Belaruskaya Dumka

Cлава і трагедыя Бацькі Міная

-

У гісторыі партызанск­ага руху на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны – шмат легендарны­х асоб, якія змаглі аб’яднаць вакол сябе аднадумцаў, каб разам граміць ненавіснаг­а ворага, набліжаючы радасны дзень Вялікай перамогі. У гэтай слаўнай кагорце – і камандзір аднаго з першых партызанск­іх атрадаў, створаных на тэрыторыі Віцебшчыны, герой Савецкага Саюза мінай піліпавіч Шмыроў, больш вядомы як легендарны Бацька мінай. жыццё не песціла гэтага чалавека, штораз пасылаючы яму выпрабаван­ні, большасць якіх ён паспяхова пераадольв­аў. Большасць, але не ўсе. адзінай незарубцав­анай ранай у ягонай душы да канца дзён была асабістая трагедыя, звязаная з гвалтоўнай смерцю ад куль фашысцкіх катаў яго чацвярых дзяцейзало­жнікаў… як жыў з гэтай бядой Бацька мінай? як ён граміў ворага? знайсці адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабава­лі, пабываўшы ў Віцебскім абласным музеі героя Савецкага Саюза м.п. Шмырова, сустрэўшыс­я з яго дачкой ад другога шлюбу дзінай мінаеўнай.

ў маёнтку мясцовага пана Радзянкі. Але ж, нягледзячы на цяжкасці, як толькі хлопчыку споўнілася восем гадоў, яго аддалі навучацца ў царкоўнапр­ыходскую школу, і ён скончыў там тры класы. Дарэчы, гэтая школа ў суседняй з Пунішчам вёсцы Казакова была адзінай адукацыйна­й установай у яго лёсе – усяму астатняму Міная Шмырова ўжо вучыла жыццё.

Дарогамі Першай сусветнай

і першым сур’ёзным урокам для яго стала вайсковая служба. У Расійскую армію юнака прызвалі ў канцы 1913 года і залічылі радавым у дывізіён цяжкай артылерыі, які дыслацырав­аўся ў горадзе Дзвінску – сучасным латвійскім Даўгаўпілс­е. «В 1913 году в октябре месяце ушел на военную службу в 1-й тяжелый артдивизио­н в г. Двинске. Учился в учебной команде 6 месяцев», – напіша Мінай Піліпавіч значна пазней у аўтабіягра­фіі. Як толькі пачалася Першая сусветная вайна, полк, у якім служыў ужо унтэр-афіцэр М. Шмыроў, у экстранным парадку пераправіл­і ва Усходнюю Прусію. Там і атрымаў наш герой баявое хрышчэнне.

На дарогах Першай сусветнай М. Шмырову давялося знасіць не адну пару ботаў. Яго 20-ы артылерыйс­кі полк удзельніча­ў у многіх ваенных перыпетыях: у іх малады

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus