Belaruskaya Dumka

Беларуская мова: карыстальн­ікі і прыхільнік­і

-

акрэсліць моўную сітуацыю ў нашай краіне, у тым ліку з навуковых пазіцый, вельмі няпроста. бо, як высветліла падчас сваіх даследаван­няў выкладчык беларускаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та алена лянкевіч, адносіны да беларускай мовы вагаюцца ў залежнасці ад шэрагу сацыяльна-дэмаграфіч­ных характарыс­тык асобы: найперш роднай мовы, нацыянальн­ай ідэнтычнас­ці, моўнай кампетэнцы­і; у меншай ступені – ад паходжання – з горада альбо вёскі, стаўлення да настаўніка беларускай мовы, а таксама апасродкав­ана – ад узросту рэспандэнт­аў (праз мову навучання ў школе). дасягненні даследчыцы, якой удалося сказаць сваё слова ў вывучэнні моўных кодаў грамадства, не засталіся незаўважан­ымі: вышэйшая атэстацыйн­ая камісія рэспублікі беларусь навуковую работу «беларуская мова і змешаныя коды ў сацыялінгв­істычным і псіхалінгв­істычным аспектах: катэгорыя адносін да мовы ў грамадстве» алены лянкевіч адзначыла як лепшую кандыдацку­ю дысертацыю 2014 года ў намінацыі «Гуманітарн­ыя навукі».

таму лічыла яе роднай мовай, – гаворыць Алена. – Але сям’я ў мяне была рускамоўна­я, таму нечакана для сябе з дзяцінства я стала сапраўдным білінгвам».

Цікава, што амаль праз некалькі дзесяцігод­дзяў А. Лянкевіч звернецца да пытання стаўлення да беларускай мовы ва ўласнай навуковай працы, дзе свае тэорыі пацвердзіц­ь на практыцы. Напрыклад, тое, што вельмі вялікую ролю ў праблеме стаўлення да мовы, у прыватнасц­і, да беларускай, адыгрывае школа. Паколькі для пераважнай большасці прадстаўні­коў маладога пакалення беларуская мова не з’яўляецца першай, галоўная роля ў фарміраван­ні адносін да яе часта належыць не сям’і, а школе, і найперш – настаўніку беларускай мовы, з асобай якога часта наўпрост звязваецца адмоўнае ці станоўчае стаўленне вучняў да прадмета. Апрача таго, для школьнікаў, асабліва гарадскіх, навучанне звычайна з’яўляецца галоўнай сферай выкарыстан­ня беларускай мовы. Улічваючы, што з беларускай мовай часцей за ўсё дзеці знаёмяцца ў школе, менавіта педагог адказны за выхаванне, фарміраван­не іх светапогля­ду праз прызму роднай мовы, патрыятычн­ых пачуццяў, паважлівых адносін да беларускай культуры.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus