СКРЫЖАЛі ЛёСУ АЛЕ­СЯ СЯНКЕВіЧА

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА -

З на­звай вулi­цы iмя Сян­кевi­ча ў Стоўб­цах у мяне звя­за­ны цi­ка­вы ўс­па­мiн. У па­ру свай­го студ­энцтва мы з сяб­рам пры­вез­лi на Стаўб­цоўш­чы­ну груп­ку зна­ём­цаў з аддзя­лен­ня бе­ла­рус­кай фiла­ло­гii Вар­шаўска­га ўнiвер­сiт­эта, якія пра­ход­зiлi та­ды ста­жы­роўку ў БДУ i вы­ка­за­лі жа­данне на­ве­да­ць ма­лую рад­зi­му Яку­ба Ко­ла­са. У акiн­чы­цах ад­зiн з iх, зг­лед­зеў­шы на ву­гла­вым до­ме лед­зь­ве бач­ную шыль­дач­ку з на­звай вулi­цы, не без улас­цi­ва­га па­ля­кам го­на­ру па­хвалiў стаўб­цоўскiя ўла­ды за тое, што тыя па­ру­пiлi­ся ўве­ка­вечы­ць iмя су­свет­на вя­до­ма­га поль­ска­га пiсь­мен­нiка Ге­нры­ка Сян­кевi­ча. Каб неяк збi­ць пат­ры­я­тыч­ны за­пал вар­шаўска­га ста­жо­ра, да­вя­ло­ся сур’ёз­ным то­нам яму да­вес­цi, што гэтая вулi­ца на­зва­на ў го­нар зна­ка­мi­та­га са­вец­ка­га па­да­рож­нiка i вя­ду­ча­га па­пу­ляр­най тэле­пе­ра­да­чы «Клуб па­да­рож­нiкаў» юрыя Сян­кевi­ча. Маў­ляў, у час да­луч­эн­ня бы­лой вё­скі акiн­чы­цы да Стоўб­цаў ён на­ве­даў свае род­ныя мяс­цi­ны i вы­ка­заў па­жа­данне, каб та­кім вось чы­нам уве­ка­вечы­лі яго імя. І, як нi дзiў­на, гэтая бай­ка пад­зей­нi­ча­ла, мой зна­ё­мец шчы­ра ў яе па­ве­рыў. По­тым усіх ра­зам поль­скіх гас­цей да­вя­ло­ся пе­ра­кон­ва­ць, што гэта – жарт, i рас­ка­за­ць ім пра ча­ла­ве­ка, чыё iмя са­праў­ды ўве­ка­ве­ча­на ў на­зве вулі­цы, – пра вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га палiтыч­на­га і гра­мад­ска­га дзе­я­ча, наву­коў­ца i пiсь­мен­нiка але­ся Сян­кевi­ча.

АНастаўнік-рэ­ва­лю­цы­я­нер

ляк­сандр Ан­то­навіч Сян­кевiч на­ле­жы­ць да шмат­лi­кай ка­гор­ты бе­ла­рус­кай iнт­элi­ген­цыi, чыё жыц­цё бы­ло абар­ва­на сталiн­скi­мi рэпр­эс­iя­мi. і гэта няг­лед­зячы на тое, што ён быў шчы­рым ленiн­цам і да­волi вя­до­мым у пар­тый­най іе­рар­хіі чы­ноўнi­кам, слу­жыў, як га­во­рыц­ца, ве­рай і праў­дай са­вец­кай улад­зе.

Га­ды свай­го дзя­цiн­ства Алесь Сян­кевiч пра­вёў у вёс­цы Мiка­ла­еўш­чы­на су­час­на­га Стаўб­цоўска­га ра­ё­на, дзе і на­рад­зіў­ся ў 1884 год­зе. Там жа ў мяс­цо­вай шко­ле ён на­быў пер­ша­па­чат­ко­вую гра­ма­ту, якую за­тым па­даў­ся ўдас­ка­наль­ва­ць у Ня­свiж­скую на­стаўнiц­кую се­мi­на­рыю. Скон­чы­ў­шы ў 1902 год­зе гэтую на­ву­чаль­ную ўста­но­ву з вы­дат­най ад­зна­кай, Алесь па­е­хаў рэалізоў­ва­ць на прак­ты­цы ат­ры­ма­ныя ве­ды. Яго пер­шым пра­цоў­ным мес­цам бы­ла шко­ла ў Ста­рых Да­ро­гах, але пра­быў ён там ня­доў­га, бо ў хут­кім ча­се пе­ра­вёў­ся на­стаўні­ча­ць у род­ную вёс­ку.

У па­чат­ку лі­пе­ня 1906 го­да А. Сян­кевіч ра­зам з Яку­бам Ко­ла­сам i iн­шы­мi на­стаўнi­ка­мi, якія спе­цы­яль­на пры­ехалі ў Міка­ла­еўш­чы­ну, на­лад­зiў на бе­ра­зе Нё­ма­на неле­галь­ны на­стаўнiц­кi сход, на якім зра­біў да­клад пра палітыч­нае ста­но­віш­ча ў краіне, ро­лю на­стаўнікаў у развіц­ці гра­мад­ства. Пад ве­чар удзель­нікі сход­кі «за­цверд­зілі» адо­зву «Да ўсіх на­стаўнікаў і на­стаўніц прых­од­скіх і ін­шых вучы­ліш­чаў».

Паз­ней, у 1923 год­зе, А. Сян­кевіч апі­саў гэтую пад­зею ў апуб­лі­ка­ва­ным ім у ча­со­пі­се «По­лы­мя» ар­ты­ку­ле «Ус­па­мі­ны з рэ­ва­лю­цыі 1905–1906 гг.» на­ступ­ным чы­нам: «Пер­шы пра­фесія­наль­ны са­юз на­стаўнікаў быў ар­гані­за­ва­ны ўлет­ку 1906 г. ід­эя са­ю­за за­рад­зіла­ся ся­род на­стаўнікаў вё­скі Міка­ла­еўш­чы­на. 9 чэрве­ня (у са­праўд­на­сці 9 лі­пе­ня. – С.Г.) быў склі­ка­ны з’езд. На з’езд з’явілі­ся не больш 30 ча­ла­век… У мэтах канс­піра­цыі з’езд ад­бы­ў­ся за ляс­ком, ва ўрочыш­чы Ляд­зі­нае (у су­час­ным маў­лен­ні міка­ла­еўш­чын­цаў наз­ва ўрочыш­ча гучы­ць як Ляд­зі­ны. – С.Г.)… Па­між ду­боў на бе­ра­зе Нё­ма­на бы­лі апра­ца­ва­ны кан­сты­ту­цыя (нека­то­рыя даслед­чы­кі, пры­нам­сі, вя­до­мы літа­ра­ту­разна­вец Мі­хась Му­шын­скі, пры­трым­лі­ва­юц­ца дум­кі, што гэта маг­ла бы­ць пра­гра­ма дзей­на­сці на­стаўніц­ка­га

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.