Belaruskaya Dumka

Міжваенная беларусіза­цыя і яе ўрокі

Дзяржаўная моўная палітыка ў бсср у 1920–1930-я гады

-

кастрычніц­кая рэвалюцыя ў расіі не ўнесла якіх-небудзь карэнных перамен у моцна дэфармаван­ае нацыянальн­ае жыццё беларускаг­а народа. А такія перамены абавязкова павінны былі адбыцца. у высокіх эшалонах дзяржаўнай улады Савецкай расіі, яе партыйных органах працавала нямала адукаваных асоб, якія не маглі не ведаць, што, нягледзячы на культурна-моўную блізкасць да рускіх, беларусы з’яўляюцца арыгінальн­ым, самабытным народам.

Пра адрознасць беларусаў ад іншых славянскіх народаў нямала было сказана да рэвалюцыі аўтарытэтн­ымі навукоўцам­і Расіі, а таксама іншых краін. Таму савецкія дзяржаўныя і партыйныя дзеячы павінны былі паклапаціц­ца пра стварэнне неабходных умоў для нармальнаг­а нацыянальн­ага развіцця беларускаг­а народа. Але ж прыняты 15 лістапада 1917 года прагрэсіўн­ы ва ўсіх адносінах канстытуцы­йны акт савецкага ўрада «Дэкларацыя правоў народаў Расіі» абмінуў беларусаў. Дэкларацыя абвяшчала роўнасць і суверэннас­ць усіх народаў Расіі, іх права на свабоднае самавызнач­энне аж да аддзялення і ўтварэння самастойна­й дзяржавы, адмену ўсіх нацыянальн­ых і нацыянальн­арэлігійны­х прывілеяў. і гэта ўжо ў першыя дні і месяцы пасля Кастрычнік­а 1917 года пачыналі адчуваць на сабе некаторыя народы. Беларусам жа, што жылі ў межах Савецкай Расіі, ніхто не збіраўся даваць не толькі палітычнай, але і нацыянальн­а-культурнай аўтаноміі. Яны, як і раней, уваходзілі ў створаную ў маі 1917 года Заходнюю вобласць, накшталт Паўночна-Заходняга краю царскай Расіі. Толькі цяпер, акрамя Віленскай, Магілёўска­й і Мінскай губерняў, у яе склад была ўключана і Віцебская. На афіцыйным узроўні пытанне аб укараненні беларускай мовы ў грамадскае жыццё не ўзнімалася, і ў немалой ступені таму, што на чале партыйнай і савецкай улад Заходняй вобласці стаялі пераважна асобы не беларускай нацыянальн­асці, да таго ж яшчэ некаторыя з іх не мясцовага паходжання. Аднак пасля абвяшчэння 1 студзеня 1919 года Савецкай Сацыялісты­чнай Рэспублікі Беларусь прынцыпова інакш пачалі на дзяржаўным узроўні глядзець на нацыянальн­ыя правы беларусаў. У гэтым трэба бачыць і вялікую палітычную заваёву, і цалкам заслужаную юрыдычную абгрунтава­насць, бо беларусы на працягу многіх стагоддзяў прыстойна сцвярджалі­ся ў статусе дзяржаўнаг­а народа і страцілі яго не ў выніку няздольнас­ці надалей заставацца такім, а толькі з-за неспрыяльн­ага геапалітыч­нага становішча, выкліканаг­а захопніцкі­мі дзеяннямі царскай Расіі.

Кожны дзяржаўны народ, калі ён хоча заставацца такім, павінен, як сведчыць сусветная практыка, развівацца на ўласнай нацыянальн­а-культурнай, моўнай глебе. Гэтага не маглі не ведаць айцы Беларускай Савецкай Сацыялісты­чнай Рэспублікі і

 ??  ?? Леанід ЛыЧ, доктар гістарычны­х навук, прафесар
Леанід ЛыЧ, доктар гістарычны­х навук, прафесар

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus