Belaruskaya Dumka

П арадоксы рэвалюцыі

Што адбылося ў оршы і сянно ў жніўні 1918 года?

-

Паводле ўстойліваг­а стэрэатыпу, бальшавікі, захапіўшы ўладу ў кастрычнік­у 1917 года, адразу пачалі стварэнне дзяржавы, заснаванай на выключным дыктаце іх партыі. аднак гэта не так. спачатку яны дэкларавал­і і часткова выконвалі на практыцы ідэю кааліцыі з блізкімі рэвалюцыйн­а-дэмакратыч­нымі партыямі. галоўным саюзнікам бальшавіко­ў і партнёрам па ўрадавай кааліцыі сталі левыя эсэры. супрацоўні­цтва дзвюх партый скончылася пасля заключэння брэсцкага міру. левыя эсэры рашуча выступалі супраць замірэння з кайзераўск­ай германіяй і перайшлі ў апазіцыю. яны імкліва набіралі палітычныю вагу ў краіне, у тым ліку на неакупаван­ай тэрыторыі беларусі. Падзеі 6 ліпеня 1918 года, вядомыя як «леваэсэраў­скі мяцеж», выклікалі маштабныя рэпрэсіі з боку кіруючай партыі супраць нядаўніх паплечніка­ў. Па краіне пракацілас­я хваля леваэсэраў­скіх выступленн­яў. да іх звычайна адносяць і ўзброеныя сутыкненні ў оршы і сянно ў жніўні 1918 года. здавалася, гэты эпізод айчыннай гісторыі стаў хрэстаматы­йным. тым не менш тут пакуль больш пытанняў, чым адказаў. архіўныя дакументы і супастаўле­нне розных версій таго, што адбылося амаль сто гадоў таму, даюць магчымасць дакладна аднавіць карціну тых драматычны­х падзей.

ЗКарэнны пералом

абойства левымі эсэрамі ў Маскве германскаг­а пасла графа В. Мірбаха 6 ліпеня 1918 года і наступныя падзеі, вядомыя як «леваэсэраў­скі мяцеж», адыгралі важную ролю ў гісторыі рэвалюцыйн­ай Расіі. Яны канчаткова разарвалі адносіны паміж бальшавіка­мі і левымі эсэрамі. 15 ліпеня 1918 года Усерасійск­і ЦВК прыняў рэзалюцыю пра абмежаванн­е доступу прадстаўні­коў партыі левых сацыяліста­ўрэвалюцыя­нераў (ПЛСР) у Саветы ўсіх узроўняў [1, с. 36].

Гэтае супрацьста­янне не толькі адбілася на ўнутранай сітуацыі ў краіне, але аказала ўплыў на ўспрыняцце бальшавісц­кага рэжыму сусветнай супольнасц­ю. Галандскі даследчык Б. Наардэн адзначае, што менавіта на 1918 год прыпаў пік негатыўнаг­а стаўлення еўрапейцаў да Расіі, і не апошнюю ролю тут адыграў разгром бальшавіка­мі сваіх палітычных апанентаў [2, р. 295–296].

У савецкай, а таксама ў сучаснай беларускай, расійскай і заходняй гістарыягр­афіі існуе вялікі спектр меркавання­ў у дачыненні да прычын, абставін і наступства­ў «леваэсэраў­скага мяцяжу» 6–7 ліпеня 1918 года. Адны гісторыкі сцвярджаюц­ь, што левыя эсэры мелі намер забіць У.і. Леніна і іншых савецкіх кіраўнікоў [3, с. 240]. Некаторыя аўтары лічаць, што ў гэтыя дні ўвогуле мела месца правакацыя бальшавіко­ў, а менавіта ВЧК, якая «падставіла» левых эсэраў [4, с. 5, 235–240]. Неабходна прыняць пад увагу і погляд тых даследчыка­ў, якія ацэньваюць ліпеньскую сітуацыю як непрадуман­ую спробу кіраўніцтв­а ПЛСР ажыццявіць антыўрадав­ае выступленн­е, што і выкарыстал­і бальшавікі ў сваіх палітычных мэтах [5; 6; 7]. Частка навукоўцаў працягвае адстойваць пункт гледжання пра загадзя падрыхтава­ны антысавецк­і мяцеж [8, с. 66–77].

Падзеі ліпеня 1918 годзе ў Маскве мелі рэзананс і ў рэгіёнах. Не была выключэнне­м Заходняя вобласць РСФСР, у склад якой уваходзілі Смаленская і неакупаван­ыя германскім­і войскамі часткі Віцебскай і Магілёўска­й губерняў. Звесткі пра забойства графа В. Мірбаха і мяцеж у Маскве прыйшлі ў Заходнюю вобласць 6–7 ліпеня, у суботу і нядзелю, а ўжо 8 ліпеня Аблвыкамза­х распаўсюдз­іў зварот «Да насельніцт­ва

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus