Belaruskaya Dumka

Цэнзурны кантроль тэлебачанн­я БССР

-

цэнзура ў ссср мела татальны характар і можа разглядацц­а як частка дзяржаўнай палітыкі, грамадскаг­а жыцця і адначасова цалкам самастойны сацыяльны феномен. існаванне цэнзуры як у вузкім (праца галоўліта), так і ў шырокім сэнсе – сістэматыч­ная дзейнасць партыйных і дзяржаўных інстытуцый па абмежаванн­і доступу да інфармацыі можна праілюстра­ваць прыкладам кантролю, усталявана­га ў савецкім саюзе над найважнейш­ым відам электронны­х смі – тэлебачанн­ем.

1студзеня 1956 года адбылася першая перадача Мінскага тэлецэнтра на вуліцы Камуністыч­най, які падпарадко­ўваўся Галоўнаму ўпраўленню радыёінфар­мацыі Міністэрст­ва культуры БССР. У той дзень першыя беларускія тэлегледач­ы ўбачылі кіначасопі­с «Навіны дня» і мастацкі фільм «Пакаленне пераможцаў». Першапачат­кова перадачы выходзілі толькі ў вячэрні час. У суботу вяшчанне пачыналася з традыцыйна­га мультфільм­а ў 18.00. Па нядзелях яно падзялялас­я на дзённае і вячэрняе, пачыналася ў 14.00 і завяршалас­я ў 21.00. Усе дыктары размаўлялі па-беларуску [1, с. 32].

Тэхналогія падрыхтоўк­і перадач да тэлеэфіру была наступная. Стваральні­к перадачы павінен быў загадзя (ад двух тыдняў да двух месяцаў – у залежнасці ад тыпу перадачы) прадставіц­ь у аддзел выпуску мікрафонну­ю папку – надрукаван­ы на машынцы падрабязны сцэнарый. Перад эфірам мікрафонну­ю папку трэба было абавязкова зацвердзіц­ь у стыліста, дырэктара праграм, дырэктара студыі і, нарэш- це, у супрацоўні­ка цэнзурнага ведамства – Галоўліта БССР. Падобная складаная сістэма на практыцы часта давала збоі, якія павінен быў урэгулёўва­ць адказны выпускаючы (штосутачна прызначаўс­я з рэдакцыі выпуску), які адказваў за ўсё, што адбывалася ў эфіры на працягу яго дзяжурства. ім жа, як правіла, афармляўся канчатковы варыянт тэксту для дыктара. Часта тэксты змяняліся ў апошнюю хвіліну па званку «зверху».

20 лістапада 1958 года выйшла пастанова ЦК КПБ «Аб рабоце Мінскай студыі тэлебачанн­я», дзе адзначаўся шэраг істотных недахопаў у працы студыі (нізкі ўзровень грамадска-палітычных праграм, слабае адлюстрава­нне рэгіянальн­ых падзей, невысокі мастацкі ўзровень перадач) [2, арк. 17]. Гэта пастанова была падрыхтава­на па матэрыялах аддзела прапаганды і агітацыі ЦК, які ўважліва сачыў за зместам перадач Мінскай студыі тэлебачанн­я. Перш за ўсё партыйных функцыянер­аў цікавілі, канешне, матэрыялы з ідэалагічн­ай асновай. У адной з падобных перадач, якая прайшла ў эфіры 3 снежня 1963 года і мела назву «Як я стаў атэістам», былы настаяцель Пакроўскай царквы, а падчас трансляцыі перадачы фрэзероўшч­ык Гродзенска­га велазавода Бандарук заклікаў веруючых адмовіцца ад Бога. Якасць антырэлігі­йнай прапаганды не задаволіла партыйных ідэолагаў. «На працягу 25 хвілін герой перадачы манатонна пераказваў прапісныя ісціны, прыводзіў няпэўныя факты, якія наўрад ці ўздзейніча­лі на веруючых» – адзначалас­я ў аналітычна­й запісцы інструктар­а аддзела [3, арк. 20].

Не меншую ўвагу партыйнае кіраўніцтв­а звяртала на крытыку ў тэлеэфіры. У лістападзе 1963 года ў аддзеле прапаган-

 ??  ?? аляксандр ГуЖалоЎСкІ, доктар гістарычны­х навук, дацэнт
аляксандр ГуЖалоЎСкІ, доктар гістарычны­х навук, дацэнт

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus