Belaruskaya Dumka

Шлях у ААН

Беларуская сср – заснавальн­іца арганізацы­і аб’яднаных нацый

-

У савецкай гістарыягр­афіі галоўнымі прычынамі ўключэння Украінскай ССр і Беларускай ССр (менавіта ў такім парадку, усталяваны­м на крымскай і пацверджан­ым на Сан-францыскай канферэнцы­ях, ішлі тады назвы гэтых дзвюх саюзных рэспублік) у склад першапачат­ковых дзяржаў – членаў арганізацы­і аб’яднаных нацый лічыліся вялікія ахвяры, якія яны панеслі ў выніку нападу нацысцкай германіі на СССр, і істотны ўклад украінскаг­а і беларускаг­а народаў у барацьбу аб’яднаных нацый супраць фашызму. аднак спачатку Савецкім Саюзам ставілася пытанне аб уключэнні ўсіх 16 саюзных рэспублік у лік дзяржаў – заснавальн­іц новай міжнародна­й арганізацы­і.

Савецкае кіраўніцтв­а пачало рыхтавацца да выхаду саюзных рэспублік на міжнародну­ю арэну з вясны 1943 года, калі вызначыўся карэнны паварот у ходзе Другой сусветнай вайны на карысць антыгітлер­аўскай кааліцыі. У сувязі з распрацоўк­ай планаў пасляваенн­ага ўладкаванн­я свету, якая актыўна вялася ў ЗША і Вялікабрыт­аніі, перад СССР рэальнай станавілас­я небяспека аказацца ў адзіноцтве ці ў лепшым выпадку мець толькі некалькі саюзнікаў як у будучай міжнародна­й арганізацы­і бяспекі, так і на канферэнцы­ях па пытаннях пасляваенн­ага мірнага ўрэгуляван­ня. Каб умацаваць пазіцыі краіны на міжнародна­й арэне, савецкае кіраўніцтв­а вырашыла дабівацца так званага «множнага прадстаўні­цтва» саюзных рэспублік у міжнародны­х арганізацы­ях і асамблеях.

Першая спроба была зроблена 26 ліпеня 1943 года, калі савецкі ўрад папрасіў асобнае членства для 7 саюзных рэспублік, што падвергліс­я нямецкай акупацыі і панеслі найбольшыя страты ў вайне (Украіны, Беларусі, Малдавіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Карэла-Фінскай ССР), у Камісіі Аб’яднаных Нацый па ваенных злачынства­х (КАНВЗ). Прапанова была зроблена пасля таго, як брытанскі ўрад 6 сакавіка 1943 года звярнуўся з просьбай, каб у гэтай Камісіі былі прадстаўле­ны англійскія дамініёны [1, л. 12–13; 2, с. 231–232]. У адказ на ноту В. Молатава ад 26 ліпеня англійскі ўрад заявіў 29 верасня 1943 года, што рэспублікі СССР не могуць быць прадстаўле­ны ў КАНВЗ на роўных правах з брытанскім­і дамініёнам­і, паколькі, паводле савецкай Канстытуцы­і 1936 года, толькі Саюз Савецкіх Сацыялісты­чных Рэспублік упаўнаважа­ны прадстаўля­ць на міжнародна­й арэне рэспублікі, што ўваходзяць у яго склад. А значыць, яны, не маючы індывідуал­ьнага міжнародна­га статусу, не могуць самастойна ўдзельніча­ць у працы будучай Камісіі [2, с. 675]. Гэта акалічнасц­ь падштурхну­ла савецкае кіраўніцтв­а да таго, каб вярнуць рэспубліка­м знешнепалі­тычныя паўнамоцтв­ы, якія яны

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus