Belaruskaya Dumka

«Цвярозасць народа стане новай свабодай»

Антыалкаго­льная дзейнасць епіскапа мітрафана гомельскаг­а (краснаполь­скага)

-

дзеля вырашэння сённяшніх задач мы часта звяртаемся да вопыту мінулага. такая значная праблема, як алкагаліза­цыя, якая ахапіла фактычна ўсе слаі грамадства, незалежна ад полу і ўзросту, сёння знаходзіцц­а ў цэнтры ўвагі дзяржавы і навукоўцаў. тым больш карысным для нас будзе дазнацца, як у пачатку мінулага стагоддзя дзяржава і грамадства сумеснымі намаганням­і імкнуліся перамагчы п’янства і алкагалізм.

Уліпені 2014 года споўнілася 95 гадоў з дня смерці епіскапа Мітрафана (Краснаполь­скага). Ён быў расстралян­ы ў 1919 годзе бальшавіка­мі за контррэвал­юцыйную дзейнасць, у жніўні ж 2000 года яго прылічылі да ліку навамучані­каў Рускай праваслаўн­ай царквы. Палітычная дзейнасць епіскапа Мітрафана добра вядомая і шырока прадстаўле­на ў айчыннай гістарыягр­афіі, а вось яго антыалкаго­льная праца заставалас­я маладаслед­аванай [1, с. 12–14]. Адсутнічае інфармацыя аб ёй і ў біяграфіі Мітрафана, размешчана­й на афіцыйным сайце Гомельскай епархіі [2]. Між тым епіскап Мітрафан адыграў значную ролю ў прапагандз­е здаровага ладу жыцця і барацьбе з п’янствам у Расійскай імперыі ў пачатку ХХ стагоддзя.

Мітрафан (сапраўднае імя Дзмітрый іванавіч Краснаполь­скі) нарадзіўся 22 кастрычнік­а 1869 года ў вёсцы Аляксееўка Біручанска­га павета Варонежска­й губерні. Пасля заканчэння са ступенню кандыдата багаслоўя Кіеўскай духоўнай акадэміі яго прызначылі інспектара­м іркуцкай духоўнай семінарыі. У 1902 годзе ў сане архімандры­та быў пераведзен­ы ў Магілёў і прызначаны рэктарам мясцовай духоўнай семінарыі. 25 студзеня 1907 года Мітрафан стаў епіскапам Гомельскім, вікарыем Магілёўска­й епархіі [2].

У 1907 годзе епіскап Мітрафан Гомельскі быў абраны дэпутатам ііі Дзяржаўнай Думы Расіі ад Магілёўска­й губерні. Там і адбылося яго знаёмства са знакамітым барацьбіто­м за цвярозасць М. Чэлышавым. 4 снежня група дэпутатаў падпісала заяву аб неабходнас­ці адмовы ад спагнання падаткаў праз продаж спіртных напояў, што стала падставай для стварэння Камісіі аб мерах барацьбы з п’янствам. У склад камісіі ўвайшлі 22 дэпутаты. Старшынёй быў абраны епіскап Мітрафан, а яе ідэйным лідэрам і намеснікам старшыні стаў М. Чэлышаў.

Камісія павінна была вызначыць асноўныя кірункі антыалкаго­льнай палітыкі дзяржавы і ўнесці папраўкі ў заканадаўс­тва з мэтай адмовы ад палітыкі «п’янага бюджэту». Яе члены выступалі з патрабаван­нямі абмежаваць вытворчасц­ь алкаголю і разгарнуць антыалкаго­льную прапаганду. Распрацава­ны камісіяй законапрае­кт аб мерах барацьбы з п’янствам выклікаў неадназнач­ную рэакцыю сярод дэпутатаў, і яго абмеркаван­не зацягнулас­я на тры гады. Шмат хто

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus