ПЕРАРВАНЫ ПАЛёТ ПАДПАЛКОўНіКА КАРВАТА
Кажуць, у жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу. І гэта сапраўды так. Напрыклад, мы ведаем нямала імёнаў герояў, якія вызначыліся сваёй адвагай і самаахвярнасцю ў гады Вялікай Айчыннай вайны ці ў сучасных ваенных канфліктах. Пра iх пішуць кнiжкi, здымаюць мастацкiя кінастужкі. Але мала хто згадвае, што сапраўдны гераізм сустракаецца не толькi ў ваенны, але i ў мiрны час. Сведчаннем таго стаў подзвіг Уладзіміра Мікалаевіча Карвата – беларускага ваеннага лётчыка першага класа, падпалкоўніка, начальніка паветрана-агнявой падрыхтоўкі 61-й авіябазы, што дыслацыруецца ў горадзе Баранавічы. Ён здзейсніў свой подзвіг пры выкананні вучэбнатрэніровачнага палёту, адвёўшы самалёт, які страціў кіраванне і падаў, ад населенага пункта. 21 лістапада 1996 года адважны лётчык за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, быў удастоены звання «Герой Беларусі». Але, на вялікі жаль, пасмяротна.
ДПазаштатная сітуацыя
ля падпалкоўніка Уладзіміра Карвата, лётчыка 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы Узброеных Сіл Беларусі, гэта быў чарговы вучэбна-трэніровачны палёт. Звычайны і нічым асабліва не адметны. За 15 гадоў службы ён правёў у паветры за штурвалам розных самалётаў больш за 1200 гадзін і заўсёды паспяхова спраўляўся з пастаўленымі камандаваннем задачамі. На гэты раз яму трэба было выканаць практыкаванне № 314 Курса баявой падрыхтоўкі знішчальнай авіяцыі: ажыццявіць палёт у аблоках з вялікімі вугламі крэну самалёта і адпрацаваць тактычныя прыёмы вядзення паветранага бою на малой вышыні ў начных умовах. Самалёт Су-27, на якім вопытнаму лётчыку належала ўзняцца ў паветра, быў выпушчаны 5 гадоў таму і меў усяго 123 гадзіны налёту. Паводле авіяцыйных мерак, гэта практычна новая машына, таму падстаў для хвалявання ў яго не было.
Як сведчыць хранаметраж палёту У. Карвата, у 22 гадзіны 44 мінуты 31 секунду яго знішчальнік з бартавым нумарам 29 пачаў разбег па ўзлётнай паласе аэрадрома Баранавіцкай авіяцыйнай базы. У 22:52, калі самалёт знаходзіўся на вышыні 900 метраў і ляцеў са скорасцю каля 540 кіламетраў у гадзіну, у кабіне загарэлася табло папярэджання пра змяншэнне ціску ў першай гідрасістэме. Падпалкоўнік Карват неадкладна паведаміў кіраўніку палётаў аб сітуацыі і атрымаў ад яго загад спыніць выкананне задання і вяртацца на базу. Праз паўхвіліны, калі самалёт ужо знаходзіўся на вышыні 600 метраў, сігнал пра няспраўнасць раптам знік з прыборнай панэлі, але адразу ж сталі з’яўляцца паведамленні пра адмову іншых сістэм знішчальніка, які за лічаныя імгненні пасля гэтага страціў кіруемасць. Больш таго, у адсеку левага бакавога абцякальніка хваставой часткі фюзеляжа ўзнік агонь. Уладзімір Мікалаевіч зноў выйшаў на сувязь з зямлёй, далажыў пра развіццё няштатнай сітуацыі і атрымаў ад кіраўніка палётаў катэгарычную каманду катапультавацца. Але ў гэты самы час лётчык скрозь змрок заўважыў на зямлі абрысы населенага пункта і ўсвядоміў, што яго самалёт пікіруе акурат туды. Ніколькі не вагаючыся, ён з усёй сілы стаў ціснуць на ручку кіравання, і на нейкі момант паветраны карабель яму падпарадкаваўся. Гэтага імгнення цалкам хапіла, каб вя-