НАДЗВЫЧАЙНАЕ ЗДАРЭННЕ ў ЭКСПРЭСЕ «МАНЬЧЖУРЫЯ – Стоўбцы – ПАРЫЖ»

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА - Сяр­гей ГАЛОЎКА

Сён­ня стан­цыя Не­гар­э­лае, што пад Дзяр­жынс­кам, нічым асаб­лі­вым не пры­ця­г­вае ўва­гі шмат­лікіх па­да­рож­нікаў, якія пра­язд­жа­ю­ць праз яе. Гэта ўся­го толь­кі ад­зін з некаль­кіх дзя­сят­каў невя­лікіх аб’ек­таў раз­галі­на­ва­най ін­фра­струк­ту­ры Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі, які пры патра­ба­ван­ні экс­тран­на­га про­пус­ку хут­кіх цягнікоў у ас­ноў­ным слу­жы­ць для су­пын­ку на ад­вод­ных пу­цях пры­га­рад­ных элек­тры­чак і та­вар­ных саста­ваў. Ад­нак у гісто­рыі Не­гар­э­ла­га быў пе­ры­яд, калі яно адыг­ры­ва­ла вя­лікую ро­лю ў транс­парт­ных зносі­нах бы­ло­га СССР з краі­на­мі За­хаду і ме­ла шы­ро­кую між­на­род­ную вя­до­мас­ць. Тут, на чы­гу­нач­най стан­цыі, зда­ралі­ся роз­ныя пад­зеі, кур’ёзы, разыг­ры­валі­ся жыц­цё­выя дра­мы, з-за ча­го яе наз­ва да­волі ча­ста з’яў­ля­ла­ся на па­ло­сах вя­дучых га­зет све­ту. А ад­бы­ва­ла­ся ўсё гэта ў 1920–1930-я га­ды.

Для вёскі Не­гар­э­лае «зор­ны час» па­чаў­ся прак­тыч­на пас­ля та­го, як 18 са­кавіка 1921 го­да ў Ры­зе быў пад­пі­са­ны мір­ны да­га­вор. ён афі­цый­на спы­ніў са­вец­ка-поль­скую вай­ну 1919–1920 га­доў і ад­на­ча­со­ва ўста­навіў но­выя дзяр­жаў­ныя ме­жы. У ад­но­сі­нах да Бе­ла­русі зга­да­ная да­мо­ва, пра­ма ска­жам, бы­ла неспра­вяд­лі­вай. Аб гэтым свед­чы­ць хо­ць бы той факт, што на пе­ра­га­во­ры аб вы­зна­ч­эн­ні яе па­ла­ж­эн­няў і на сам пра­ц­эс пад­пі­сан­ня не бы­лі да­пуш­ча­ны чле­ны ўра­да Бе­ла­рус­кай ССР: «кіраўнік са­вец­кай дэле­га­цыі А.А. іо­фэ не да­пус­ціў прад­стаўніка БССР А.Р. Чар­вя­ко­ва на пе­ра­га­во­ры, па­ве­да­міў­шы яму, што, калі спатр­эбіц­ца, са­вец­кі бок пе­ра­дас­ць усю тэ­ры­то­рыю Бе­ла­русі Польш­чы. Та­кая пра­па­но­ва бы­ла зроб­ле­на польска­му бо­ку па­вод­ле ін­струк­цыі ўра­да РСФСР. Але кіраўнік поль­скай дэле­га­цыі Я. Домб­скі ад­мо­віў­ся ад та­кой пра­па­но­вы, бо поль­скі бок лічыў нем­этазгод­ным уклю­ча­ць вя­лікую тэ­ры­то­рыю, на­се­ле­ную бе­ла­ру­са­мі, у склад Польш­чы, каб не ства­ра­ць са­бе яш­чэ і “бе­ла­рус­кай праб­ле­мы”» [1, c. 116]. У вы­ніку ад імя бе­ла­рус­ка­га ўра­да зга­да­ны да­ку­мент пад­пі­салі чле­ны дэле­га­цый Расій­с­кай Фед­эра­цыі і Украін­с­кай ССР. Да та­го ж Рыж­скі мір­ны да­га­вор рас­кроіў эт­ніч­ную бе­ла­рус­кую тэ­ры­то­рыю прак­тыч­на на­па­лам: знач­ная яе част­ка – 113 тыс. кв. км, так зва­ная За­ход­няя Беларусь з на­сель­ніцтвам ка­ля 4,6 млн ча­ла­век, адыш­ла да Польш­чы [2, c. 421]. Лінія ж вы­зна­ча­на­га да­га­во­рам міжд­зяр­жаў­на­га раз­ме­жа­ван­ня, якая 1 кра­савіка 1921 го­да бы­ла пе­раўтво­ра­на ў са­вец­ка-поль­скую грані­цу, прай­ш­ла за некаль­кі кіла­мет­раў на за­хад ад Не­гар­э­ла­га. З та­го ча­су ад­най­мен­ная чы­гу­нач­ная стан­цыя і ат­ры­ма­ла нега­лос­ны статус га­лоў­ных за­ход­ніх «ва­ро­таў» Са­вец­ка­га Са­ю­за ў ка­піталі­стыч­ны свет [3, c. 164].

Пас­ля ўста­наў­лен­ня сва­ёй но­вай усход­няй грані­цы Польш­ча ў ад­но­сна сціслыя тэр­мі­ны пра­вя­ла на за­ход­не­бе­ла­рус­кай тэ­ры­то­рыі пе­ра­шы­ўку чы­гу­нач­най ка­ляі­ны з так зва­най расій­ска-са­вец­кай шы­ры­ні 1520 мілі­мет­раў на еўра­пей­скі 1435-мілі­мет­ро­вы стан­дарт. Пры­чым, згод­на з да­моў­ле­на­сцю з са­вец­кім бо­кам, «вуз­кая» ка­ляі­на ва ўс­ход­нім на­прам­ку бы­ла прак­лад­зе­на да Не­гар­э­ла­га, ад­куль,

у сваю чар­гу, у за­ход­ні бок да на той час пер­шай поль­скай чы­гу­нач­най стан­цыі Стоўбцы ішоў «шы­ро­кі» пу­ць. Ад­па­вед­ным чы­нам ар­ганізоў­ваў­ся і чы­гу­нач­ны рух: з поль­ска­га на­прам­ку па вуз­кай ка­ляіне саста­вы да­ход­зілі да Не­гар­э­ла­га і там пра­вод­зіла­ся пе­ра­сад­ка па­да­рож­нікаў у ва­го­ны са­вец­ка­га ўзо­ру, а цягнікі на «шы­ро­кіх ко­лах» з СССР на­кіроў­валі­ся ў Стоўбцы, дзе так­са­ма па­са­жы­ры вы­му­ша­ны бы­лі пе­ра­са­дж­вац­ца на еўра­пей­скі «экс­пр­эс» [4, c. 151].

Тр­э­ба за­зна­чы­ць, што цягнікоў, якія пе­ра­ся­калі грані­цу па­між Са­вец­кім Са­ю­зам і Польш­чай, кур­сіра­ва­ла та­ды не так і шмат. Тым не менш асаб­лі­вай па­пу­ляр­на­сцю ся­род іх ка­ры­стаў­ся тран­с­кан­ты­нен­таль­ны экс­пр­эс «Маньчжурыя – Стоўбцы – Парыж». Яго марш­рут быў пад­зе­ле­ны як бы на два ўчаст­кі: па «шы­ро­кім» пу­ці ён да­ход­зіў да Стоўб­цаў і да­лей ужо ін­шы састаў ім­чаў па вуз­кай ка­ляіне. У зва­рот­ным ру­ху цягнік меў на­зву «Парыж – Не­гар­э­лае – Маньчжурыя» і па еўра­пей­с­кай ка­ляіне да­ход­зіў да Не­гар­э­ла­га, ад­куль яго са­вец­кі «са­брат на шы­ро­кіх ко­лах» на­кіроў­ваў­ся ў да­лё­кую кітай­скую правін­цыю. У Стоўб­цах па­да­рож­ні­кам для пе­ра­сад­кі ў ін­шыя ва­го­ны выд­зя­ля­ла­ся 45 хвілін, а ў Не­гар­э­лым – 1 гад­зі­на 10 хвілін [5, c. 409]. Пры гэтым па­граніч­ны і мыт­ны кан­троль па­са­жы­рам, якія пе­ра­ся­калі грані­цу, да­вод­зіла­ся пра­ход­зі­ць двой­чы: на са­вец­кім і на поль­скім ба­ку і на­а­д­ва­рот, калі яны ехалі з за­ход­ня­га на­прам­ку.

Ме­навіта гэтая пе­ра­са­дач­ная ча­хар­да пас­пры­я­ла та­му, што ў роз­ныя га­ды Не­гар­э­лае на­вед­валі мно­гія вя­до­мыя люд­зі – дзяр­жаў­ныя дзе­ячы, паліты­кі, ву­чо­ныя, пісь­мен­нікі, ма­ста­кі, му­зы­кан­ты, спартс­ме­ны... Так, аж­но ча­ты­ры ра­зы, у 1928, 1929, 1931 і 1932 га­дах, тут па­бы­ваў «бу­ра­вес­нік рэ­ва­лю­цыі» Мак­сім Гор­кі, у го­нар вяр­тан­ня яко­га ў СССР на стан­цыі пра­ход­зілі мітын­гі. Не­ад­на­ра­зо­ва спы­няў­ся на стан­цыі пад­час сваіх па­ез­дак у за­ход­не­еўра­пей­скія краі­ны і Улад­зі­мір Ма­я­коўскі. Бы­валі ў Не­гар­э­лым і вя­до­мыя са­вец­кія пісь­мен­нікі Аляк­сей Тал­стой, Аляк­сандр Фад­зе­еў, Усе­ва­лад Віш­неўскі, Агнія Бар­то, на­род­ныя па­эты Бе­ла­русі Ян­ка Ку­па­ла і Якуб Ко­лас, а так­са­ма Рам­эн Ра­лан, фран­цуз­скі пісь­мен­нік, Но­бе­леўскі лаўр­эат, які сім­па­ты­за­ваў Са­вец­ка­му Са­ю­зу, яго су­ай­чын­нік Ан­ры Бар­бюс, чэш­скі жур­наліст-ан­ты­фа­шыст Юліус Фучык, аўст­рый­скі пісь­мен­нік Ст­эфан Цвейг, ня­мец­кі дра­ма­тург Бер­тальд Бр­эхт і ін­шыя зна­ка­мітыя «ін­жы­не­ры ча­ла­вечых душ». 23 снеж­ня 1934 го­да на стан­цыі спы­няў­ся і да­ваў кан­ц­эрт вя­до­мы аме­ры­кан­скі спя­вак, гра­мад­скі дзе­яч Поль Роб­сан [6, c. 159–164]. У жніўні 1936 го­да пас­ля пе­ра­мо­гі ў між­на­род­ным тур­ні­ры ў ан­глій­скім Но­тын­ге­ме праз Не­гар­э­лае вяр­таў­ся ў СССР пер­шы са­вец­кі чэм­піён све­ту па шах­ма­тах Мі­хаіл Ба­цвін­нік. Дар­эчы, пас­ля на­ла­д­жа­най у яго го­нар сар­д­эч­най су­стр­эчы ён пра­вёў у па­мяш­кан­ні чы­гу­нач­на­га вак­за­ла се­анс ад­на­ча­со­вай гуль­ні для па­граніч­нікаў, мыт­нікаў, жур­налістаў і мяс­цо­вых кам­са­моль­скіх ак­ты­вістаў [7, c. 50].

Ура­жан­ні ад зна­ход­жан­ня на пры­граніч­най стан­цыі па­кі­нулі ва ўс­па­мі­нах, ме­му­а­рах і літа­ра­тур­ных тво­рах мно­гія «га­на­ро­выя» па­да­рож­нікі. Звы­чай­на яны на­пі­са­ны вель­мі па­фас­на, з глы­бо­кім ід­эа­ла­гіч­на-са­вец­кім падт­экс­там. Вя­до-

мая чэш­ская пісь­мен­ні­ца Ма­рыя Пуй­ма­на­ва, якая ў 1932 год­зе на­ве­да­ла Са­вец­кі Са­юз, у пры­све­ча­най гэтай па­езд­цы кні­зе «Взгляд на но­вую землю» пі­са­ла: «У СССР уязд­жа­еш ура­чы­ста, як у пер­ша­май­с­кае свя­та. Грані­ца тут са­мая са­праўд­ная, яе мож­на ба­чы­ць… Стан­цыя Не­гар­э­лае аб­кру­жа­на бя­ро­за­вым ляс­ком, ба­ць­кам усіх рус­кіх бя­ро­за­вых га­ёў, якія без ліку бу­ду­ць паўта­рац­ца ўз­доўж чы­гу­нач­на­га па­лат­на, ва­кол уз­ні­ка­ю­чых сац­га­ра­доў і за­во­даў. Па­ся­род гаю, у мыт­ні, па­доб­най на вы­ста­вач­ны паві­льён, пры­вет­лі­выя і пра­вор­ныя ма­ла­дыя люд­зі з бры­ты­мі га­ло­ва­мі і ў гім­на­сцёр­ках прагляд­ва­ю­ць ча­ма­да­ны пад на­гля­дам жан­чы­ны – пер­шай з ар­міі пра­цоў­ных жан­чын…» [8, c. 222].

А вось які­мі па­чуц­ця­мі дзя­ліў­ся з кар­эс­пан­д­эн­там газеты «Рабочий» зна­ка­міты «сталін­скі со­кал» Ва­ле­рый Чка­лаў пас­ля ўра­чы­стай су­стр­эчы, на­ла­д­жа­най 27 лі­пе­ня 1937 го­да ў Не­гар­э­лым з на­го­ды вяр­тан­ня ў Са­вец­кі Са­юз яго і двух ін­шых ге­ро­яў-лёт­чы­каў Геор­гія Бай­ду­ко­ва і Аляк­сандра Бе­ля­ко­ва. На са­ма­лё­це АНТ-25 яны ажыц­цявілі пер­шы ў гісто­рыі бес­пе­ра­са­дач­ны пе­ра­лёт па марш­ру­це Мас­ква – Паў­ноч­ны по­люс – Паў­ноч­ная Аме­ры­ка. «Два­нац­ца­ць гад­зін та­му мы сыш­лі на плат­фор­му пер­шай са­вец­кай стан­цыі Не­гар­э­лае. Гэта бы­ла ўжо на­ша родная зям­ля. Нас ак­ру­жы­лі і цёп­ла віталі га­на­ро­выя люд­зі на­шай рад­зімы, па­граніч­нікі і іх слаў­ныя ка­ман­дзі­ры… Нам на­ла­дж­валі шум­ныя ава­цыі ў Ва­шынг­тоне, Нью-ёр­ку, Па­ры­жы, але ўсё ж пер­шая су­стр­э­ча на род­най зям­лі, су­стр­э­ча ў Не­гар­э­лым з па­граніч­ні­ка­мі на­за­ў­сё­ды за­ста­нец­ца для нас са­май яр­кай, най­больш глы­бо­ка за­паў­шай у на­шы сэр­цы. Мы зноў на рад­зі­ме. Нас, якія зд­зейс­нілі цяж­кі пе­ра­лёт у імя сва­ёй вя­лі­кай рад­зімы, у го­нар яе сталін­с­кай ін­ду­ст­рыі, гэтыя сло­вы «Мы зноў на рад­зі­ме» пры­му­ша­ю­ць шчаслі­ва ўсмі­хац­ца. Ха­це­ла­ся рас­ца­ла­ва­ць кож­на­га па­граніч­ніка – сы­на на­шай рад­зімы…» – рас­па­вя­даў Ва­ле­рый Чка­лаў [9].

Сустра­ка­юц­ца, праў­да, знач­на рад­зей, звест­кі пра між­ва­ен­нае Не­гар­э­лае і про­цілег­ла­га пла­на. Пры­нам­сі, зусім ін­шы тон успа­мі­наў, на­пі­са­ных бы­лой су­пра­цоўні­цай са­вец­ка­га ганд­лё­ва­га прад­стаўніцтва ў Гер­маніі Та­ма­рай Са­ла­невіч. Яна не­ад­на­ра­зо­ва пра­язд­жа­ла праз Не­гар­э­лае, калі па служ­бо­вых спра­вах ад­праў­ля­ла­ся ў СССР, але ад­ной­чы ўсё ж вы­ра­шы­ла на­за­ў­сё­ды па­кі­ну­ць рад­зі­му. Зна­ход­зячы­ся ў эмі­гра­цыі, Т. Са­ла­невіч на­пі­са­ла кні­гу «За­пис­ки со­вет­ской пе­ре­вод­чи­цы», у якой пад­зя­ліла­ся сваі­мі ўра­жан­ня­мі пра пе­ра­сяч­энне поль­с­ка­са­вец­кай грані­цы ў ра­ёне Не­гар­э­ла­га: «Страш­нае ад­чу­ванне аха­п­ляе са­вец­ка­га гра­мад­зяні­на, калі цягнік ады­ход­зі­ць ад апош­няй поль­скай стан­цыі Стоўбцы i па­воль­на пра­ход­зі­ць праз па­меж­ную зо­ну да зна­ка­мітай, узвед­зе­най баль­шаві­ка­мі ар­кі, на якой над­піс «Пра­ле­та­рыі ўcix краін, яд­най­це­ся» (ар­ка з та­кім над­пі­сам бы­ла ўста­ноў­ле­на над чы­гу­нач­ны­мі пу­ця­мі на са­вец­кай тэ­ры­то­рыі – за некаль­кі кіла­мет­раў на за­хад ад стан­цыі Не­гар­э­лае, адра­зу за пры­граніч­най па­ла­сой, непа­да­лёк ад раз’езда Ко­ма­ла­ва. – С.Г.). Сэр­ца сціс­ка­ец­ца, ча­ла­век ні­бы­та до­бра­ахвот­на вяр­та­ец­ца ў клет­ку, з якой чы­ста вы­пад­ко­ва яму на час уда­ло­ся вы­р­вац­ца... Бу­дучы ў ганд­лё­вым прад­стаўніц­тве, я кож­ны раз, пе­ра­язд­жа­ю­чы грані­цу, не ве­да­ла, ці ат­ры­ма­ец­ца мне зноў вы­еха­ць у Воль­ную Еўро­пу. А за­раз я вяр­та­ла­ся ў СССР, як мне зда­ва­ла­ся, на­за­ўж­ды. Зда­ва­ла­ся, што жыц­цё на­о­гул скон­ча­на. На­коль­кі я ве­даю, на­ват вя­до­мыя ка­муні­сты вяр­та­юц­ца ў Са­вец­кі Са­юз з вель­мі цяж­кім па­чуц­цём» [10, с. 53].

Ад­нак у ліку па­са­жы­раў цягнікоў, якія пе­ра­ся­калі грані­цу ў Не­гар­э­лым, бы­лі, вя­до­ма ж, не толь­кі VIP-пер­со­ны. Ся­род па­да­рож­нікаў – ды­пла­ма­таў, ка­ман­дзіра­ва­ных, біз­не­сме­наў, эмі­гран­таў і г. д. з абодвух ба­коў са­вец­ка-поль­скую грані­цу спра­ба­валі пе­ра­адоль­ва­ць як неле­галь­на, так і на цал­кам за­кон­ных пад­ста­вах шпіё­ны, кан­тра­бандыс­ты і ды­вер­сан­ты. Гэта на­о­гул вель­мі ці­ка­вая ста­рон­ка гіста­рыч­на­га ле­та­пі­су Не­гар­э­ла­га, але яна па­куль яш­чэ ча­кае свай­го дас­ка­на­ла­га дасле­да­ван­ня. Бяс­спр­эч­на, мат­э­ры­я­лы на гэтую тэму ма­глі б най­больш поў­на рас­ка­за­ць пра дзей­на­сць у 1920–1930-я га­ды 16-га Кой­да­наўска­га па­граніч­на­га атра­да, у пад­па­рад­ка­ван­ні яко­га бы­лі ся­род ін­шых і кан­троль­на-пра­пуск­ны пункт

«Не­гар­э­лае», і ад­най­мен­ная мыт­ня. Прыкла­дам мо­жа слу­жы­ць над­звы­чай­ны вы­па­дак на па­граніч­най стан­цыі Не­гар­э­лае ў кан­цы 1935 го­да, звест­кі пра які нам уда­ло­ся рас­шу­ка­ць.

Сне­жань ме­сяц вы­даў­ся та­ды са­праў­ды зі­мо­вым – ма­роз­ным і со­неч­ным. Стан­цыя Не­гар­э­лае, няг­лед­зячы на бліз­кі Но­вы 1936 год, жы­ла сваім звы­чай­ным па­граніч­ным жыц­цём: кож­ны з цягнікоў, які пры­бы­ваў сю­ды, перш чым пра­доў­жы­ць свой шлях да­лей, пра­ход­зіў па­граніч­ны кан­троль і мыт­ны над­гляд... Ад­нак дзень 26 снеж­ня быў асаб­лі­вым – ува­га негар­эль­скіх па­граніч­нікаў і мыт­нікаў бы­ла пры­ка­ва­на да тран­с­кан­ты­нен­таль­на­га экс­пр­э­са «Маньчжурыя – Стоўбцы – Парыж». Гэта тлу­ма­чы­ла­ся ін­фар­ма­цы­яй апе­ра­ты­ў­най рас­пра­цоўкі ор­га­наў НКУС, што тэр­мі­но­ва пас­ту­пі­ла ў 16-ы Кой­да­наўскі па­гра­на­трад. Па­вод­ле яе, ад­зін з па­са­жы­раў зга­да­на­га цягніка – ата­шэ па­соль­ства Японіі ў Мас­кве Ко­на Та­цуі­ці – у ды­пла­ма­тыч­ным гру­зе, у спе­цы­яль­ных кофрах-ча­ма­да­нах, меў на­мер неле­галь­на пе­ра­вез­ці праз грані­цу… люд­зей. Уся пі­кант­на­сць гэтай сіту­а­цыі за­клю­ча­ла­ся ў тым, што да­ку­мен­ты ў япон­ска­га ды­пла­ма­та бы­лі аформ­ле­ны на­леж­ным чы­нам і, згод­на з між­на­род­ны­мі нор­ма­мі, ён меў пра­ва на бес­пе­раш­код­ны, без мыт­на­га над­гля­ду, пра­воз свай­го ба­га­жу.

Пра гэты над­звы­чай­ны вы­па­дак на кан­троль­на-пра­пуск­ным пунк­це «Не­гар­э­лае» па­кі­нуў вель­мі пад­ра­бяз­ныя ўс­па­мі­ны вет­эран па­граніч­ных войск СССР ге­не­рал-ма­ёр Па­вел Бо­сы, чыя ва­ен­ная кар’ера па­чы­на­ла­ся ў кан­цы 1920-х га­доў у 16-м Кой­да­наўскім па­гра­на­трад­зе. іх рас­шу­ка­ла і апуб­лі­ка­ва­ла ў ча­со­пі­се «Ого­нёк» у 2004 год­зе мас­коўская жур­наліст­ка Алена Ча­ку­ла­е­ва.

«Пас­ля тры­вож­най і неспа­кой­най ночы на грані­цы я, як на­чаль­нік апе­ра­ты­ў­най служ­бы атра­да, рані­цай 26 снеж­ня да­кла­д­ваў вы­нікі дзе­ян­няў ка­ман­дзі­ру па­гра­на­тра­да Мар­ты­нен­ку, – зга­д­вае П. Бо­сы. – Пад­час да­кла­да пра­гу­чаў зва­нок, ка­ля тэле­фо­на быў ад­зін з на­мес­нікаў стар­шы­ні АДПУ (Аб’яд­на­нае дзяр­жаў­нае палітыч­нае ўпраў­ленне пры Са­ве­це на­род­ных ка­мі­са­раў СССР. – С.Г.), які пе­ра­даў ка­ман­дзі­ру атра­да на­ступ­нае: «Тыд­зень та­му ў бу­ды­нак япон­ска­га па­соль­ства ў Мас­кве ўвай­шлі дзве жан­чы­ны і ад­туль не вяр­талі­ся. Учо­ра цягніком з Мас­к­вы вы­ехалі ва­ен­ны ата­шэ япон­ска­га па­соль­ства і кар­эс­пан­д­энт япон­скай газеты, зда­ец­ца, «Ні­ці ні­ці», у іх два вя­лікія ча­ма­да­ны, апра­ча ін­шых мен­шых валі­зак. ёс­ць зда­гад­ка, што ўла­даль­нікі гэтых ча­ма­да­наў якраз і спра­бу­ю­ць вы­вез­ці ў іх за грані­цу зга­да­ных жан­чын. За­га­д­ваю не да­пус­ці­ць пра­во­зу гэтых жан­чын у ча­ма­да­нах. Але ўлічы­це, што калі вы ад­чы­ні­це ча­ма­да­ны і жан­чын там не буд­зе, то ат­ры­ма­е­це 5 га­доў, а калі іх пра­вя­зу­ць за грані­цу, то буд­зе­це па­ка­ра­ны тым жа тэр­мі­нам зня­во­лен­ня». Вось і ўся гу­тар­ка, якую тут жа пе­ра­даў мне на­чаль­нік атра­да.

Да пры­быц­ця цягніка на па­граніч­ную стан­цыю за­ста­ва­ла­ся 1 гад­зі­на і 40 хвілін. Стан­цыя зна­ход­зіла­ся ад атра­да за 10 кіла­мет­раў. Час губ­ля­ць бы­ло нель­га, і мы тэр­мі­но­ва вы­ехалі на па­граніч­ную стан­цыю. У да­ро­зе рас­пра­ца­валі та­кі план: пас­ля пры­быц­ця цягніка на стан­цыю ад­ча­пі­ць ва­гон, у якім еду­ць япон­скія ва­ен­ны ата­шэ і кар­эс­пан­д­энт, і пад мар­кай тэхніч­на­га агля­ду пас­таві­ць яго ў да­лёкі ту­пік, дзе за­гад­зя пад­рых­та­ва­ць тэхніч­ную бры­га­ду чы­гу­нач­нікаў. Пас­ля ча­го на­чаль­нік стан­цыі ўвойдзе ў ку­пэ да япон­ска­га ата­шэ і аб­вес­ці­ць, што ва­гон, у якім ён ед­зе, няс­праў­ны, та­му просі­ць вы­ба­ч­эн­ня і пра­па­ноў­вае пе­рай­с­ці ў ін­шы

ва­гон, для ча­го да пас­луг па­са­жы­раў пры­бу­ду­ць на­сільш­чы­кі для пе­ра­носкі іх ба­га­жу. Для гэтых мэт на­ле­жы­ць па­даб­ра­ць на­сільш­чы­каў і праін­струк­та­ва­ць іх: калі яны бу­ду­ць несці вя­лікія ча­ма­да­ны, ад­зін з на­сільш­чы­каў паві­нен зваліц­ца з дзвяр­ной ле­свіч­кі ва­го­на з ча­ма­да­нам з та­кім раз­лі­кам, каб ча­ма­дан стук­нуў­ся аб рэй­кі. Калі з гэ­та­га ча­ма­да­на не буд­зе зы­ход­зі­ць нія­кіх прык­мет на­яў­на­сці там ча­ла­ве­ка, та­ды дру­гі на­сільш­чык, па­ды­ход­зячы да пе­ро­на стан­цыі, паві­нен спа­тык­нуц­ца з та­кім раз­лі­кам, каб ча­ма­дан стук­нуў­ся аб кант пе­ро­на, які звы­чай­на аб­ля­ма­ва­ны рэй­ка­мі, і калі і пас­ля гэ­та­га нія­кіх прык­мет на­яў­на­сці ча­ла­ве­ка не буд­зе зы­ход­зі­ць з ча­ма­да­на, та­ды, уз­броіў­шы на­сільш­чы­каў вя­лікім ша­вец­кім шы­лам, неаб­ход­на буд­зе зра­бі­ць пра­ко­лы ча­ма­да­наў. Вось та­кі быў рас­пра­ца­ва­ны план. Мы бы­лі ўп­эў­не­ны, што та­кім чы­нам мы аба­вяз­ко­ва вы­явім, ці ёс­ць люд­зі ў ча­ма­да­нах. і ўсё гэта пас­ля свай­го пры­ез­ду на стан­цыю хут­ка зра­білі, і яш­чэ за­ста­ло­ся крыху ча­су да прых­о­ду цягніка, каб су­па­коіц­ца» [11, с. 61].

Пас­ля пры­быц­ця на стан­цыю Не­гар­э­лае цягніка «Маньчжурыя – Стоўбцы – Парыж» усё бы­ло зроб­ле­на ў ад­па­вед­на­сці з рас­пра­ца­ва­ным пла­нам: вы­валь­валі­ся вя­ліз­ныя ча­ма­да­ны з ва­го­на на рэй­кі, на­сільш­чы­кі білі валіз­кі аб кант пе­ро­на і ра­білі ў іх пра­ко­лы шы­лам, але нія­кіх прык­мет на­яў­на­сці люд­зей у ба­га­жы япон­ска­га ды­пла­ма­та так i не бы­ло вы­яў­ле­на. Вы­ка­нанне за­дан­ня над­звы­чай­най важ­на­сці бы­ло пад па­гро­зай зры­ву. і толь­кі асаб­лі­вая піль­на­сць па­граніч­нікаў пас­пры­я­ла по­спе­ху.

«Я су­пра­ва­д­жаў на­сільш­чы­каў, а на­чаль­нік атра­да, на­чаль­нік КПП і на­чаль­нік стан­цыі ішлі на­пе­рад­зе ра­зам з япон­скі­мі ата­шэ і кар­эс­пан­д­эн­там, – рас­каз­вае да­лей П. Бо­сы. – Ата­шэ прык­мет­на хва­ля­ваў­ся, некаль­кі разоў азір­нуў­ся, а вось кар­эс­пан­д­энт па­вод­зіў ся­бе спа­кой­на. Ад­нак па­коль­кі мы па­ды­ход­зілі ўжо да вак­за­ла, то па­чаў хва­ля­вац­ца і на­чаль­нік атра­да. ён некаль­кі разоў азір­нуў­ся і за­ў­ва­жыў у ад­ным з ча­ма­да­наў шчы­лі­ну-ўва­г­ну­тас­ць, што ўтва­ры­ла­ся ў ім ад уда­ру аб кант пе­ро­на.

Па­кі­нуў­шы ата­шэ і астат­ніх, на­чаль­нік атра­да хут­ка па­ды­шоў да нас, тым ча­сам мы так­са­ма звяр­нулі ўва­гу на шчы­лі­нуў­ва­г­ну­тас­ць. На­чаль­нік атра­да праз гэтую шчы­лі­ну-ўва­г­ну­тас­ць пра­су­нуў па­лец у ча­ма­дан, вы­явіў у ім ча­ла­ве­чае це­ла і за­га­даў нам несці ча­ма­да­ны ў над­гляд­ную за­лу мыт­ні. Заў­ва­жы­ў­шы гэта, япон­скі ата­шэ стаў прат­эс­та­ва­ць, за­яў­ля­ю­чы, што ён неда­ты­каль­ная асо­ба і яго рэчы не пад­ля­га­ю­ць над­гля­ду. На­чаль­нік атра­да ад­ка­заў яму, што рэчы над­гля­да­ць не буд­зем, а толь­кі вы­мем з ча­ма­да­наў люд­зей, бо та­кі груз не да­з­ва­ля­ец­ца пе­ра­возі­ць і ды­пла­ма­там. Япон­скі ата­шэ вы­ха­піў з кі­ш­эні піста­лет, але на­чаль­нік атра­да пас­пеў сха­пі­ць яго за руку, і піста­лет вы­паў на пе­рон.

Калі ўнеслі ча­ма­да­ны ў над­гляд­ную за­лу мыт­ні і пас­тавілі іх на ста­лы, на­чаль­нік атра­да пра­па­на­ваў ата­шэ ад­кры­ць ча­ма­да­ны. Ата­шэ ад­мо­віў­ся, та­ды на­чаль­нік атра­да ска­заў, што ў та­кім ра­зе мы буд­зем вы­му­ша­ны са­мі ад­кры­ць іх. Злоў­ле­ны з до­ка­за­мі зла­чын­ства япон­скі ды­пла­мат ад­даў клю­чы. У кож­ным ча­ма­дане ака­за­ла­ся па жан­чыне, іх дасталі ад­туль і ад­вя­лі ў па­мяш­канне КПП, а мы з на­чаль­ні­кам атра­да афор­мілі акт ад­крыц­ця ча­ма­да­наў. Калі мы прый­шлі ў па­мяш­канне КПП, нас

у сяр­эд­зі­ну не ўпус­цілі, з ары­штант­ка­мі ўжо зай­маў­ся вы­со­кі на­чаль­нік з ча­тыр­ма ром­ба­мі ў пят­лі­цах, які пры­быў гэтым жа цягніком з вя­лі­кай групай су­пра­цоўнікаў АДПУ з Мас­к­вы (тут і ў ін­шых мес­цах П. Бо­сы па­мы­ля­ец­ца, зга­д­ва­ю­чы ста­рую на­зву гэ­та­га спе­цы­яль­на­га пра­ва­а­хоў­на­га ор­га­на. Спра­ва ў тым, што АДПУ, якое бы­ло ўтво­ра­на ў 1923 год­зе, у лі­пе­ні 1935 го­да бы­ло рэар­гані­за­ва­на ў Га­лоў­нае ўпраў­ленне дзяр­жаў­най бяс­пе­кі (ГУДБ), пас­ля ча­го ста­ла струк­тур­ным падразд­зя­лен­нем НКУС СССР. Тым не менш, яго функ­цы­я­наль­ныя за­да­чы за­ста­валі­ся ра­ней­шы­мі: ба­ра­ць­ба з дзяр­жаў­ны­мі зла­чын­ства­мі, у тым ліку са здра­дай рад­зі­ме, шпія­на­жам, контр­р­э­ва­лю­цы­яй і інш. – С.Г.). На­чаль­нік атра­да да­ла­жыў на­мес­ніку стар­шы­ні АДПУ пра вы­ка­нанне за­дан­ня і яго вы­нікі. Апош­ні пад­зя­ка­ваў яму і ўд­зель­ні­кам апе­ра­цыі і даз­воліў па­часта­ва­ць усіх нас у рэс­та­ране «ін­ту­рыст» стан­цыі, а ра­ху­нак аб вы­дат­ках вы­сла­ць яму, што і бы­ло зроб­ле­на...» [11, с. 61].

За­раз коф­ры-ча­ма­да­ны, у якіх бы­лі вы­яў­ле­ны жан­чы­ны-неле­га­лы, экс­па­ну­юц­ца ў Му­зеі па­граніч­ных войск Расій­с­кай Фед­эра­цыі ў Мас­кве. Экс­кур­са­во­ды да­волі ча­ста звяр­та­ю­ць на іх ува­гу на­вед­валь­нікаў і, вя­до­ма ж, рас­каз­ва­ю­ць пра над­звы­чай­ны вы­па­дак на КПП «Не­гар­э­лае». Праў­да, іх апо­вед крыху ад­роз­ні­ва­ец­ца ад успа­мі­наў ге­не­рал­ма­ё­ра П. Бо­са­га: у пе­ра­ка­зе гэтай гісто­рыі су­пра­цоўні­ка­мі му­зея за­тры­ма­ныя на стан­цыі Не­гар­э­лае жан­чы­ны фі­гу­ру­ю­ць як япон­скія шпіён­кі, якіх ата­шэ па­соль­ства Японіі ў Мас­кве Ко­на Та­цуі­ці неле­галь­ным шля­хам вы­возіў праз Не­гар­э­лае ў Стоўбцы, ад­куль тыя праз тр­эція краі­ны ма­глі б даб­рац­ца ў То­кіа.

Між тым, дзя­ку­ю­чы няў­рым­слі­вас­ці А. Ча­ку­ла­е­вай, якая звяр­ну­ла­ся ў Цэн­траль­ны ар­хіў Фед­эраль­най служ­бы бяс­пе­кі Расіі з за­пы­там на­конт да­лей­ша­га лё­су за­тры­ма­ных у Не­гар­э­лым жан­чын, сталі вя­до­мы­мі іх про­звіш­чы і зусім ням­но­га пра тое, што ста­ла­ся з па­ру­шаль­ні­ца­мі грані­цы пас­ля. «У Цэн­траль­ным ар­хіве ФСБ Расіі, – свед­чы­ць афі­цый­ны ад­каз з гэтай уста­но­вы, – зна­ход­зіц­ца на за­хоў­ван­ні ар­хіў­ная след­чая спра­ва ад­но­сна Ве­ге­нэр Ма­рыі Геор­гіеў­ны, 1897 го­да на­ра­дж­эн­ня, і яе сям­нац­ца­ці­га­до­вай дач­кі Ве­ге­нэр Над­зеі Міка­ла­еў­ны. З мат­э­ры­я­лаў спра­вы вы­ні­кае, што па па­пяр­эд­няй змо­ве з ата­шэ япон­ска­га па­соль­ства Ка­о­на Ка­цу­мі (ве­ра­год­на, тут да­пуш­ча­на па­мыл­ка, бо, як свед­ча­ць даслед­чы­кі са­вец­ка-япон­скіх міжд­зяр­жаў­ных ад­но­сін, та­ко­га ча­ла­ве­ка ў па­соль­стве Японіі ў Мас­кве не бы­ло, а ата­шэ Ко­на Та­цуі­ці са­праў­ды за­вяр­шыў сваю служ­бу ў снеж­ні 1935 го­да. – С.Г.)і жур­налістам газеты «То­кё ні­ці ні­ці» Хід­эа Ка­ба­ясі жан­чы­ны спра­ба­валі неза­кон­на вы­еха­ць за грані­цу, ха­ва­ю­чы­ся ў ва­го­нах ды­пла­ма­тыч­на­га ба­га­жу. 26 снеж­ня 1935 го­да на стан­цыі Не­гар­э­лае Мас­коўскаБе­ла­рус­ка-Бал­тый­с­кай чы­гун­кі яны бы­лі за­тры­ма­ны па­граніч­ні­ка­мі. Па­вод­ле вы­зна­ч­эн­ня Асо­бай на­ра­ды пры НКУС СССР ад 15 са­кавіка 1936 го­да Ве­ге­нэр М.Г. і Ве­ге­нэр Н.М. «за спро­бу неле­галь­ных уцё­каў за мя­жу», а так­са­ма іх сва­яч­ні­ца Аўэ Л.А. «за неда­ня­сенне пра спро­бу ўцё­каў за грані­цу ін­шых асоб» бы­лі паз­баў­ле­ны пра­ва жы­ць у шэра­гу га­ра­доў СССР тэр­мі­нам на 3 га­ды (да ары­шту яны жы­лі ў Мас­кве). Асуд­жа­ныя бы­лі вы­сла­ны ў Ва­ро­неж, дзе 5 лі­пе­ня 1936 го­да Ве­ге­нэр М.Г. па­мер­ла. Зве­стак пра да­лей­шы лёс Ве­ге­нэр Н.М. і Аўэ Л.А. у спра­ве ня­ма. У 2002 год­зе ар­хіў­ная след­чая спра­ва зна­ход­зіла­ся на пе­рагляд­зе ў Ге­не­раль­най пра­ку­ра­ту­ры Расій­с­кай Фед­эра­цыі. Па­вод­ле яе за­клю­ч­эн­ня спра­ва пе­рагля­ду не пад­ля­гае, бо ўка­за­ныя асо­бы не пад­па­да­ю­ць пад дзе­янне За­ко­на РСФСР «Пра рэа­біліта­цыю ахвяр палітыч­ных

рэпр­эс­ій» ад 18 ка­ст­рыч­ніка 1991 го­да» [11, с. 62].

З да­лей­ша­га рас­сле­да­ван­ня А. Ча­ку­ла­е­вай вы­свят­ля­ец­ца, што за­ва­да­та­рам усёй гэтай спра­вы быў жур­наліст Хід­эа Ка­ба­ясі, які пра­ца­ваў улас­ным кар­эс­пан­д­эн­там газеты «То­кё ні­ці ні­ці» ў Са­вец­кім Са­ю­зе. У Мас­кве ў япон­скім па­соль­стве ён пазна­ё­міў­ся з ад­ной з бу­дучых уця­ка­чак Ма­ры­яй Ве­ге­нэр, якая пра­ца­ва­ла там пе­рак­лад­чы­цай і ў сваю чар­гу па «ўлас­най іні­цы­я­ты­ве зблізіла­ся з Ка­ба­ясі». Япон­скі жур­наліст зды­маў да­чу ў Ба­ла­шы­се пад Мас­квой, дзе не­ад­ной­чы з’яў­ля­ла­ся М. Ве­ге­нэр.

Ад­на­го ра­зу жан­чы­на ўзя­ла з са­бой дач­ку Над­зею і пазна­ё­мі­ла яе з Хід­эа, пас­ля ча­го па­між япон­цам і дзяўчы­най успых­ну­ла пал­кае ка­ханне. Ад­нак у снеж­ні 1935-га ў Х. Ка­ба­ясі за­кан­ч­ваў­ся тэр­мін ак­р­эды­та­цыі, та­му ён мусіў па­кі­ну­ць Са­вец­кі Са­юз і вяр­нуц­ца ў То­кіа, дзе, між ін­шым, яго ча­ка­ла жон­ка. Але, ві­да­ць, яго па­чуц­ці да Н. Ве­ге­нэр бы­лі та­кі­мі моц­ны­мі, што ён ад­ва­жы­ў­ся неле­галь­на пе­ра­праві­ць дзяўчы­ну за грані­цу Са­вец­ка­га Са­ю­за, а ад­туль ужо – і ў Японію. Праў­да, ад­на Над­зея еха­ць не за­ха­це­ла, а маг­чы­ма, бы­ла су­пра­ць гэ­та­га яе ма­ці, та­му за­ка­ха­на­му япон­цу і да­вя­ло­ся ўпо­тай вы­возі­ць іх дваіх. Пас­пры­я­ць у за­ду­ма­най аван­ту­ры ён уга­ва­рыў ва­ен­на­га ата­шэ па- соль­ства Японіі ў Мас­кве К. Та­цуі­ці. і гэта, як ака­за­ла­ся, быў яго пралік.

Спра­ва ў тым, што аса­бі­стым вад­зі­це­лем у япон­ска­га ды­пла­ма­та пра­ца­ваў Улад­зі­мір Яц­э­віч, які ад­на­ча­со­ва з’яў­ляў­ся і аген­там НКУС, ку­ды рэ­гу­ляр­на пас­таў­ляў ін­фар­ма­цыю аб жыц­ці-быц­ці К. Та­цуі­ці. Вад­зі­цель быў у кур­се мно­гіх спраў свай­го гас­па­да­ра, у тым ліку і яго змо­вы з Х. Ка­ба­ясі на­конт іх су­мес­на­га неле­галь­на­га вы­ва­зу жан­чын за грані­цу. Ме­навіта ён да­нёс і пра за­ду­му япон­цаў. Та­му су­пра­цоўнікі НКУС і «вя­лі» іх з Мас­к­вы да Не­гар­э­ла­га. Дар­эчы, ата­шэ К. Та­цуі­ці і жур­налі­ста Х. Ка­ба­ясі за­трым­лі­ва­ць не сталі, і яны на­кіра­валі­ся ў Стоўбцы, а ад­туль – да­лей, ві­да­ць, у Парыж. А вось пра свай­го ін­фар­ма­та­ра чэкі­сты «не за­бы­лі­ся»: праз пэў­ны час У. Яц­э­віч быў ары­шта­ва­ны як япон­скі шпіён. Яго асуд­зілі на пя­ць га­доў паз­баў­лен­ня волі ў ла­ге­рах ГУЛАГа, дзе ён у 1938 год­зе і па­мёр.

Ад­нак у гэтай спра­ве не ўсё так ад­на­знач­на. Пры­нам­сі, паўстае пы­танне аб ней­ма­вер­на мяк­кім пры­суд­зе пе­рак­лад­чы­цы япон­ска­га па­соль­ства М. Ве­ге­нэр, яе да­ч­цэ і сва­яч­ні­цы. Для 1936 го­да вы­па­дак, шчы­ра ска­жам, неве­ра­год­ны: «за спро­бу неле­галь­ных уцё­каў за мя­жу» ім вы­зна­чы­лі ўся­го толь­кі тры га­ды вы­сыл­кі з Мас­к­вы ў Ва­ро­неж, а не рас­стр­эл, не зня­во­ленне ў тур­ме, не ад­праўку ў па­праў­ча­пра­цоў­ны ла­гер. Раст­лу­ма­чы­ць та­кое ра­ш­энне Асо­бай на­ра­ды пры НКУС, якая вы­носі­ла смя­рот­ныя пры­су­ды сот­ням тысяч люд­зей, на­ват не раз­бі­ра­ю­чы­ся тол­кам у іх пад­суд­ных спра­вах, мож­на толь­кі ад­ным – М. Ве­ге­нэр ме­ла пэў­ныя за­слу­гі пе­рад «са­вец­кім усе­ма­гут­ным ве­дам­ствам» і бы­ла за гэта па­міла­ва­на. Зр­э­шты, неча­ка­ная смер­ць 38-га­до­вай жан­чы­ны, як і ад­сут­на­сць зве­стак пра да­лей­шы лёс яе дач­кі Над­зеі, на­вод­зя­ць на дум­ку пра ней­кую тай­ну. Ад­нак, хі­ба гэта ад­зі­ная та­ям­ні­ца са­вец­кіх чэкістаў?..

Ра­зам з тым сю­ж­эт кур’ёз­на­га здар­эн­ня, што ад­бы­ло­ся ў Не­гар­э­лым з япон­ца­мі – па­са­жы­ра­мі цягніка «Маньчжурыя – Стоўбцы – Парыж», згад­зі­це­ся, вар­ты ўва­саб­лен­ня ў дэт­эк­ты­ў­най кі­на­стуж­цы. Але гэта ўжо зусім ін­шая спра­ва.

◀ да­ва­ен­ны (зніш­ча­ны ў га­ды вя­лі­кай ай­чын­най вай­ны) бу­ды­нак чы­гу­нач­на­га вак­за­ла на стан­цыі не­гар­э­лае

▲ Між­на­род­ны экс­пр­эс «Маньчжурыя – Стоўбцы – Парыж» на стан­цыі Стоўбцы. Фо­та 1930-х га­доў

▶ у гэтых кофрах­ча­ма­да­нах япон­скія ды­пла­ма­ты пе­ра­возілі «жы­вы груз»

▲ ары­шта­ва­ныя ў не­гар­э­лым «япон­скія шпіён­кі» дач­ка і ма­ці ве­ге­нэр

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.