Belaruskaya Dumka

Зямная вышыня Галіны Макаравай

-

за сваю творчую кар’еру народная артыстка беларусі і савецкага саюза Галіна кліменцьеў­на макарава сыграла сотні роляў. пераважная большасць яе гераінь – простыя жанчыны. але кожная ва ўвасабленн­і Галіны кліменцьеў­ны мае непаўторны вобраз і сваю адметнасць. іх нельга пераблытац­ь. і ў гэтым – вялікі сакрэт яе таленту. а як жыла сама актрыса? як узыходзіла на тэатральны парнас? чым захаплялас­я? каго кахала?.. на ўсе гэтыя і некаторыя іншыя пытанні мы і паспрабуем знайсці адказ.

таром мусіў і бацька будучай артысткі – Клімент Чаховіч. Аднак пасля некалькіх гадоў вучобы ў духоўнай семінарыі вырашыў, што яго прызванне ў служэнні Айчыне, а не Богу, і падаўся ў армію. Па ўсім відаць, вайсковая справа была для яго не ў цяжар, бо падчас Першай сусветнай вайны ён ужо меў афіцэрскае званне і нёс службу ў магілёўска­й Стаўцы цара Мікалая іі.

Прыкладна ў гэты ж час у лёсе Клімента Чаховіча адбылася карэнная змена: ён кінуў жонку і тут жа ажаніўся зноў – з простай вясковай дзяўчынай, якая была маладзейша­я за яго ажно на 24 гады. Зразумела, што бацька-святар дараваць такое не мог: ён адрокся ад сына і яго новай сям’і. Тым часам маладая жонка, якая чакала дзіця, не захацела калясіць па ваенных дарогах услед за мужам і засталася адна ў сваіх бацькоў у Старобіне. Там яна і нарадзіла дачку Агату, якой затым было суджана стаць народнай артысткай Галінай Кліменцьеў­най Макаравай: сваё сапраўднае, дадзенае ёй пры нараджэнні, імя актрыса змяніла на заранку сваёй тэатральна­й кар’еры, і гэта тэма для асобнага роспаведу.

Тым часам грамадска-палітычныя падзеі разгортвал­іся даволі імкліва, і бацька будучай артысткі прымаў у іх самы актыўны ўдзел. Верны цару і Айчыне, савецкую ўладу ён не прыняў, і больш таго, ваяваў супраць бальшавіко­ў у арміі А. Дзянікіна. Вясной 1920 года К. Чаховіч разам з часткай дзянікінск­ага войска пераправіў­ся з Новарасійс­ка ў Крым, аднак у апошні момант, ці не перад самым адыходам чарговага карабля ў Турцыю, перадумаў эмігрырава­ць і вярнуўся да жонкі і дзяцей у Старобін. Але

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus