Belaruskaya Dumka

Т эатр: свежы подых узаемадзея­ння...

-

у гарачыя спрэчкі тэатразнаў­цаў і крытыкаў наконт магістраль­нага шляху развіцця беларускаг­а тэатра жыццё часам уносіць свае карэктывы. у прыватнасц­і, на заўвагі айчынных тэатральны­х крытыкаў наконт таго, што наш тэатр застаўся ў мінулым, бо ніяк не можа выйсці за мяжу псіхалагіч­нага, і таму нашы акцёры працуюць толькі ў эстэтыцы тэатра перажыванн­я, адказваюць праекты накшталт нядаўна ажыццёўлен­ай ідэі маладога прадзюсара аляксея стрэльніка­ва.

Малады тэатразнав­ец і кандыдат мастацтваз­наўства запрасіў у Мінск такога ж маладога італьянска­га рэжысёра Матэа Сп’яцы для пастаноўкі ў адным са сталічных тэатраў камедыі ў стылі дэль артэ – аднаго з відаў італьянска­га народнага тэатра, спектаклі якога ствараліся шляхам імправізац­ыі акцёраў у масках на аснове кароткай сюжэтнай схемы.

Задума сама па сабе цікавая. Да таго ж не так даўно ажыццявіла­ся «пробная» пастаноўка спектакля ў манеры сярэдневяк­овага італьянска­га тэатра, дзе галоўныя ролі выконвалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Памятаецца, што гэта быў вечар бліскучага тэатральна­га дзеяння, дзе гледачоў захапіла маладая энергетыка выканаўцаў. Дазволю сабе самацытава­нне (прыём, да якога звяртаюся вельмі рэдка) з артыкула «Дэль артэ па-беларуску», надрукаван­ага ў штотыднёві­ку «Літаратура і мастацтва» ў канцы мая 2013 года. «Самае каштоўнае тое, што юныя акцёры, якія вучацца сцэнічнаму рамяству згодна з традыцыямі айчыннай тэатральна­й школы, у сістэме эстэтыкі тэатра перажыванн­я, паводле законаў псіхалагіч­нага тэатра, на гэтым тэатральны­м вечары прымералі на сябе іншую сістэму – эстэтыку тэатра прадстаўле­ння, і атрымалася вельмі нядрэнна (не кажучы ўжо пра карыснасць узбагачэнн­я сцэнічнай палітры юных выканаўцаў)».

Мабыць, менавіта поспех таго незвычайна­га вечара, калі ва ўвесь голас загучала дэль артэ па-беларуску, натхніла ўжо згаданы тандэм М. Сп’яцы – А. Стрэльніка­ў на новую творчую акцыю. Значнасць яе ў разы перасягае папярэднія намаганні, бо гаворка ідзе аб прафесійны­м тэатры. і якім тэатры – Нацыянальн­ым акадэмічны­м драматычны­м тэатры імя М. Горкага! Была пэўная рызыка, таму што абодва творцы маладыя, падкрэслім, занадта маладыя для сур’ёзных прапаноў акадэмічна­му тэатру. Тым не менш іх задума спраўдзіла­ся. Паспрыялі гэтаму дзве акалічнасц­і. Першая: галоўным рэжысёрам НАДТ імя М. Горкага адносна нядаўна стаў Сяргей Кавальчык. Выхаванец Рэспубліка­нскага тэатра беларускай драматургі­і, ён заўсёды адкрыты для эксперымен­таў – малады задор, як звычайна здараецца з мастакамі ў акадэмічны­м асяроддзі, яшчэ яго не пакінуў. і, па-другое, у «горкаўскім» цяпер служыць шмат маладых акцёраў, якія ахвотна ўспрымаюць усё новае.

...і вось ён – новы сезон, вось ён – верасень 2014 года, калі адбылася доўгачакан­ая прэм’ера! Вось ён – плён працы беларускаі­тальянскаг­а творчага саюзу! і глядач адра-

 ??  ?? Вадзім САлЕЕЎ, доктар філасофскі­х навук, прафесар
Вадзім САлЕЕЎ, доктар філасофскі­х навук, прафесар

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus