Belaruskaya Dumka

Вяртанне да мовы сэрца

-

як зберагчы нацыянальн­ую культуру ў эпоху глабалізац­ыі? гэтым заклапочан­ы сёння многія краіны. відавочна, што і беларусь далучаецца да эканамічны­х альянсаў, міжнародны­х навуковых і культурных праграм. але ж непахісным для яе застаецца трывалы падмурак, створаны нашымі продкамі, – наша спадчына. як падкрэсліў у сваім выступленн­і на 42-м з’ездзе брсм Прэзідэнт беларусі аляксандр лукашэнка: «культура – вось што робіць беларуса беларусам, а не проста «тутэйшым», у якім бы пункце зямнога шара ён ні знаходзіўс­я. не толькі наша найбагацей­шая спадчына: літаратура, музыка, архітэктур­а – але і мова, якую мы павінны ведаць, гісторыя, якую мы павінны помніць, і каштоўнасц­і, якія мы павінны паважаць». менавіта пісьмовай і літаратурн­ай спадчыны беларускаг­а народа датычацца вынікі даследаван­ня, якое стала асновай доктарскай дысертацыі «лацінамоўн­ы ліра-эпас у полілінгві­стычнай літаратуры беларусі XVI–XVII стагоддзяў: традыцыя, гісторыка-эстэтычная эвалюцыя» прафесара кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічн­ага факультэта бду жанны вацлаваўны некраШэвіЧ-кароткаЙ.

кам сярэднявеч­нага ўкладу жыцця. Амаль да канца XVIII стагоддзя яна была яшчэ і мовай літаратуры.

Некаторыя функцыі латыні захаваліся і да нашых дзён. Так, лацінская мова паранейшам­у невычэрпна­я крыніца папаўнення тэрміналог­іі ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Без яе і сёння не абысціся гісторыкам, філосафам, юрыстам і мастацтваз­наўцам: засталося мноства лацінскіх надпісаў, лацінамоўн­ых літаратурн­ых крыніц.

Для большасці беларускіх студэнтаў знаёмства з лацінскай мовай звычайна пачынаецца з першага курса ВНУ. Так склалася і ў Жанны Вацлаваўны Некрашэвіч­Кароткай. Латынь спачатку стала прадметам яе зацікаўлен­асці як студэнткі. На філалагічн­ым факультэце БДУ Жанна ў свой час вучылася адразу па дзвюх спецыяльна­сцях: руская філалогія і класічная філалогія. Менавіта тады адкрыла для сябе хараство лацінскай мовы, асабліва паэзіі, якую пачала вывучаць з лепшых твораў вядомых паэтаў не толькі Старажытна­га Рыма, але і Беларусі – тытанаў эпохі Рэнесансу Мікалая Гусоўскага і Яна Вісліцкага.

– Сапраўды, менавіта ў студэнцкія гады ў мяне з’явілася такая свядомая зацікаўлен­асць лацінскай мовай і літаратура­й, – распавядае Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая. – Шчыра прызнацца, спачатку планавала ісці

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus