Ды­яры­ушы XVII ста­годдзя (1594–1707 га­ды) /

укл., пер. з пол. мо­вы: а.у. браз­гу­ноў; рэд. кал.: а.у. браз­гу­ноў (старш.) [і інш.]. – мінск: беларуская наву­ка, 2016. – 467 с. – ISBN 978-985-08-2025-9.

Belaruskaya Dumka - - КНІЖНЫ АГЛЯД -

Вы­данне з се­рыі «Пом­нікі даў­ня­га пісь­мен­ства Беларусі» пры­свя­ча­ец­ца та­ко­му рас­паў­сюд­жа­на­му ў ста­ра­жыт­най бе­ла­рус­кай і поль­скай літа­ра­ту­ры жан­ру ме­му­ар­най гіста­рыч­на-да­ку­мен­таль­най про­зы, як ды­яры­уш (ад лац. diarium – дзён­нік).

Вар­та за­зна­чы­ць, што ў спе­цы­фіч­ных умо­вах жыц­ця Беларусі XVI ста­годдзя гэты ас­пект рэне­сан­са­вай куль­ту­ры не ат­ры­маў та­ко­га моц­на­га развіц­ця, як на За­хад­зе. Ад даў­ня­га ча­су пом­нікаў ме­му­ар­най літа­ра­ту­ры Беларусі заха­ва­ла­ся ка­ля пя­цід­зе­ся­ці. Па­чы­на­ю­чы з Яўхі­ма Кар­ска­га, яны сталі прад­ме­там дасле­да­ван­няў літа­ра­ту­раз­наў­цаў, гісто­ры­каў, мо­ва­з­наў­цаў і куль­ту­ро­ла­гаў XIX ста­годдзя.

У кні­зе са­бра­ны ды­яры­ушы, ство­ра­ныя прад­стаўні­ка­мі двух шля­хец­кіх ро­даў – Мас­кеві­чаў і Абу­хо­ві­чаў. Гэта вы­дат­ныя прыкла­ды ка­лек­ты­ў­на-ро­да­вых тво­раў у ме­му­ар­ным жан­ры. Хра­на­ла­гіч­ныя рам­кі ды­яры­ушаў ахо­плі­ва­ю­ць усё XVII ста­годдзе, дра­ма­тыч­нае для гіста­рыч­ных лё­саў бе­ла­рус­ка­га і ўкраін­ска­га на­ро­даў. У пры­ват­на­сці, час гэты быў пазна­ча­ны та­кі­мі пад­зе­я­мі, як Сму­та ў Мас­коўс­кай дзяр­жа­ве, ся­лян­ска-ка­зац­кае паўстанне на Украіне і Беларусі, вай­на 1654–1667 га­доў.

Ад­мет­на, што ўпер­шы­ню ў пе­рак­ла­дах на су­час­ную бе­ла­рус­кую мо­ву па­да­юц­ца поў­ныя тэкс­ты ды­яры­ушаў Са­му­э­ля іва­наві­ча і Ба­гу­сла­ва Казі­мі­ра Мас­кеві­чаў, а так­са­ма Пілі­па Казі­мі­ра, Мі­ха­ла Ль­ва і Тэа­до­ра Ге­рані­ма Абу­хо­ві­чаў.

Вы­данне за­бяс­пе­ча­на слоўні­кам тэр­мі­наў, па­няц­цяў, ад­зі­нак вы­мя­р­эн­ня, ар­хаіз­маў; па­ка­заль­ні­ка­мі імён і ге­а­гра­фіч­ных на­зваў. Пры­вед­зе­на так­са­ма тлу­ма­ч­энне ча­ста ўжы­ва­ных ла­цініз­маў, ла­цін­скіх слоў і вы­ра­заў.

Кні­гі для агля­ду пра­дастаў­ле­ны Пр­эзід­энц­кай біб­ліят­э­кай Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.