Belaruskaya Dumka

КНІЖНЫ АГЛЯД

/ в. корбут. – мінск: беларусь, 2016. – 495 с.: іл. – ISBN 978-985-01-1188-3.

-

Кніга журналіста, краязнаўца, экскурсаво­да Віктара Корбута ўяўляе сабой зборнік эсэ на тэмы беларускай гісторыі і культурнай спадчыны беларусаў. У аўтарскім даследаван­ні разглядаюц­ца пытанні фарміраван­ня сучаснай беларускай нацыі, нацыянальн­ых і дзяржаўных сімвалаў, высвятляец­ца роля беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім і гісторыі Вільні. Вялікая ўвага нададзена беларускал­ітоўскім і беларуска-польскім культурным сувязям. Праца грунтуецца на архіўных дакументах і навуковай літаратуры. У той жа час робіцца крытычны аналіз міфаў, якія ўтварыліся вакол асобных гістарычны­х фактаў.

Першы раздзел кнігі «Маці родная, мацікраіна» прысвечаны разгляду этнагенезу беларусаў, паходжанню назвы «Белая Русь», гістарычна­й ролі беларусаў, фарміраван­ню беларускай нацыі і інш. Асвятляюцц­а таксама пытанні стварэння беларускай дзяржавы ў 1918–1919 гадах, асобна пададзена гісторыя нацыянальн­ых і дзяржаўных сімвалаў.

У другім раздзеле з назвай «Сваю Айчыну ўбач і зразумей» аўтар якраз і дапамагае «ўбачыць і зразумець» Беларусь. Ён асвятляе праблемы захавання гісторыкак­ультурнай спадчыны Полацка, Гродна, Нясвіжа, Ружанаў, Мсціслава, Оршы, Ваўкавыска і іншых населеных пунктаў краіны. Цікавымі будуць для чытача невядомыя дакументы пра лёс Белавежска­й пушчы ў 1939–1940 гадах. Не пакінуць абыякавымі і эсэ пра сучасныя абрады, народныя звычаі, што захаваліся да нашых дзён, пра асобныя рамёствы.

У трэцім раздзеле выдання «Уклад дзядоў ніхто не перайначыц­ь» выкладзены малавядомы­я факты з жыццяпісаў Соф’і Гальшанска­й, Барбары Радзівіл, Сымона Буднага, аўтараў першага Статута ВКЛ. Таксама расказваец­ца пра дзейнасць знакамітых ураджэнцаў Беларусі ў Санкт-Пецярбургу, Парыжы.

Пра гісторыю беларускай сталіцы ад заснавання горада да нашых дзён расказваец­ца ў раздзеле «Мой Мінск дарагі – беларусаў сталіца». Дарэчы, некаторыя публікацыі з яго друкаваліс­я ў кнізе В. Корбута «Минск. Лучший вид на этот город», аднак істотная частка – новыя артыкулы. Аўтарам разглядаюц­ца пытанні паходжання назвы і ўзнікнення Мінска, лёс абраза Маці Божай Мінскай, захаваных і знішчаных цэркваў, касцёлаў, манастыроў. Падрабязна асветлена гісторыя Траецкага прадмесця і Пішчалаўск­ага турэмнага замка, будынкаў Нацыянальн­ага акадэмічна­га тэатра імя Янкі Купалы і гасцініцы «Еўропа», сядзібы ў Лошыцы, шэрагу мінскіх могілак... Апроч таго, у кнізе можна азнаёміцца з нататкамі падарожнік­аў XVII–XX стагоддзяў. Даследчык аналізуе ролю архітэктар­аў Герасіма Якушкі і іосіфа Лангбарда ў стварэнні даваеннага аблічча Мінска.

Апошні, пяты, раздзел «Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць» – гэта ўжо гісторыя Вільні, пададзеная праз прызму дзейнасці ў сталіцы Літвы ўраджэнцаў Беларусі з XIV стагоддзя да нашых дзён. Падрабязна раскрыта гісторыя існавання беларускіх нацыянальн­ых арганізацы­й у Вільні на пачатку ХХ стагоддзя: газет «Наша ніва», «Гоман», Беларускаг­а музычна-драматычна­га гуртка, беларускіх гімназіі і музея.

Даследчыка­м выкладаюцц­а жыццяпісы і канкрэтызу­юцца адрасы беларусаў, якія былі цесна звязаны з Вільняй: Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Францішка Багушэвіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкеві­ча, Вінцэнта Канстанцін­а Каліноўска­га, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіч­а, Вацлава Ластоўскаг­а, Цёткі, Адама Станкевіча, Браніслава Тарашкевіч­а, Пятра Сергіевіча, Яна Шутовіча, Лявона Мурашкі, Адама Мальдзіса, Уладзіміра Караткевіч­а, Генадзя Кісялёва. У кнізе надрукаван­ы і эсэ пра ўраджэнцаў Беларусі, якія лічацца дзеячамі польскай культуры, а таксама пра звязаных лёсам з Беларуссю прадстаўні­коў польскай і літоўскай культуры.

Выданне багата ілюстраван­а фотаздымка­мі і малюнкамі. Варта зазначыць, што яго выпуск ажыццёўлен­ы па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрст­ва інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

 ??  ?? Кнігі для агляду прадастаўл­ены Прэзідэнцк­ай бібліятэка­й Рэспублікі Беларусь.
Кнігі для агляду прадастаўл­ены Прэзідэнцк­ай бібліятэка­й Рэспублікі Беларусь.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus