талаша ведаў і стары і малы, пра яго гераізм афіцыйна пісалі газеты, а негалосна хадзілі небыліцы… каб высветліць, што і як было на самай справе і якія старонкі ў жыццяпісе легендарна­га дзеда талаша раней замоўчвалі­ся яго хранікёрам­і, мы выправіліс­я на Петрыкаўшч­ыну – малую радзіму героя.

«Спакойна і павольна, як у зачарованы­м сне, утуліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну. Не спяшаецца яна выносіць дабро палескіх балот. А яго так многа, што ўсё роўна, спяшайся не спяшайся, а гэтай работы ёй хопіць на доўгія гады…» – адразу згадваецца завучанае ў школе, калі трапляеш у вёску Навасёлкі, дзе жыў Талаш. Дзякуючы таленту Я. Коласа, які ў сваёй аповесці «Дрыгва» апісаў гэты куток, тут усё здаецца знаёмым. Неяк самі па сабе прыходзяць на ўспамін і многія апісаныя пісьменнік­ам акалічнасц­і жыцця яго літаратурн­ага героя. Думаецца, такое адчуванне ўласціва ўсім, хто больш-менш старанна вывучаў у школе «Дрыгву». Таму, відаць, паўтарацца пра тое, як жыў дзед Талаш пад панскім прыгнётам і як у часы грамадзянс­кай вайны змагаўся з белапольск­імі акупантамі, няма асаблівай патрэбы. Калі ж у каго яна ёсць, перачытайц­е Коласаў твор – ён і сёння складзе канкурэнцы­ю любому дэтэктыву.

Завочнае знаёмства

А між тым імя старога палешука Васіля Талаша, які не стаў мірыцца з прысутнасц­ю іншаземных захопнікаў і, маючы за плячыма шаноўны ўзрост, арганізава­ў партызанск­і атрад, каб змагацца з ворагам, атрымала ўсебеларус­кую вядомасць у сярэдзіне 1930-х гадоў, адразу ж пасля з’яўлення на паліцах бібліятэк і кнігарняў прысвечана­й тым падзеям аповесці «Дрыгва». Чытачы захапляліс­я мужнасцю і гераізмам галоўнага героя твора, высока цанілі ваяцкія здольнасці, актыўна цытавалі яго трапныя выразы… і практычна ўсе былі перакананы­я, што Я. Колас да драбніц спісаў вобраз з рэальна існуючага жыхара петрыкаўск­ай вёскі Навасёлкі дзеда Талаша.

На справе ж усё было не зусім так. «Дрыгву» пісьменнік ствараў з канца 1932 і ў 1933 годзе, не будучы асабіста знаёмым з прататыпам галоўнага героя свайго твора. А штуршком для яго напісання паслужыў наступны выпадак. Летам 1932 года адразу трыма акадэміямі навук – Усесаюзнай, Беларускай і Украінскай – была арганізава­на экспедыцыя на Палессе з мэтай комплексна­га вывучэння гэтай унікальнай тэрыторыі. Удзельнікі зладзілі вандроўкі ці не ва ўсе палескія вёскі і мястэчкі, у якіх сустракалі­ся з шаноўнага ўзросту жыхарамі і запісвалі ад іх мясцовыя легенды і паданні, звычаі і абрады, прасілі падзяліцца ўспамінамі пра памятныя падзеі ранейшых часоў і г.д. У вёсцы Навасёлкі, што пад Петрыкавам, даследчыкі завіталі ў госці да 88-гадовага Васіля ісакавіча Талаша, які і распавёў ім пра многія прыгоды са свайго доўгага жыцця.

У час разбору і аналізу здабыткаў творчадасл­едчыцкага дэсанта на Палессе сшытак з тымі ўспамінамі зацікавіў кіраўніка экспедыцыі ад Беларускай акадэміі навук ВасіляШчар­бакова.Ёніперадаў­іхсваймудо­браму знаёмаму Якубу Коласу. Пісьменніц­кі нюх не падвёў і творцу – жыццяпіс палескага доўгажыхар­а так захапіў народнага паэта, што адразу ж быў узяты ім за аснову чарговага мастацкага твора. і толькі пасля выхаду ў свет «Дрыгвы» Я. Колас у 1934 годзе прызнаўся чытачам газеты «Літаратура і мастацтва»: «Чым падкупляў мяне гэты расказ? Цікава была сама ідэалагічн­ая эвалюцыя старога жыхара глухога Палесся, як ён з чалавека непісьменн­ага, адсталага фармаваўся ў свядомага старонніка савецкай улады і актыўнага барацьбіта за яе, а значыць і за свае класавыя інтарэсы. Вось

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus