К ар­эты ратавання

Вы­то­кі служ­бы хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі ў мін­ску (ка­нец XIX – па­ч­а­так ХХ ста­годдзя)

Belaruskaya Dumka - - СЛОВА МАЛАДЫМ ВУЧОНЫМ - Наву­ко­вы кіраўнік – дАНІЛОВІЧ Вя­часлаў Вік­та­равіч, канды­дат гіста­рыч­ных навук, да­ц­энт

Ма­шы­ны хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі ўжо даў­но сталі неад'ем­най част­кай жыц­ця сталі­цы, і ма­ла хто з мін­чан за­дум­ва­ец­ца аб тым, ча­му мы па-ра­ней­ша­му на­зы­ва­ем су­час­ныя рэані­ма­білі «кар­эта­мі». Сён­ня ў Мін­ску ма­шын хут­кай да­па­мо­гі наліч­ва­ец­ца некаль­кі со­цень, але па­чы­на­ла­ся ўсё з ад­зі­най драў­ля­най карэты, якая ме­ла толь­кі дзве «кон­скія сі­лы»...

Для Бе­ла­русі ка­нец XIX – па­ч­а­так XX ста­годдзя аз­на­ме­на­ваў­ся фар­сіра­ва­ным развіц­цём і пер­ма­нент­ны­мі но­ваў­вяд­зен­ня­мі: рост пра­мыс­ло­вас­ці, ганд­лю, транс­парт­най сферы да непазна­валь­на­сці змяніў аб­ліч­ча краі­ны. Ад­ва­рот­ным бо­кам ма­д­эр­ні­за­цыі стаў знач­ны рост бы­та­во­га і пра­мыс­ло­ва­га траў­ма­тыз­му, а па­веліч­энне шчыль­на­сці га­рад­ско­га на­сель­ніцтва спры­я­ла хут­ка­му рас­паў­сюдж­ван­ню небяс­печ­ных ін­фек­цый­ных хва­роб [1, с. 213–215; 2, с. 227–228, 369]. Усё вы­ш­эй­пе­ралі­ча­нае вы­кліка­ла вострую неаб­ход­на­сць у ствар­эн­ні спе­цы­яль­ных ра­таўнічых служ­баў, перш за ўсё ў буй­ных га­ра­дах Бе­ла­русі.

У боль­шас­ці краін Еўро­пы ма­д­эр­ні­за­цыя прай­ш­ла «пер­шым эша­ло­нам» і ад­па­вед­на ра­ней пра­явілі­ся і траў­ма­тызм, і рас­паў­сюдж­ванне ін­фек­цый. Зра­зу­ме­ла, што служ­ба хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі (ХМД) там дзей­ні­ча­ла яш­чэ з апош­няй чвэр­ці XIX ста­годдзя. Узо­рам для боль­шас­ці еўра­пей­скіх ра­таўнічых уста­ноў ста­ла ар­гані­за­ва­нае ў 1881 год­зе Wiener freiwillige rettungsgesellschaft (Вен­скае до­бра­ахвот­нае ра­таўні­чае та­ва­ры­ства. – Пе­рак­лад аўт.). іс­на­ва­ла цэн­траль­ная стан­цыя, якая па тэле­фоне і воч­на пры­ма­ла і раз­мяр­коў­ва­ла вы­клікі па бры­га­дах на спе­цы­я­лі­за­ва­ных кар­этах ад­ной з леп­шых кар­эт­ных май­ст­эр­няў у Аўст­рыі – фір­мы Lohner & Co. Дар­эчы, су­час­ная хут­кая да­па­мо­га па струк­ту­ры мак­сі­маль­на на­б­лі­жа­на да той вен­скай служ­бы. Мат­э­ры­яль­ным за­бес­пяч­эн­нем ХМД зай­ма­ла­ся спе­цы­яль­нае дабра­чын­нае та­ва­ры­ства. Пас­ту­по­ва па прыклад­зе Ве­ны бы­лі ство­ра­ны стан­цыі хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі ў Бу­да­пеш­це (1887), Пра­зе (1890), Кра­ка­ве (1891), Львове (1893) [3, с. 15].

У XIX ста­годдзі ў Расій­с­кай ім­пе­рыі ад­бы­ў­ся шэраг спроб ар­гані­за­ва­ць ад­мыс­ло­вую ра­таўні­чую служ­бу, але да­лей дэк­ла­ра­цый і пра­ек­таў гэтыя іні­цы­я­ты­вы не пай­шлі. Пер­шая па­доб­ная да ХМД уста­но­ва бы­ла ство­ра­на ў Кіе­ве ў 1881 год­зе ў вы­гляд­зе гурт­ка нач­ных дзя­жур­стваў ле­ка­раў, які аказ­ваў ме­ды­цын­скія пас­лу­гі ў экс­тран­ных вы­пад­ках уна­чы, калі боль­шас­ць ляч­эб­ных уста­ноў не пра­ца­ва­ла [4, с. 5]. Паз­ней та­кі ўзор ар­гані­за­цыі ХМД па­шы­ры­ў­ся па тэ­ры­то­рыі ім­пе­рыі, ад­нак ас­ноў­най фор­май ака­зан­ня да­па­мо­гі ў

над­звы­чай­ных вы­пад­ках за­ста­валі­ся ле­ка­ры пры палі­ц­эй­скіх участ­ках.

Толь­кі ў кан­цы XIX cта­годдзя, пас­ля та­го як Расія прай­ш­ла праз шэраг цяж­кіх ка­та­строф (Хадын­ская ціс­кані­на, па­вод­ка 1897 го­да ў Пе­цяр­бур­гу) і су­тык­ну­ла­ся з па­гро­зай тэрарыз­му з бо­ку ра­ды­каль­ных рэ­ва­лю­цый­ных групо­вак, ар­гані­за­цыя спе­цы­яль­най служ­бы хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі бы­ла санк­цы­я­на­ва­на аса­бі­ста ім­пе­ра­тры­цай Ма­ры­яй Фё­да­раў­най. Пер­шая стан­цыя ХМД з’явіла­ся ў 1897 год­зе ў Вар­ша­ве – ад­ным з са­мых вя­лікіх га­ра­доў на за­хад­зе ім­пе­рыі [5, s. 5]. Ме­навіта вар­шаўская ар­гані­за­цыя ХМД, ство­ра­ная па вен­скім прыклад­зе, ста­ла ўзо­рам пры ад­крыц­ці та­ко­га ін­сты­ту­та ў Мін­ску.

У кан­цы XIX ста­годдзя з 260 ле­ка­раў Мін­с­кай гу­бер­ні 67 зна­ход­зілі­ся ў Мін­ску, агуль­ная ляч­эб­ная сет­ка гу­бер­ні скла­да­ла­ся з 48 ста­цы­я­на­раў, леп­шыя з якіх, несум­нен­на, бы­лі ў гу­берн­скім го­рад­зе [6, с. 9–10]. На жаль, іс­ну­ю­чыя ў Мін­ску ляч­эб­ныя ўста­но­вы, скан­ц­эн­тра­ва­ныя, як і ка­бі­не­ты пры­ват­ных ле­ка­раў, і апт­экі, у цэн­тры го­ра­да, у над­звы­чай­ных вы­пад­ках бы­лі фак­тыч­на недаступ­ныя жы­ха­рам ускраін і та­му з’яў­ля­лі­ся ма­ла­ка­рыс­ны­мі ў сэн­се за­бес­пяч­эн­ня мін­чан экс­тран­най ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гай [7, с. 30]. Гэтыя неда­хо­пы ме­ды­цын­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня сталі асаб­лі­ва ві­да­воч­ны­мі пас­ля Кур­лоўска­га рас­стр­э­лу 18 ка­ст­рыч­ніка 1905 го­да, калі за­гі­ну­ла больш за 50 ча­ла­век. У ад­но­сі­нах да 300 па­ра­не­ных мож­на кан­ста­та­ва­ць поў­ную ад­сут­на­сць ар­гані­за­цыі пер­шай да­па­мо­гі [8, с. 130; 9, с. 51]. Та­кая сіту­а­цыя ста­ла ант­эц­эд­эн­там ра­шучых на­ва­цый і мэта­на­кіра­ва­най дзей­на­сці на ніве ствар­эн­ня служ­бы ХМД у Мін­ску.

Ру­хавіком пра­гр­эс­іў­ных змен у ахо­ве зда­роўя жы­ха­роў Мін­ска, як і ў ін­шых га­ра­дах Расій­с­кай ім­пе­рыі, бы­ло мяс­цо­вае та­ва­ры­ства ле­ка­раў, за­сна­ва­нае ў 1862 год­зе. Пер­шым кро­кам у гэтай спра­ве ста­ла ар­гані­за­цыя ін­сты­ту­та нач­ных дзя­жур­стваў (НД) ле­ка­раў. Упер­шы­ню та­кая іні­цы­я­ты­ва пра­гу­ча­ла на па­сяд­ж­эн­ні та­ва­ры­ства ў маі 1892 го­да: удзель­нікі ад­на­га­лос­на вы­ка­за­лі­ся за дзя­жур­ст­вы. Для іх ар­гані­за­цыі бы­ло вы­ра­ша­на прасі­ць у га­рад­ской ду­мы пла­ту за раз’ез­ды ле­ка­раў і па­мяш­канне, на што па­гад­зіў­ся та­га­час­ны га­рад­скі га­ла­ва граф К. Чап­скі. Але да­клад­ныя свед­чан­ні ажыц­цяў­лен­ня гэ­та­га пра­ек­та ад­сут­ні­ча­ю­ць [10, с. 24].

У 1895 год­зе пра­па­но­ва аб ар­гані­за­цыі нач­ных дзя­жур­стваў зы­ход­зі­ла ўжо ад га­рад­ской ду­мы, і ад­па­вед­ны за­пыт быў на­кіра­ва­ны ў та­ва­ры­ства ле­ка­раў.

Пра­ект адоб­ры­лі з рэ­за­лю­цы­яй: па­ча­ць збор срод­каў на рэалі­за­цыю іні­цы­я­ты­вы і лічы­ць дзя­жур­ст­вы ўста­ля­ва­ны­мі, калі на­бяр­эц­ца пя­ць ле­ка­раў – ахвот­нікаў дзя­жу­ры­ць [11, с. 64–65]. Ад­нак па­ч­а­так дзей­на­сці мін­с­кай хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі быў ад­клад­зе­ны з-за неча­ка­ных аб­ставін – недастат­ко­вай коль­кас­ці жа­да­ю­чых дзя­жу­ры­ць [10, с. 24]. Ві­да­воч­на, до­бра­ахвот­ны ха­рак­тар ар­гані­за­цыі нач­ных дзя­жур­стваў не спры­яў іх хут­ка­му ўста­ля­ван­ню, няг­лед­зячы на пад­т­рым­ку мяс­цо­вых улад. Тр­э­ба ад­зна­чы­ць, што пра­ект не знікаў з па­рад­ку дня ле­кар­ска­га та­ва­ры­ства, ства­ралі­ся спе­цы­яль­ныя ка­місіі па дзя­жур­ствах, але і іх дзей­на­сць скон­чы­ла­ся без­вы­ні­ко­ва. Вест­кі аб на­ме­ры ўтва­ры­ць у Мін­ску служ­бу нач­ных дзя­жур­стваў дай­шлі на­ват да сталі­цы ім­пе­рыі: аб гэтым пі­саў вя­до­мы ча­сопіс «Рус­ский врач» у 1903 год­зе [12, с. 275].

Но­вы этап у спра­ве ста­наў­лен­ня ХМД па­чаў­ся, калі ка­місію па дзя­жур­ствах узна­чаліў вя­до­мы ар­гані­за­тар ахо­вы зда­роўя Мін­ска С. Ур­ван­цоў. Аналі­зу­ю­чы па­мыл­кі па­пяр­эд­нікаў, ён па­чаў з кад­раў: бы­лі апы­та­ны 48 ле­ка­раў, 9 з якіх без уся­ля­кіх умоў па­гад­зілі­ся на дзя­жур­ст­вы [13, с. 30–31]. Ад­нак на­пе­ра­кор уся­му на­ма­ган­ні Ур­ван­цо­ва бы­лі мар­ныя [14, с. 178]. Сіту­а­цыя з ака­зан­нем экс­тран­най ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі між тым па­гар­ша­ла­ся. Пад­час па­гро­зы эпід­эміі ха­ле­ры ў 1908 год­зе кан­ста­та­ва­ла­ся, што, няг­лед­зячы на на­яў­на­сць у Мін­ску 75 ле­ка­раў, «за­по­лу­чить вра­ча в ноч­ное вре­мя пред­став­ля­ет­ся де­лом нелег­ким» [13, с. 31]. Няў­да­чы пры­ват­най іні­цы­я­ты­вы ў 1908 год­зе за­ахво­цілі Гу­берн­скую зем­скую ля­кар­ню ства­ры­ць улас­ныя кругла­су­тач­ныя дзя­жур­ст­вы дак­та­роў. Пер­шы во­пыт меў да­волі істот­ныя неда­хо­пы, на­прыклад, не бы­ло вы­ез­даў ле­ка­раў на мес­цы здар­эн­няў, што ра­бі­ла дзя­жур­ст­вы бес­ка­рыс­ны­мі для па­цяр­пе­лых на вулі­цы. У тым жа 1908 год­зе з-за па­гро­зы ха­ле­ры бы­лі на­ла­д­жа­ны дзя­жур­ст­вы пры Яўр­эй­с­кай ля­кар­ні. Але ме­ра на­сі­ла ча­со­вы ха­рак­тар дзе­ян­ня – да 1909 го­да, калі «ха­лер­ную тры­во­гу» ад­мянілі

[10, с. 25]. Вар­та ад­зна­чы­ць, што апош­няя іні­цы­я­ты­ва бы­ла за­ў­ва­жа­на па-за ме­жа­мі сталі­цы гу­бер­ні: у 1908 год­зе Ба­б­руй­ская га­рад­ская ўпра­ва на­кіра­ва­ла за­пыт у Мінск з прось­бай рас­тлу­ма­чы­ць ас­ноў­ныя мо­ман­ты ўста­ля­ван­ня «ха­лер­ных дзя­жур­стваў» [14, с. 179].

Та­кім чы­нам, на­пры­кан­цы пер­ша­га дзе­ся­ці­годдзя ХХ ста­годдзя пы­танне аб экс­тран­най ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­зе ў Мін­ску ў нач­ны час не бы­ло вы­ра­ша­на кан­чат­ко­ва. і калі ў 1890-я га­ды Мінск не вы­лу­чаў­ся гэтым ся­род ін­шых га­ра­доў ім­пе­рыі, то праз 20 га­доў, ак­ра­мя Кіе­ва, нач­ныя дзя­жур­ст­вы з’явілі­ся не толь­кі ў Мас­кве ды Пе­цяр­бур­гу, але і ў Хар­ка­ве, Ека­цяры­на­сла­ве і на­ват у Ві­цеб­ску

[15, с. 50]. Ме­навіта гэтая акаліч­на­сць за­ахво­ці­ла ле­кар­скае аддзя­ленне Мін­ска­га гу­берн­ска­га праў­лен­ня пас­ла­ць за­пы­ты аб ар­гані­за­цый­ных ас­но­вах дзей­на­сці НД у роз­ныя кут­кі ім­пе­рыі – ад Ка­за­ні і Уфы да Пе­цяр­бур­га і Кіе­ва [16, арк. 5–15].

Назі­ра­ю­чы за бес­пас­пя­хо­вы­мі дзе­ян­ня­мі ле­кар­ска­га та­ва­ры­ства і па­лавін­ча­ты­мі ме­ра­мі дзяр­жаў­ных ме­ды­цын­скіх уста­ноў, за спра­ву ар­гані­за­цыі нач­ных дзя­жур­стваў узя­ло­ся дабра­чын­нае та­ва­ры­ства да­па­мо­гі бед­ным хво­рым яўр­эям «Лі­нас Га­ц­эд­эк» (да­па­ма­га­ла ўсім хво­рым няг­лед­зячы на іх на­цы­я­наль­на­сць і ве­ра­вы­знанне). Кіраўнік «Лі­нас Га­ц­эд­эк»

Э. Бей­лен­сон 11 ве­рас­ня 1910 го­да на ўлас­най кват­э­ры прызна­чыў сход чле­наў праў­лен­ня та­ва­ры­ства, гра­мад­скіх дзе­я­чаў і ле­ка­раў. Удзель­нікі па­гад­зілі­ся, што нач­ныя дзя­жур­ст­вы тр­э­ба рас­па­ча­ць «во что бы то ни ста­ло хо­тя бы и в скром­ных раз­ме­рах» [17, с. 27]. Згод­на з адо­бра­ным пра­ек­там для дзя­жур­стваў бы­лі на­ня­ты сем ле­ка­раў (па ад­ным на кож­ны дзень тыд­ня), з апла­тай ім 1500 руб­лёў у год. Пра­ект быў пад­т­ры­ма­ны гу­бер­на­та­рам і га­рад­ской ду­май, якая ўста­наві­ла ад­па­вед­ную да­та­цыю ў па­ме­ры 150 руб­лёў да кан­ца бя­гу­ча­га го­да і 600 – на на­ступ­ны [18, с. 28].

Праз 10 дзён пас­ля афі­цый­на­га за­ц­вяр­дж­эн­ня ста­ту­та, 17 ка­ст­рыч­ніка 1910 го­да, нач­ныя дзя­жур­ст­вы па­чалі ажыц­цяў­ляц­ца [16, арк. 1]. Ле­ка­ры дзя­жу­ры­лі з 22 гад­зін да 7 улет­ку і да 8 узім­ку, аказ­ва­ю­чы да­па­мо­гу на мес­цы і па вы­кліку на вулі­цах і ў кват­эрах. Уліч­ва­ю­чы дабра­чын­ны ха­рак­тар нач­ных дзя­жур­стваў, вы­клі­ка­ю­чыя да­до­му павін­ны бы­лі за­бяс­пе­чы­ць транс­парт для ле­ка­ра за ўлас­ны ко­шт, а так­са­ма вы­да­ць яму ру­бель за візіт. Дар­эчы, па ўлас­ным ра­ш­эн­ні ле­ка­ра пла­та маг­ла бы­ць па­мен­ша­на ці на­о­гул ад­ме­не­на, та­му з па­чат­ку дзей­на­сці служ­ба НД пры­ва­б­лі­ва­ла да ся­бе хво­рых роз­на­га дастат­ку [16, арк. 2].

У да­лей­шым яна толь­кі на­бы­ва­ла па­пу­ляр­на­сць, што ві­да­ць з ма­люн­ка 1.

Ад­на­ча­со­ва іш­ла пра­ца па ар­гані­за­цыі ў Мін­ску вы­ез­даў карэты хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі. Ад­ным з пер­шых за­хадаў ста­ла над­звы­чай­нае па­сяд­ж­энне Мін­ска­га ле­кар­ска­га та­ва­ры­ства 18 ка­ст­рыч­ніка 1905 го­да, пры­све­ча­нае да­па­мо­зе па­ра­не­ным пас­ля Кур­лоўска­га рас­стр­э­лу. Пад­вод­зячы вы­нікі па­сяд­ж­эн­ня, С. Ур­ван­цоў пі­саў, што «со­бра­ния… яс­но до­ка­за­ли пол­ное неустрой­ство по­да­чи по­мо­щи в несчаст­ных слу­ча­ях» [13, с. 31]. Наступ­ныя па­сяд­ж­эн­ні толь­кі развілі гэтую тэ­зу, пры­мусіў­шы «по­ду­мать об устрой­стве са­ни­тар­ных от­ря­дов на слу­чай неожи­дан­ных ка­та­строф». У вы­ніку бы­ло вы­ра­ша­на, што «су­ще­ство­ва­ние ор­га­ни­зо­ван­ной ско­рой ме­ди­цин­ской по­мо­щи… в на­сто­я­щее тре­вож­ное… смут­ное вре­мя… яв­ля­ет­ся необ­хо­ди­мо­стью» [19, с. 82, 87]. Та­кім чы­нам, ХМД у Мін­ску

прызна­ча­ла­ся для дзей­на­сці ме­навіта ў над­звы­чай­ных аб­ставі­нах, у ад­роз­ненне ад служ­бы НД, якая павін­на бы­ла пра­ца­ва­ць на рэ­гу­ляр­най ас­но­ве.

Вар­та пад­кр­эс­лі­ць, што над ар­гані­за­цы­яй ХМД пра­ца­валі і афі­цый­ныя ўла­ды. Так, у 1909 год­зе мін­скі га­рад­скі га­ла­ва на­кіра­ваў у Ві­лен­скую ўпра­ву за­пыт аб мяс­цо­вай ме­ды­цын­с­кай ар­гані­за­цыі, якая з 1902 го­да ўклю­ча­ла ў ся­бе і стан­цыю ХМД. А ўжо да 1910 го­да для Гу­берн­с­кай зем­скай ля­кар­ні бы­ла на­бы­та кар­эта для пе­ра­воз­кі хво­рых [18, с. 22–23; 20, с. 91].

Ад­нак вы­ра­шаль­ная ро­ля ў ста­наў­лен­ні рэ­гу­ляр­най ХМД у Мін­ску ўсё ж на­ле­жы­ць дабра­чын­на­сці, у пры­ват­на­сці Мін­с­кай абш­чыне сяс­цёр мілас­эр­на­сці Чы­рво­на­га Кры­жа, за­сна­ва­най у 1897 год­зе. Дзей­на­сць абш­чы­ны ста­ла больш ак­ты­ў­най з 1906 го­да, калі на па­са­ду па­пячы­цель­ні­цы (стар­шы­ні апя­кун­с­кай ра­ды) бы­ла вы­бра­на В. Эр­д­элі (жон­ка мін­ска­га гу­бер­на­та­ра Я. Эр­д­элі), а яе та­ва­ры­шам (на­мес­ні­кам) – ужо вя­до­мы ле­кар С. Ур­ван­цоў [21, с. 134].

Пас­ля няў­да­чы з ар­гані­за­цы­яй нач­ных дзя­жур­стваў С. Ур­ван­цоў прыклаў усе на­ма­ган­ні для ствар­эн­ня ХМД. Яс­кра­вым прыкла­дам пас­пя­хо­ва­га ўза­е­мад­зе­ян­ня па­між ад­каз­ны­мі асо­ба­мі ў струк­ту­ры абш­чы­ны Чы­рво­на­га Кры­жа слу­жы­ць рэалі­за­цыя пра­па­но­вы С. Ур­ван­цо­ва аб на­быц­ці ўлас­на­га бу­дын­ка для ля­кар­ні абш­чы­ны. Ста­ран­ні па­пячы­цель­ні­цы і гра­шо­вая да­та­цыя Га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня Чы­рво­на­га Кры­жа да­па­ма­глі ў 1908 год­зе прыд­ба­ць неаб­ход­ны бу­ды­нак і ства­ры­ць умо­вы для ар­гані­за­цыі паў­на­ц­эн­най ме­ды­цын­с­кай уста­но­вы [21, с. 134].

Ме­навіта гэтая пад­зея ста­ла пер­шым кро­кам для развіц­ця спе­цы­яль­най служ­бы хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі ў Мін­ску. З на­быц­цём до­ма абш­чы­на пла­на­ва­ла «от­крыть в нем ле­чеб­ни­цу и вра­чеб­ное де­жур­ство со ско­рой по­мо­щью в несчаст­ных слу­ча­ях» [13, с. 38].

У 1909 год­зе абш­чы­на па­ча­ла збор срод­каў на кар­эту ХМД і да чэрве­ня 1910 го­да гра­мад­с­кас­цю бы­ло ахвя­ра­ва­на амаль 3000 руб­лёў [22, с. 22].

Для ар­гані­за­цыі служ­бы ра­да абш­чы­ны на­кіра­ва­ла С. Ур­ван­цо­ва азна­ё­міц­ца з пас­та­ноў­кай ра­таўні­чай спра­вы ў Вар­ша­ву, дзе на той мо­мант ме­ла­ся ад­на з трох леп­шых стан­цый ХМД у Расій­с­кай ім­пе­рыі. Па вы­ні­ках па­езд­кі ў Польш­чу для Мін­ска бы­ла за­ка­за­на ў Вене кар­эта май­ст­эр­ні Lohner & Co – ас­ноў­ны від транс­пар­ту для ра­таўнічых служ­баў

боль­шас­ці та­га­час­ных еўра­пей­скіх краін [7, с. 32]. Бы­ло ар­гані­за­ва­на так­са­ма ін­фар­ма­цый­нае су­пра­ва­д­ж­энне ста­наў­лен­ня хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі: мяс­цо­выя СМі па­чалі асвят­ля­ць ас­ноў­ныя эта­пы развіц­ця служ­бы, а абш­чы­на збіра­ла да­ныя аб неаб­ход­на­сці вы­ез­даў кар­эт ХМД: за 1910 год і па­ло­ву 1911-га та­кіх вы­пад­каў наліч­ва­ла­ся 93 [23, с. 175].

У Мінск кар­эта хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі пры­бы­ла 20 мая 1911 го­да і праз некаль­кі дзён прай­ш­ла вы­пра­ба­ван­ні ў рэаль­ных умо­вах. 24 і 25 мая 1911 го­да ў го­рад­зе ча­калі па­ка­заль­ных па­лё­таў зна­ка­мі­та­га авія­та­ра С. Утач­кі­на, але ў па­мя­ці гра­мад­с­кас­ці яш­чэ за­ста­ло­ся тра­гіч­нае здар­энне па­пяр­эд­ня­га го­да, калі пры па­лё­тах авія­та­ра Ран­ка са­ма­лёт зла­маў­ся і ўпаў у на­тоўп гле­да­чоў, у вы­ніку ча­го мно­ства люд­зей бы­ло па­ра­не­на і ад­зін за­гі­нуў [24, s. 556]. Та­му ў 1911 год­зе пры­ня­лі мак­сі­маль­ныя ме­ры бяс­пе­кі, ся­род якіх – аба­вяз­ко­вае су­пра­ва­д­ж­энне ме­ра­пры­ем­ства кар­этай ХМД. Пер­шы ў гісто­рыі Мін­ска вы­езд ажыц­цявіў ле­кар Ф. Пет­ра­севіч у су­пра­ва­д­ж­эн­ні дзвюх мед­сяс­цёр [25, с. 152]. Няг­лед­зячы на тое, што па­лё­ты С. Утач­кі­на прай­шлі без здар­эн­няў і хут­кая ме­ды­цын­ская да­па­мо­га не ат­ры­ма­ла шан­цу «пра­яві­ць ся­бе», з’яў­ленне но­вай служ­бы бы­ло вя­лі­кай пад­зе­яй у жыц­ці Мін­ска, а для абш­чы­ны Чы­рво­на­га Кры­жа і на­о­гул ста­ла «важ­ней­шим со­бы­ти­ем… в 1911 г.» [26, с. 75].

Але факт вы­ез­ду пер­шай карэты ХМД не азна­чаў аўта­ма­тыч­на­га ствар­эн­ня ад­па­вед­най служ­бы, што ра­зу­мелі і яе фун­да­та­ры. Па­мяш­канне абш­чы­ны не бы­ло пры­с­та­са­ва­на для вы­ез­даў карэты хут­кай да­па­мо­гі, не бы­ло вы­ра­ша­на і пы­танне фі­нан­са­ва­га за­бес­пяч­эн­ня: гра­шо­выя за­пы­ты абш­чы­ны ва ўпраў­ленне Чы­рво­на­га Кры­жа за­сталі­ся без ад­ка­зу [7, с. 36].

На па­шы­ра­ным па­сяд­ж­эн­ні абш­чы­ны 9 чэрве­ня 1911 го­да, дзя­ку­ю­чы пра­па­но­ве кіраўніка Воль­на-па­жар­на­га та­ва­ры­ства П. Глін­кі, бы­ло пас­та­ноў­ле­на ча­со­ва раз­мяс­ці­ць кар­эту ў па­жар­ным дэпо і ка­ры­стац­ца яго ко­ня­мі для аб­слу­гоў­ван­ня карэты бяс­плат­на на пра­ця­гу трох ме­ся­цаў [7, с. 32–33].

Для вы­ра­ш­эн­ня кад­ра­ва­га пы­тан­ня бы­лі зроб­ле­ны кро­кі да­мо­віц­ца аб вы­ез­дах на вы­клікі ХМД дзя­жур­ных ле­ка­раў «Лі­нас Га­ц­эд­эк» уза­мен на пра­ва апош­ніх ка­ры­стац­ца кар­этай у экс­тран­ных вы­пад­ках пад­час улас­ных дзя­жур­стваў [7, с. 34–35]. Як бач­на, НД і ХМД пры­малі за­хады ў пер­спек­ты­ве інтэ­гра­вац­ца ў ад­зі­ную струк­ту­ру. У пра­ц­э­се ста­наў­лен­ня хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі так­са­ма ві­да­воч­на знач­ная ро­ля па­жар­на­га та­ва­ры­ства, якая на­зіра­ла­ся на ўсім пра­ця­гу па­чат­ко­ва­га эта­пу развіц­ця экс­тран­най ме­ды­цы­ны як на тэ­ры­то­рыі Расій­с­кай ім­пе­рыі, так і ў Еўро­пе.

Пас­ту­по­ва вы­пра­цоў­валі­ся нор­мы дзей­на­сці ХМД, у пры­ват­на­сці, бы­ла ўвед­зе­на ад­зі­ная ўні­фор­ма для санітар­ных слу­жы­це­ляў на ўзор Пе­цяр­бург­скай служ­бы хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі: паліто з сук­на ко­ле­ру мар­эн­га з чы­рво­ны­мі пят­лі­ца­мі на каў­ня­ры і шап­ка са зна­кам Чы­рво­на­га Кры­жа [27, арк. 139–139 адв.].

Ад­нак, няг­лед­зячы на пэў­ныя по­спе­хі, да кан­ца 1911 го­да ХМД у Мін­ску так і не здо­ле­ла пе­рат­ва­рыц­ца ў паў­на­ц­эн­ную служ­бу. Альт­эр­на­ты­вы пас­лу­гам Воль­на-па­жар­на­га та­ва­ры­ства знойдзе­на не бы­ло, і ў кан­цы 1911 го­да кар­эта зна­ход­зіла­ся ў два­ры абш­чын­на­га бу­дын­ка, але пас­ля даз­во­ле­на­га тэр­мі­ну пра­ця­г­валі вы­ка­ры­стоў­ва­ць ко­ней па­жар­най служ­бы, та­му за ар­эн­ду на пас­та­ян­най ас­но­ве што­ме­сяц пла­цілі 60 руб­лёў [7, с. 34; 26, с. 15].

Не­маг­чы­мас­ць экс­тра­па­ля­цыі вар­шаўска­га во­пы­ту ар­гані­за­цыі ра­таўні­чай служ­бы ра­зу­ме­ла і кіраўніцтва абш­чы­ны, пры­чым ня­вы­ра­ша­нае фі­нан­са­вае пы­танне прызна­ва­ла­ся ас­ноў­най па­мыл­кай. Ужо ў 1913 год­зе С. Ур­ван­цоў кан­ста­та­ваў, што кар­эта хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі «не мо­жет ра­бо­тать для пред­по­ло­жен­ной це­ли вви­ду слиш­ком до­ро­гой ор­га­ни­за­ции». Гэта па­цверд­зі­ла і спра­ва­з­да­ча абш­чы­ны, у якой га­ва­ры­ла­ся: «За от­сут­стви­ем средств и по­ме­ще­ния ско­рая по­мощь, в соб­ствен­ном зна­че­нии это­го сло­ва, по­ка не ор­га­ни­зо­ва­на» [26, с. 75; 28, с. 84]. Ком­плекс пры­вед­зе­ных вы­ш­эй аб­ставін абу­мо­віў рэар­гані­за­цыю карэты ХМД у «санітар­ную»: яна пра­ца­ва­ла толь­кі для транс­пар­ціроўкі хво­рых па­між ля­кар­ня­мі, а так­са­ма з кват­эр і вак­за­лаў. Гэта і скла­да­ла ас­ноў­ную дзей­на­сць пер­шай мін­с­кай хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі фак­тыч­на да па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны.

Як ві­да­ць з ма­люн­ка 2, кар­эта не іг­на­ра­ва­ла і экс­тран­ныя вы­клікі, але ж іх до­ля бы­ла невя­лі­кай. Калі пе­ра­воз­кі хво­рых ажыц­цяў­ля­лі­ся на плат­най ас­но­ве

(3 руб­лі бра­ла­ся толь­кі пры без­умоў­най згод­зе па­цы­ен­таў або іх сва­я­коў), то няш­час­ныя вы­пад­кі аб­слу­гоў­валі­ся бяс­плат­на [29, с. 95].

Ар­гані­за­цыя вы­ез­даў хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі з ле­ка­ра­мі шля­хам кар­э­ля­цыі дзей­на­сці карэты і дзя­жур­стваў «Лі­нас Га­ц­эд­эк» не бы­ла рэалі­за­ва­на: для пе­ра­во­зак ха­па­ла толь­кі мед­сяст­ры і ку­ча­ра. У да­лей­шым уз­нікалі пра­па­но­вы ма­д­эр­ні­за­ва­ць транс­парт ХМД і па прыклад­зе Вар­ша­вы за­мяні­ць кон­ную кар­эту аўта­ма­білем – «для мин­ских подъ­емов» [30, с. 154]. Ві­да­воч­на, што сці­плыя фі­нан­сы абш­чы­ны, якія ледзь за­бяс­пе­ч­валі іс­на­ванне карэты, не да­валі маг­чы­мас­ці на­бы­ць та­кую да­ра­гую рэч. Дар­эчы, абш­чы­на некаль­кі разоў пра­па­ноў­ва­ла мін­скім ула­дам узя­ць кар­эту хут­кай да­па­мо­гі на ба­ланс го­ра­да, ад­нак гэтыя за­пы­ты за­сталі­ся без ад­ка­зу [26, с. 24].

Та­кім чы­нам, у Мін­ску склаў­ся шэраг уста­ноў, якія ў той ці ін­шай сту­пе­ні за­бяс­пе­ч­валі ака­занне экс­тран­най ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі. Так, у 1912 год­зе служ­ба дзя­жур­стваў пры Гу­берн­с­кай зем­скай ля­кар­ні аб­слу­жы­ла 1223 вы­клікі, нач­ныя дзя­жур­ст­вы «Лі­нас Га­ц­эд­эк» – 758, а санітар­ная кар­эта – 154. Толь­кі за 1912 год экс­тран­ная мед­да­па­мо­га па­да­ва­ла­ся больш як у 2000 вы­пад­ках. З дру­го­га бо­ку, на­яў­на­сць некаль­кіх ра­таўнічых струк­тур на­да­ва­ла су­пяр­эчлі­вы і непаў­на­ц­эн­ны ха­рак­тар ака­зан­ню гэтай да­па­мо­гі, хо­ць у цэ­лым у Мін­ску яе не ха­па­ла. На­прыклад, на­сель­ніцтва скард­зіла­ся, што ў над­звы­чай­ных аб­ставі­нах да­вод­зіц­ца звяр­тац­ца да пры­ват­ных ле­ка­раў [28, с. 84].

Уда­лым вый­с­цем з та­ко­га ста­но­віш­ча маг­ло ста­ць аб’яд­нанне ўсіх ра­таўнічых уста­ноў у ад­зі­нае та­ва­ры­ства: за гэта вы­сту­паў і ства­раль­нік служ­бы хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі С. Ур­ван­цоў. У сваіх пра­па­но­вах ён слуш­на пад­кр­эс­лі­ваў важ­на­сць утры­ман­ня та­ва­ры­ства го­ра­дам, а не гра­мад­с­кас­цю [31, с. 140]. Вар­та ад­зна­чы­ць, што го­рад аб­мя­жоў­ваў­ся толь­кі што­га­до­вы­мі гра­шо­вы­мі суб­сі­ды­я­мі ў па­ме­ры 600 і 300 руб­лёў для НД і карэты ХМД ад­па­вед­на [10, с. 24; 26, с. 75].

Ад­ным з пат­эн­цы­яль­ных цэн­траў хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі ў Мін­ску так­са­ма ма­глі ста­ць палі­ц­эй­скія ўчаст­кі: за 1913 год на вулі­цах Мін­ска палі­цыя ака­за­ла пер­шую да­па­мо­гу 715 асо­бам [32, арк. 11 адв.]. Для прак­тыч­най рэалі­за­цыі па­доб­на­га кан­ц­эп­ту ў кра­савіку 1914 го­да праў­ленне Гу­берн­с­кай зем­скай ля­кар­ні пас­та­наві­ла прасі­ць га­рад­скую ўпра­ву аб­ста­ля­ва­ць шэраг пры­ём­ных па­ко­яў пры палі­ц­эй­скіх участ­ках [32, арк. 8].

У ар­хіў­ных да­ку­мен­тах да­лей­шы шлях гэ­та­га пра­ек­та не пра­соч­ва­ец­ца, але з вы­со­кай до­ляй ве­ра­год­на­сці мож­на сц­вяр­джа­ць, што ён не быў рэалі­за­ва­ны з-за па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны. Што ж да ўста­ноў экс­тран­най ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі, якія іс­на­валі на той мо­мант, то звест­кі аб нач­ных дзя­жур­ствах «Лі­нас Га­ц­эд­эк» губ­ля­юц­ца з кан­ца 1914 го­да, крыху даў­ж­эй пра­тры­ма­ла­ся санітар­ная кар­эта – за­вяр­ш­энне яе дзей­на­сці ад­но­сіц­ца да жніў­ня 1915 го­да [33, арк. 1].

Вар­та да­да­ць, што ствар­энне пер­шых ме­ды­цын­скіх ра­таўнічых уста­ноў у Мін­ску ха­рак­тары­за­ва­ла­ся транс­пар­энт­на­сцю, СМі ак­ты­ў­на асвят­ля­лі эта­пы развіц­ця хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі. Ме­навіта гэта ў мно­гім даз­волі­ла грун­тоў­на і з вы­со­кай да­клад­на­сцю пра­вес­ці дад­зе­нае дасле­да­ванне, у вы­ніку яко­га ўда­ло­ся вы­свет­лі­ць, што ста­наў­ленне хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі ў Мін­ску па­ча­ло­ся яш­чэ ў дар­э­ва­лю­цый­ны пе­ры­яд. Най­больш ха­ракт­эр­най ры­сай пер­шых уста­ноў ХМД стаў вы­ключ­на до­бра­ахвот­ны і дабра­чын­ны ха­рак­тар ар­гані­за­цыі і дзе­ян­ня. Ве­ра­год­на та­му вя­до­мы ў дар­э­ва­лю­цый­ны час ле­кар С. Чар­ны­шоў у ад­ным са сваіх пуб­ліч­ных вы­ступ­лен­няў трап­на на­зваў та­ва­ры­ст­вы хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі «мілас­эр­ны­мі са­ма­ры­ця­на­мі ў наш час». Гэтыя сло­вы мож­на ад­нес­ці і да мін­с­кай ХМД. Ра­зам з тым, ме­навіта дабра­чын­ны ха­рак­тар яе ўз­нік­нен­ня і іс­на­ван­ня дэт­эр­мі­на­ваў сла­бас­ць ар­гані­за­цый­на­га пад­мур­ку і струк­ту­ры служ­бы ў цэ­лым.

Ад­сут­на­сць спе­цы­я­лі­за­ва­на­га та­ва­ры­ства пра­д­вы­зна­чы­ла неад­па­вед­ны вы­клі­кам ча­су ха­рак­тар дзей­на­сці ХМД, а па­ч­а­так Пер­шай су­свет­най вай­ны кан­чат­ко­ва пры­пы­ніў уся­ля­кую ак­ты­ў­на­сць у гэтым на­прам­ку. Ад­нак на­бы­ты во­пыт у ар­гані­за­цыі нач­ных дзя­жур­стваў ле­ка­раў і санітар­най карэты стаў вель­мі важ­ным пад­мур­кам для ствар­эн­ня служ­бы ХМД Мін­ска ўжо на дзяр­жаў­ных па­чат­ках у ком­плек­се са­вец­кай ме­ды­цы­ны між­ва­ен­на­га пе­ры­я­ду.

▲ Вы­я­вы карэты (зле­ва) і аўта­ма­бі­ля (спра­ва) хут­кай да­па­мо­гі. З вы­дан­ня Meyers Konversations-Lexikon (1902–1920)

◀ Рэк­ла­ма карэты хут­кай да­па­мо­гі ў ча­со­пі­се «Мин­ские вра­чеб­ные из­ве­стия»

Ма­лю­нак 2. Коль­кас­ныя па­каз­чы­кі дзей­на­сці карэты хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі ў 1911–1913 га­дах

▲ Бры­га­да Пе­цяр­бург­скай хут­кай да­па­мо­гі ў фор­мен­най во­прат­цы. Па­ч­а­так 1900-х га­доў. Фо­та­зды­мак з фон­даў Цэн­траль­на­га дзяр­жаў­на­га ар­хі­ва кі­на­фо­та­фо­на­да­ку­мен­таў Санкт-Пе­цяр­бур­га

▲ Вы­езд карэты хут­кай да­па­мо­гі на па­лё­ты авія­та­ра. Па­ч­а­так ХХ ста­годдзя. Фо­та­зды­мак са збо­ру Ад­эс­кай га­рад­ской стан­цыі хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі

▼ дэпо Воль­на­па­жар­на­га та­ва­ры­ства, дзе раз­мяш­ча­ла­ся кар­эта хут­кай да­па­мо­гі. Па­штоўка, 1913 год. Бу­ды­нак заха­ваў­ся на вулі­цы Га­рад­скі Вал

▶ Пер­шая ста­рон­ка ста­ту­та Мін­с­кай абш­чы­ны сяс­цёр мілас­эр­на­сці Чы­рво­на­га Кры­жа. Са збо­ру Расій­с­кай на­цы­я­наль­най біб­ліят­экі

▼ Мін­ская абш­чы­на сяс­цёр мілас­эр­на­сці Чы­рво­на­га Кры­жа. Па­штоўка з фон­даў Рэс­пуб­лі­кан­ска­га му­зея гісто­рыі ме­ды­цы­ны Бе­ла­русі

Ма­лю­нак 1. Коль­кас­ныя па­каз­чы­кі дзей­на­сці нач­ных дзя­жур­стваў ле­ка­раў «Лі­нас Га­ц­эд­эк» у 1910–1914 га­дах

▲ Рэк­ла­ма нач­ных дзя­жур­стваў ле­ка­раў у г. Мін­ску ў га­зе­це «Мин­ский го­лос»

▶ Сяр­гей Міка­ла­евіч Ур­ван­цоў. Фо­та­зды­мак з фон­даў Рэс­пуб­лі­кан­ска­га му­зея гісто­рыі ме­ды­цы­ны Бе­ла­русі

▼ Кур­лоўскі рас­стр­эл. 18 ка­ст­рыч­ніка 1905 го­да. Эскіз кар­ці­ны ма­ста­ка Іса­ка даві­до­ві­ча (1939). З фон­даў На­цы­я­наль­на­га ма­стац­ка­га му­зея Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь

◀ Вен­ская стан­цыя хут­кай ме­ды­цын­с­кай да­па­мо­гі. Па­штоўка, 1902 год

Аляк­сей КАПЛІЕЎ, ас­пірант

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.