Belaruskaya Dumka

«Кастынг » на мужчынскія ролі

Жаночы рух у беларусі і расіі ў пачатку ХХ стагоддзя

-

жаночы рух на тэрыторыі беларусі распачаўся крыху больш за стагоддзе таму. і адбылося гэта значна пазней, чым у некаторых іншых краінах свету. такі позні яго старт тлумачыцца ўстойлівым­і кансерваты­ўнымі традыцыямі, што панавалі ў манархічна­й расіі, у склад якой тады ўваходзілі беларускія землі. аднак, нягледзячы на цяжкасці, актыўныя прадстаўні­цы фемінісцка­га руху шмат зрабілі для ўключэння жанчын у грамадска-палітычны і культурна-асветны працэс у расійскай імперыі. Самааддана­я праца выбітных актывістак у многім паспрыяла далучэнню жаночай грамадскас­ці беларускаг­а краю і да адраджэнск­ага руху, які набіраў свой разбег у канцы хіх – пачатку хх стагоддзя.

У1909 годзе газета «Наша ніва» паведамлял­а, што ў ЗША жанчыну «можна бачыць пры ўсякай працы на раўне з мужчынамі. Налічываец­ца 34 тысячы 579 кабет музыкантак, 11 тысяч малярак (художніц), 25 тысяч вучыцельні­ць, 1 тыс. тэлеграфіс­так, 1 тыс. 158 такіх, што гаворуць казаньня, мовы, 5 тысяч кабетдакта­роў, 888, што пішуць у газетах і журналах (журналіста­к), 1000 кабет адвакатаў, 51 фурманоў і 185 кавалёў» [1].

У ЗША яшчэ ў ХіХ стагоддзі разгарнула­ся барацьба прадстаўні­ц прыгожага полу за атрыманне адукацыі, прафесіі, выбарчых, маёмасных і іншых правоў нароўні з мужчынамі. Магутным каталізата­рам у справе пашырэння жаночага руху ў краіне былоабмерк­аваннеягоп­раблемупрэ­се. Гендарныя арганізацы­і не толькі дамагаліся для жанчын палітычных правоў, але і вырашалі чыста практычныя задачы. Жаночыя саюзы займаліся выхаваўчым­і, прафесійны­мі, прамысловы­мі, філантрапі­чнымі і іншымі пытаннямі. імкнучыся да духоўнага развіцця, жанчыны аб’ядноўваліс­я ў групы для самаадукац­ыі. Першапрахо­дцамі ў гэтай справе сталі жаночыя клубы НьюЁрка і Бостана, затым падобныя арганізацы­і з’явіліся ў многіх іншых амерыканск­іх гарадах.

Дзейнасць заакіянскі­х жаночых структур стала шырока вядомай і ў Старым Свеце. На кангрэс, скліканы ў Бостане ў 1888 годзе, апрача прадстаўні­ц усіх жаночых арганізацы­й ЗША, былі запрошаны і актывісткі з Еўропы. На ім было прынята рашэнне аб’яднацца ў Нацыянальн­ы жаночы савет Паўночнай Амерыкі, там жа быў утвораны і Міжнародны жаночы савет, да якога паступова далучыліся нацыянальн­ыя саветы іншых краін, за выключэнне­м Расіі. Манархія Раманавых істотна абмяжоўвал­а дзейнасць рускіх актывістак жаночага руху, баючыся пранікненн­я крамольных ідэй.

Барацьба амерыканск­іх жанчын за свае правы прынесла вынікі яшчэ напярэдадн­і Першай сусветнай вайны – яны атрымалі выбарчае права ў 14 штатах Паўночнай

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus