ПАРТЫЗАНСКІ КАМБРЫГ

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА - Ар­ты­кул пас­ту­піў у рэ­дак­цыю 06.02.2018 г.

Эма­нуіл Іо­ФЭ. пАРТызАНСКІ КАМБРыг. Ар­ты­кул пры­све­ча­ны жыц­цё­ва­му шля­ху Героя Са­вец­ка­га Са­ю­за ка­ман­дзі­ра 1-й Ба­б­руй­с­кай пар­ты­зан­скай бры­га­ды Вік­та­ра Іль­і­ча Лівен­ца­ва. Аўта­рам вы­ка­ры­ста­ны ма­ла­вя­до­мыя мат­э­ры­я­лы з фон­даў На­цы­я­наль­на­га ар­хі­ва Рэс­пуб­лікі Беларусь, Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гісто­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Пры­вод­зяц­ца ўры­ўкі з інт­эрв’ю з люд­зь­мі, якія ў пас­ля­ва­ен­ны час пра­ца­валі ра­зам з В.І. Лівен­ца­вым і добра яго ве­далі. Клю­ча­выя сло­вы: Вік­тар Іль­іч Лівен­цаў, 752-і партызанскі атрад, пар­ты­зан­ская бры­га­да, ан­ты­фа­шы­сц­кае пад­пол­ле, ка­ман­дзі­ры, Клі­чаўская пар­ты­зан­ская зо­на. Emanuil IOFFE. The partisan brigade commander. The article is dedicated to the Hero of the Soviet Union, commander of the 1st Bobruisk partisan brigade Viktor Liventsev. The author cites little-known materials from the National Archives of the Republic of Belarus and the Belarusian State Museum of the Great Patriotic War and also excerpts from interviews with people who worked with Viktor Liventsev after the war and knew him well. Keywords: Viktor Liventsev, 752nd partisan unit, partisan brigade, resistance movement, commanders, Klichev partisan zone.

Зча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най за Бе­ла­рус­сю за­ма­ца­ва­ла­ся наз­ва «рэс­пуб­ліка­пар­ты­зан­ка», бо з уся­го СССР ме­навіта на бе­ла­рус­кай зям­лі партызанскі рух у ва­ен­ныя га­ды на­быў велі­зар­ны раз­мах. Ад­ным з най­больш ба­яз­доль­ных фар­міра­ван­няў на­род­ных мс­ціў­цаў на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­русі бы­ла 1-я Ба­б­руй­ская пар­ты­зан­ская бры­га­да пад ка­ман­да­ван­нем Героя Са­вец­ка­га Са­ю­за пал­коўніка Вік­та­ра іль­і­ча Лівен­ца­ва. Пас­ля вай­ны ён пра­ца­ваў на дзяр­жаў­най і пар­тый­най ра­бо­це, дзе так­са­ма пра­явіў свае вы­дат­ныя ар­гані­за­тар­скія якас­ці, ча­ла­ве­чую год­на­сць. На жаль, амаль ва ўсіх эн­цы­кла­пе­ды­ях і да­вед­ні­ках пры­вод­зяц­ца ня­поў­ныя і блы­та­ныя звест­кі па бія­гра­фіі Вік­та­ра іль­і­ча Лівен­ца­ва. Унес­ці пэў­ную ясна­сць і да­клад­на­сць нам да­па­мо­гу­ць ці­ка­выя і ў мно­гім но­выя фак­ты з «Аса­бістай спра­вы В.і. Лівен­ца­ва» з фон­даў На­цы­я­наль­на­га ар­хі­ва Рэс­пуб­лікі Беларусь, мат­э­ры­я­лы Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гісто­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, ус­паміны.

Вік­тар Лівен­цаў на­рад­зіў­ся ў вёс­цы Да­вы­даўка (ця­пер га­рад­скі па­сё­лак) Ліскін­ска­га ра­ё­на Ва­ро­неж­с­кай воб­лас­ці 21 кра­савіка 1918 го­да ў сям’і чы­гу­нач­ніка. У 1937 год­зе ён скон­чыў два кур­сы фізіка-мат­э­ма­тыч­на­га фа­культ­эта Ва­ро­неж­ска­га пе­дін­сты­ту­та і пай­шоў пра­ца­ва­ць у Ліскін­скую сяр­эд­нюю шко­лу на­стаўні­кам чар­ч­эн­ня і мат­э­ма­ты­кі. У ка­ст­рыч­ніку 1938 го­да быў пры­зва­ны ў Чы­рво­ную ар­мію. Спа­чат­ку слу­жыў у Слуц­ку ў 20-м ка­ва­ле­рый­скім пал­ку 4-й ка­ва­ле­рый­с­кай ды­візіі [1, арк. 8].

У ве­рас­ні 1939 го­да Вік­тар Лівен­цаў у ра­дах Чы­рво­най ар­міі вы­зва­ляў За­ход­нюю Беларусь, пры­маў удзел у са­вец­ка­фін­лянд­скай вайне. За­тым ён быў на­кіра­ва­ны ка­ман­да­ван­нем ды­візіі на ву­чо­бу ў Грод­на на кур­сы паліт­саста­ву, якія паз­ней бы­лі пе­раўтво­ра­ны ў ад­на­га­до­вае ва­ен­на-палітыч­нае вучы­ліш­ча. Пас­ля за­кан­ч­эн­ня яго ў студ­зені 1941 го­да В. Лівен­ца­ва на­кіра­валі палітру­ком

мі­на­мёт­най ро­ты ў 37-ы страл­ко­вы полк 56-й страл­ко­вай ды­візіі ў мя­ст­эч­ка Шчуч­ча (хут­ч­эй за ўсё, га­вор­ка ід­зе пра го­рад Шчучын. – Э.І.) Ба­ра­навіц­кай воб­лас­ці (а не Гро­дзен­скай, як ад­зна­ча­ец­ца ў «Аўта­бія­гра­фіі» В.і. Лівен­ца­ва. – Э.І.) [1, арк. 8 адв.].

Вя­лікую Ай­чын­ную вай­ну Вік­тар іль­іч су­стр­эў па­б­лі­зу за­ход­няй грані­цы. Тры дні яго мі­на­мёт­ная ро­та аба­ра­ня­ла безы­мен­ную вы­шы­ню. Бай­цы не ве­далі, што тра­пілі ў ак­ру­ж­энне. По­тым бы­ло вы­ра­ша­на адыс­ці на ўс­ход. Уліў­шы­ся ў ка­ло­ну, якая скла­да­ла­ся з раз­роз­не­ных час­цей і падразд­зя­лен­няў, два дні ро­та Лівен­ца­ва зма­га­ла­ся пад Ваў­ка­выс­кам. По­тым бы­лі баі пад Ба­ра­наві­ча­мі і ў ін­шых мес­цах.

У кан­цы лі­пе­ня 1941 го­да, вы­рваў­шы­ся з ак­ру­ж­эн­ня, В. Лівен­цаў апы­нуў­ся ў аку­піра­ва­ным Ба­б­руй­ску, дзе па­чаў ства­ра­ць ан­ты­фа­шы­сц­кае пад­пол­ле. У ве­рас­ні 1941 го­да ад­бы­ла­ся канс­піра­ты­ў­ная су­стр­э­ча прад­стаўнікоў неле­галь­ных груп го­ра­да, на якой для ка­ар­ды­на­цыі дзе­ян­няў пад­польш­чы­каў вы­бралі апе­ра­ты­ў­ную групу ў склад­зе В.і. Лівен­ца­ва (кіраўнік), Н.А. Боўку­на, В.М. Васі­лье­ва, С.З. Крам­нё­ва, Г.М. Куста­ва, Д.А. Ля­пёш­кі­на, П.Ф. Мас­лён­ка.

Важную ра­бо­ту вы­кон­валі пад­польш­чы­кі П.М. Сцяр­жа­наў і В.Г. Ця­гу­ноў, якія дру­ка­валі ў ня­мец­кай дру­кар­ні блан­кі про­пус­каў і ін­шыя да­ку­мен­ты [2, c. 223, 282]. ім уда­ло­ся раз­даб­ы­ць знач­ную коль­кас­ць ста­рых са­вец­кіх па­шпар­тоў. Вы­ка­ры­стоў­ва­ю­чы іх, яны вы­раб­ля­лі патр­эб­ныя да­ку­мен­ты ў пры­міты­ў­най фо­та­ла­ба­ра­то­рыі ў до­ме пад­польш­чы­ка А.і. Ка­чат­ко­ва па вулі­цы Са­цы­я­лі­стыч­най. Гру­па В.і. Лівен­ца­ва ар­гані­за­ва­ла сво­е­а­саб­лі­вы «па­шпарт­ны стол»: у ста­рых да­ку­мен­тах уме­ла пе­рас­таў­ля­лі фо­та­карт­кі, пад­роб­лі­валі пя­чат­кі, под­пі­сы. За жнівень – сне­жань 1941 го­да яны вы­ра­білі больш за 200 па­шпар­тоў. Афарм­ля­ць да­ку­мен­ты ба­б­руй­скім пад­польш­чы­кам да­па­ма­галі сёст­ры Ве­ра і Зі­наі­да Ка­лес­ні­ка­вы і ін­шыя пат­ры­ё­ты [3, арк. 15, 18]. Калі ж на іх след на­па­ла СД, Лівен­цаў пра­па­на­ваў чле­нам пад­пол­ля пай­с­ці ў лес і там пра­ця­г­ва­ць ба­ра­ць­бу су­пра­ць аку­пан­таў.

Вось як апі­свае тыя пад­зеі бе­ла­рус­кі пісь­мен­нік Ры­гор Ня­хай, які да­па­ма­гаў В.і. Лівен­ца­ву ў на­пі­сан­ні ме­му­а­раў «Партызанскі край»: «В конце но­яб­ря 1941 го­да на со­ве­ща­нии го­род­ско­го под­по­лья бы­ло при­ня­то ре­ше­ние о вы­хо­де в лес в Ок­тябрь­ский рай­он, где дей­ство­ва­ли про­слав­лен­ные пар­ти­за­ны Героев Со­вет­ско­го Союза Ти­хо­на Бу­маж­ко­ва и Фе­до­ра Пав­лов­ско­го. Ту­да на­пра­ви­ли связ­ных и на­ча­ли под­го­тов­ку к вы­хо­ду че­ты­рех­сот человек. Та­кой боль­шой по­ток мог при­влечь вни­ма­ние ок­ку­пан­тов. Вся тя­жесть под­го­тов­ки к вы­хо­ду в лес лег­ла на Вик­то­ра Ильи­ча Ли­вен­це­ва и его бли­жай­ше­го по­мощ­ни­ка Дмит­рия Ле­пеш­ки­на. Раз­мыш­ляя о хо­де борь­бы боб­руй­ско­го под­по­лья, при­хо­дишь к мне­нию, что это был ред­кий, ес­ли не един­ствен­ный, слу­чай вы­во­да круп­ной под­поль­ной ор­га­ни­за­ции в лес без про­ва­ла» [4, c. 215–216].

Так у ліста­пад­зе 1941 го­да быў ство­ра­ны партызанскі атрад пад ка­ман­да­ван­нем В.і. Лівен­ца­ва. Пер­шы бой ён пры­няў у снеж­ні та­го ж го­да, раз­біў­шы ня­мец­кі кар­ны атрад на ху­та­ры Ця­це­ры­на. За­тым бы­лі лікві­да­ва­ны ва­ро­жыя гар­ні­зо­ны ў вёс­цы Ку­рын і па­сёл­ку Аза­ры­чы.

У са­кавіку 1942 го­да партызанскі атрад Лівен­ца­ва пе­ра­ба­зіра­ваў­ся ў Клі­чаўскі

ра­ён Ма­гілёўс­кай воб­лас­ці. Ад­ной з най­больш ма­штаб­ных апе­ра­цый бе­ла­рус­кіх пар­ты­зан у 1942 год­зе стаў раз­гром ва­ро­жа­га гар­ні­зо­на ў ра­ён­ным цэн­тры Клі­чаў. У ноч на 20 са­кавіка га­лоў­ны ўдар па цэн­тры па­сёл­ка бы­ло да­ру­ча­на на­нес­ці атра­дам Лівен­ца­ва і Юр­коў­ца­ва, з поўна­чы – атра­ду Свісту­но­ва. Атрад Сыр­цо­ва і ад­но з падразд­зя­лен­няў атра­да Свісту­но­ва ат­ры­малі за­гад не да­пус­ці­ць ады­хо­ду пра­ціўніка на стан­цыю Ня­ся­та і за­тры­ма­ць пры­быц­цё ва­ро­жа­га пад­ма­ца­ван­ня.

Да світан­ня Клі­чаў быў ак­ру­жа­ны. Атрад Лівен­ца­ва бяс­шум­на ўвай­шоў у па­сё­лак. За­га­ва­ры­ла пар­ты­зан­ская гар­ма­та. У ата­ку ўз­ня­лі­ся штур­ма­выя групы. Уз­вод бай­цоў мяс­цо­ва­га Клі­чаўска­га атра­да на ча­ле з і.К. Віто­лем і П.М. Вік­тор­чы­кам вы­біў во­ра­га з бу­дын­ка бы­ло­га рай­вы­кан­ка­ма. Ахопле­ныя пані­кай фа­шы­сты кі­нулі­ся на паўд­нё­вую ўс­краі­ну па­сёл­ка, імкнучы­ся пра­біц­ца на Ба­б­руйск. Але і там іх су­стр­эў пры­ц­эль­ны агонь пар­ты­зан…

Толь­кі ве­ча­рам, пас­ля 12-гад­зін­на­га на­пру­жа­на­га бою, ра­ён­ны цэнтр Клі­чаў уда­ло­ся вы­звалі­ць поў­на­сцю. 120 фа­шы­стаў бы­ло за­біта, амаль 50 узя­та ў па­лон. Уся ва­ро­жая зброя даста­ла­ся пар­ты­за­нам [5, арк. 250, 293–294]. З раз­гро­мам клі­чаўска­га гар­ні­зо­на за­вяр­шы­ла­ся вы­зва­ленне ра­ё­на ад ня­мец­кіх аку­пан­таў.

Та­кім чы­нам, у студ­зені – са­кавіку 1942 го­да пар­ты­зан­скія атра­ды В.і. Лівен­ца­ва, А.С. Юр­коў­ца­ва, В.П. Свісту­но­ва, В.М. Сыр­цо­ва і ін­шыя раз­гра­мілі больш як 70 ня­мец­кіх гар­ні­зо­наў і палі­ц­эй­скіх участ­каў у Клі­чаўскім і су­сед­ніх з ім ра­ё­нах. Ства­ры­ла­ся пар­ты­зан­ская зо­на з цэн­трам у Клі­ча­ве. У яе ўва­х­од­зі­ла тэ­ры­то­рыя поў­на­сцю Клі­чаўска­га і част­ко­ва Бяр­эзін­ска­га, Кіраўска­га, Ма­гілёўска­га, Бя­лы­ніц­ка­га, Ба­б­руй­ска­га, Асі­по­віц­ка­га ра­ё­наў агуль­най плош­чай да 1900 квад­рат­ных кіла­мет­раў [6, арк. 15]. У са­кавіку 1942 го­да быў па­клад­зе­ны па­ч­а­так ар­гані­за­цыі Клі­чаўска­га пар­ты­зан­ска­га злуч­эн­ня: пад ка­ман­да­ванне пал­коўніка У.і. Нічы­па­ро­ві­ча, кіраўніка 208-га атра­да, пе­рай­шлі атра­ды В.П. Свісту­но­ва, А.С. Юр­коў­ца­ва, В.М. Сыр­цо­ва, В.і. Лівен­ца­ва, Г.М. Колб­не­ва, якім ад­па­вед­на бы­лі пры­сво­е­ны ну­ма­ры 128, 277, 620, 752, 760.

Варта за­зна­чы­ць, што на пра­ця­гу пер­ша­га го­да Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны пе­ра­важ­ная боль­шас­ць пар­ты­зан­скіх атра­даў не мелі срод­каў су­вязі і бы­лі паз­баў­ле­ны маг­чы­мас­ці звя­зац­ца з Мас­квой. У чэрвені 1942 го­да ў час рэй­ду да чы­гун­кі Мінск – Мас­ква атра­ду Лівен­ца­ва паш­час­ці­ла су­стр­эц­ца з жа­но­чай дэ­с­ант­най групай бу­ду­ча­га Героя Са­вец­ка­га Са­ю­за Але­ны Ко­ле­са­вай, у якой бы­ла ра­цыя. Ме­навіта вы­ка­ры­стоў­ва­ю­чы гэту ра­цыю, ка­ман­да­ванне 752-га пар­ты­зан­ска­га атра­да звя­за­ла­ся з Вя­лі­кай зям­лёй. Хут­ка на Клі­чаўскі аэра­д­ром пры­зям­ліў­ся пер­шы транс­парт­ны са­ма­лёт з пал­ка В.С. Гры­за­ду­ба­вай.

На пра­ця­гу ле­та 1942 го­да, ак­ра­мя па­веліч­эн­ня коль­кас­ці гар­ні­зо­наў, ня­мец­кія аку­пан­ты пры­ня­лі шэраг да­дат­ко­вых мер па іх уз­мац­нен­ні. «Враг от от­кры­то­го ты­ла… пе­ре­шел к за­щи­щен­но­му и укреп­лен­но­му ты­лу. Са­мые ма­лень­кие гар­ни­зо­ны и те име­ют дзо­ты и рвы…» – ад­зна­чаў у да­клад­ной за­піс­цы на імя пер­ша­га са­кра­та­ра ЦК Кам­пар­тыі Бе­ла­русі П.К. Па­на­мар­эн­кі ка­ман­дзір 752-га атра­да В.і. Лівен­цаў [3, арк. 1].

У лі­пе­ні – жніўні 1942 го­да ва Уса­кін­скіх ля­сах скан­ц­эн­тра­ва­ла­ся 11 пар­ты­зан­скіх атра­даў агуль­най коль­кас­цю больш за 2 тыс. бай­цоў і некаль­кі тысяч жан­чын, ста­рых і дзя­цей з на­ва­коль­ных вё­сак. Ня­мец­ка-фа­шы­сц­кія за­хопнікі ак­ру­жы­лі лес шчыль­ным каль­цом, пе­ра­кры­ў­шы ўсе ўва­х­о­ды і вы­хады. Па­ча­ла­ся бла­ка­да. Кар­нікі пас­та­ян­на вя­лі ар­ты­ле­рый­ска-мі­на­мёт­ны агонь па ба­зах пар­ты­зан, на­носілі ўда­ры авія­цы­яй. У ноч на 3 жніў­ня 1942 го­да ў ра­ёне вёскі Уса­кі­на пар­ты­за­ны, у тым ліку і 752-га атра­да, у нач­ным баі зніш­чы­лі за­га­ра­джаль­ныя атра­ды кар­нікаў і за­бяс­пе­чы­лі пар­ты­за­нам і мяс­цо­ва­му на­сель­ніцтву калі­дор для вы­хаду з ак­ру­ж­эн­ня.

Пра ак­ты­ў­ную дзей­на­сць бай­цоў В.і. Лівен­ца­ва ў га­ды вай­ны свед­ча­ць шмат­лікія фак­ты. Ды­вер­сій­ныя групы атра­да рэ­гу­ляр­на ар­ганізоў­валі пад­ры­вы на ша­шы і чы­гун­цы. Так, групай П. Ка­жуш­кі да во­сені 1942 го­да бы­ло

пуш­ча­на пад ад­хон 23 ня­мец­кія эша­ло­ны. 14 ліста­па­да 1942 го­да гру­па пар­ты­зан 752-га атра­да пад ка­ман­да­ван­нем Клі­ма­шон­ка на ўчаст­ку Таль­ка – Асі­по­вічы па­дарва­ла ва­ро­жы эша­лон, які ішоў на фронт. Бы­ло спа­ле­на 47 ва­го­наў ра­зам з па­ра­во­зам. 22 ліста­па­да 1942 го­да па­між Вяр­эй­ца­мі і Асі­по­ві­ча­мі быў пуш­ча­ны пад ад­хон эша­лон з жы­вой сілай і тэхні­кай. Пас­ля пад­ры­ву пар­ты­за­ны ата­ка­валі яго, пус­ціў­шы ў ход су­пра­ць­тан­ка­выя гра­на­ты і тэр­міт­ныя ша­ры­кі. Яны зніш­чы­лі больш за 200 ня­мец­кіх сал­дат і афі­ц­эраў, спалілі 12 плат­форм з тэхні­кай [7, с. 466].

На­пяр­э­дад­ні 1943 го­да 752-і партызанскі атрад пас­пя­хо­ва пра­вёў бой на ўчаст­ку Асі­по­вічы – Ба­б­руйск. Пар­ты­за­ны пад ка­ман­да­ван­нем В.і. Лівен­ца­ва зра­білі ў ра­ёне стан­цыі Та­тар­ка за­са­ду і рап­тоў­на ата­ка­валі ня­мец­кі эша­лон з жы­вой сілай, які на­кіроў­ваў­ся на ўс­ход. У вок­ны ва­го­наў па­ля­це­лі гра­на­ты, бут­эль­кі з га­ру­чай су­мес­сю [8, арк. 81].

У лю­тым 1943 го­да на ба­зе 752-га пар­ты­зан­ска­га атра­да Клі­чаўска­га апе­ра­ты­ў­на­га цэн­тра бы­ла ство­ра­на 1-я Ба­б­руй­ская пар­ты­зан­ская бры­га­да, ка­ман­дзірам якой быў прызна­ча­ны В.і. Лівен­цаў, ка­мі­са­рам – Д.А. Ля­пёш­кін, на­чаль­ні­кам шта­ба – С.З. Крам­нёў. Пра ба­явыя апе­ра­цыі і бай­цоў гэтай пар­ты­зан­скай бры­га­ды мож­на на­пі­са­ць не ад­ну кні­гу. Так, ле­ген­дар­ны ўд­зель­нік Асі­по­віц­ка­га пар­тый­на-кам­са­моль­ска­га пад­пол­ля Фё­дар Кры­ло­віч, які ў 1943 год­зе на чы­гу­нач­най стан­цыі Асі­по­вічы зд­зейс­ніў ад­ну з буй­ней­шых ды­вер­сій пад­польш­чы­каў Бе­ла­русі, са жніў­ня 1943 го­да стаў пар­ты­за­нам, ка­ман­дзірам ды­вер­сій­най групы 752-га атра­да 1-й Ба­б­руй­с­кай пар­ты­зан­скай бры­га­ды.

У ме­му­а­рах В.і. Лівен­ца­ва ёс­ць аб гэтым ле­ген­дар­ным ге­роі та­кія рад­кі: «Спа­чат­ку яго (Ф.А. Кры­ло­ві­ча. – Э.І.) гру­па пад­т­рым­лі­ва­ла су­вязь з атра­дам Ка­ра­ля (партызанскі атрад, сфар­міра­ва­ны стар­шы­нёй Асі­по­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма М.П. Ка­ра­лё­вым. – Э.І.), а по­тым, калі во­сен­ню 1942 го­да мы пе­рай­шлі ў Асі­по­віц­кі ра­ён, звя­за­ла­ся з на­шым атра­дам… (камбрыг В.і. Лівен­цаў ад­на­ча­со­ва ўзна­чаль­ваў 752-і партызанскі атрад гэтай бры­га­ды. – Э.І.). Асаб­лі­ва ак­ты­ві­за­ва­ла­ся ра­бо­та Кры­ло­ві­ча пас­ля та­го, як у кра­савіку 1943 го­да Ма­гілёўскі пад­поль­ны аб­кам кам­са­мо­ла да­ручыў яму ар­гані­за­ва­ць у Асі­по­ві­чах пад­поль­ную кам­са­моль­скую ар­гані­за­цыю… Ды­вер­сія ж, зд­зейс­не­ная Кры­ло­ві­чам ноч­чу з 29 на 30 лі­пе­ня 1943 го­да, бы­ла са­праў­ды сме­лай. Да­лей­шае зна­ход­жанне яго ў мя­ст­эч­ку зра­біла­ся небяс­печ­ным, і 3 жніў­ня ён прый­шоў у на­шу бры­га­ду. Тут мы пад­ра­бяз­на да­ве­далі­ся аб пра­вед­зе­най ім апе­ра­цыі… Застаў­шы­ся ў на­шай бры­гад­зе, Кры­ло­віч узна­чаліў групу ды­вер­сан­таў» [9, с. 353–354, 356].

У су­вязі з па­чат­кам вы­зва­лен­ня Бе­ла­русі ад ня­мец­кіх аку­пан­таў во­сен­ню 1943 го­да 1-я Ба­б­руй­ская пар­ты­зан­ская бры­га­да пад ка­ман­да­ван­нем В.і. Лівен­ца­ва па­ча­ла ар­ганізоў­ва­ць уся­ля­кія пе­раш­ко­ды ад­сту­па­ю­чым час­цям вер­мах­та. На да­ро­гах ра­білі­ся за­ва­лы і за­са­ды, зніш­чалі­ся ма­сты. 25 ліста­па­да 1943 го­да ў ра­ёне па­сёл­ка Па­ры­чы пар­ты­за­ны 1-й Ба­б­руй­с­кай су­стр­э­лі­ся з ва­ен­най раз­вед­кай 1-га Бе­ла­рус­ка­га фрон­ту. А ўжо ў сяр­эд­зіне снеж­ня бры­га­да Лівен­ца­ва ў склад­зе 1127 пар­ты­зан злучы­ла­ся з час­ця­мі Чы­рво­най ар­міі.

Вось як уз­га­д­ваў тыя пад­зеі В.і. Лівен­цаў: «Мы встре­ти­лись с 37-й гвар­дей­ской стрел­ко­вой ди­ви­зи­ей 65-й армии П.И. Ба­то­ва… Ко­ман­до­вал ди­ви­зи­ей ге­не­рал­май­ор Е.Г. Уша­ков. 1 де­каб­ря 1943 го­да по приказу ко­ман­ди­ра 19-го стрел­ко­во­го кор­пу­са ге­не­рал-май­о­ра Д.И. Са­мар­ско­го бригада в пол­ном составе вме­сте с ар­мей­ски­ми ча­стя­ми заняла обо­ро­ну в рай­оне де­рев­ни За­ви­чье Па­рич­ско­го рай­о­на. 9 де­каб­ря мы сме­ни­ли на пе­ре­до­вой 118-й стрел­ко­вый полк и до 15 де­каб­ря в обо­роне сдер­жи­ва­ли про­тив­ни­ка.

15 де­каб­ря, по­те­ряв в бо­ях 14 человек уби­ты­ми, 34 ра­не­ны­ми и 23 про­пав­ши­ми без ве­сти, бригада бы­ла от­ве­де­на на от­дых и рас­фор­ми­ро­ва­на. Так закончился бо­е­вой путь 1-й Боб­руй­ской пар­ти­зан­ской бри­га­ды. Она вли­лась в части, дей­ство­вав­шие на боб­руй­ском на­прав­ле­нии» [10, с. 313–314].

Ука­зам Пр­эзі­ды­ума Вяр­хоў­на­га Са­ве­та СССР ад 1 студ­зе­ня 1944 го­да за муж­на­сць і ге­раізм, пра­яў­ле­ныя пры вы­ка­нан­ні за­дан­няў у ты­ле пра­ціўніка і за асаб­лі­выя за­слу­гі ў развіц­ці пар­ты­зан­ска­га ру­ху ў Бе­ла­русі Вік­та­ру іль­і­чу Лівен­ца­ву бы­ло пры­сво­е­на званне Героя Са­вец­ка­га Са­ю­за.

Пас­ля за­кан­ч­эн­ня вай­ны В.і. Лівен­цаў пра­жыў ці­ка­выя, на­сы­ча­ныя пад­зе­я­мі га­ды. У 1944–1951 га­дах пра­ца­ваў за­гад­чы­кам ва­ен­на­га аддзе­ла, са­кра­та­ром ЦК ЛКСМБ па ва­ен­на-фіз­куль­тур­най ра­бо­це і дру­гім са­кра­та­ром ЦК ЛКСМБ. У 1952 год­зе ён скон­чыў Рэс­пуб­лі­кан­скую пар­тый­ную шко­лу пры ЦК Кам­пар­тыі Бе­ла­русі і быў на­кіра­ва­ны на па­са­ду на­мес­ніка стар­шы­ні Бел­прам­са­ве­та [1, арк. 1, 12].

На пра­ця­гу 20 га­доў – з 1958-га па 1978-ы – Вік­тар іль­іч быў стар­шы­нёй Ка­міт­эта па фізіч­най культуры і спор­це пры Са­ве­це Міністраў БССР. Пры яго ак­ты­ў­ным удзе­ле па­бу­да­ва­ны мно­гія спар­ты­ў­ныя аб’ек­ты, якія і сён­ня дзей­ні­ча­ю­ць. Ся­род іх мін­скі вод­на-спар­ты­ў­ны кам­бі­нат (ця­пер – САК «Алім­пій­скі»), спар­ты­ў­ныя ком­плек­сы «Раўбічы» і «Стай­кі». Ме­навіта ў гэты пе­ры­яд за­палілі­ся та­кія яр­кія зор­кі бе­ла­рус­ка­га спор­ту, як алім­пій­скія чэм­піё­ны Аляк­сандр Мяд­зведзь, Ра­му­альд Клім, Сяр­гей Ма­ка­ран­ка, Ле­анід Гей­штар, Алег Ка­ра­ва­еў, Алена Бя­ло­ва, Вік­тар Сід­зяк, Воль­га Кор­бут.

З 1978 па 1985 год (а не па 1986-ы, як аб гэтым пі­шу­ць эн­цы­кла­пе­дыі) В.і. Лівен­цаў пра­ца­ваў на ад­каз­най па­сад­зе кіраўніка спраў ЦК Кам­пар­тыі Бе­ла­русі. У на­шай раз­мо­ве з бы­лым дру­гім са­кра­та­ром ЦК КПБ Аляк­сандрам Нічы­па­раві­чам Ак­сё­на­вым апош­ні ад­зна­чыў, што, па­вод­ле дум­кі пер­ша­га са­кра­та­ра ЦК КПБ Пят­ра Міро­наві­ча Ма­ш­эра­ва, Лівен­цаў быў

леп­шым кіраўніком спраў ЦК Кам­пар­тыі Бе­ла­русі за ўвесь час, што яго ўзна­чаль­ваў Ма­ш­эраў. А гэта 15 з па­ло­вай га­доў.

У студ­зені бя­гу­ча­га го­да пад­час на­шай су­стр­эчы бы­лы Стар­шы­ня Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР Міка­лай іва­навіч Дзе­мян­цей, які ў 1979–1989 га­дах пра­ца­ваў са­кра­та­ром ЦК Кам­пар­тыі Бе­ла­русі, рас­ка­заў: «Мне да­вя­ло­ся пра­ца­ва­ць ра­зам з кіраўніком спраў ЦК КПБ Ге­ро­ем Са­вец­ка­га Са­ю­за Вік­та­рам іль­і­чом Лівен­ца­вым. ён быў ад­ным з са­мых па­ва­жа­ных люд­зей у на­шым ЦК. Су­пра­цоўнікі Цэн­траль­на­га Ка­міт­эта ве­далі пра ба­явое мі­ну­лае пар­ты­зан­ска­га кам­бры­га. Яш­чэ ў ма­ла­дыя га­ды Вік­та­ру іль­і­чу да­вод­зіла­ся пры­ма­ць сур’ёз­ныя ра­ш­эн­ні. Няг­лед­зячы на высокую па­са­ду, у Лівен­ца­ва не бы­ло нія­кіх прык­мет за­знай­ства. ён быў даступ­ны кож­на­му су­пра­цоўніку, кож­на­му ка­муністу, які звяр­таў­ся да кіраўніка спраў ЦК КПБ. Няг­лед­зячы на знеш­нюю стро­гас­ць, Вік­та­ру іль­і­чу бы­лі ўлас­ці­вы ўсе леп­шыя ча­ла­вечыя якас­ці, у пер­шую чар­гу даб­ра­та і до­бра­зы­члі­вас­ць. У на­шай па­мя­ці ён за­стаў­ся Ча­ла­ве­кам з вя­лі­кай літа­ры, ча­ла­ве­кам вы­со­кіх ма­раль­ных якас­цей».

Варта пры­вес­ці і некаль­кі фраг­мен­таў з успа­мі­наў бе­ла­рус­ка­га ва­ен­на­га жур­налі­ста пад­пал­коўніка Аляк­сандра Ма­ка­ра­ва: «Об этом ле­ген­дар­ном человеке я, без­услов­но, слы­шал давно, но по­зна­ко­мить­ся до­ве­лось толь­ко на­ка­нуне празд­но­ва­ния 65-ле­тия осво­бож­де­ния Беларуси от немец­ко-фа­шист­ских за­хват­чи­ков… До­го­ва­ри­ва­ясь то­гда о встре­че с пар­ти­зан­ским ком­бри­гом, при­зна­юсь, ду­мал, что разговаривать при­дет­ся с из­ба­ло­ван­ным вни­ма­ни­ем жур­на­ли­стов со­бе­сед­ни­ком. Но я уви­дел скром­но­го, от­кры­то­го ду­шой и, не­смот­ря на пре­клон­ный воз­раст, оба­я­тель­но­го че­ло­ве­ка...

В ка­кой-то мо­мент Вик­тор Ли­вен­цев по­про­сил не пи­сать о нем… Ведь о Ге­рое Со­вет­ско­го Союза и так пом­нят в Беларуси. По­здрав­ля­ют с празд­ни­ка­ми, при­гла­ша­ют на тор­же­ствен­ные ме­ро­при­я­тия. По мне­нию ве­те­ра­на, рас­ска­зы­вать надо о его то­ва­ри­щах, вы­жив­ших в той кровавой мя­со­руб­ке и не до­жив­ших до са­мо­го празд­ни­ка Ве­ли­кой По­бе­ды. Кста­ти, по- сле вой­ны со мно­ги­ми из быв­ших пар­ти­зан своей бри­га­ды и близкими по­гиб­ших и умер­ших то­ва­ри­щей он под­дер­жи­вал связь» [11].

Ма­ла хто з бе­ла­рус­кіх кам­бры­гаў меў столь­кі ўз­на­га­род, як Вік­тар Лівен­цаў. ён быў ад­зна­ча­ны дву­ма ор­д­эна­мі Лені­на, дву­ма ор­д­эна­мі Чы­рво­на­га Сця­га, дву­ма ор­д­эна­мі Ай­чын­най вай­ны 1-й сту­пе­ні, ор­д­энам Пра­цоў­на­га Чы­рво­на­га Сця­га, ор­д­энам Друж­бы на­ро­даў, ор­д­энам Чы­рво­най Зор­кі, ор­д­энам «За служ­бу Рад­зі­ме ва Уз­бро­е­ных Сі­лах СССР» 3-й сту­пе­ні, ор­д­энам «Знак Па­ша­ны», ор­д­энам «За служ­бу Рад­зі­ме» 3-й сту­пе­ні, мно­гі­мі ме­да­ля­мі, у тым ліку «Пар­ты­за­ну Ай­чын­най вай­ны» 1-й і 2-й сту­пе­няў. Ак­ра­мя та­го – Га­на­ро­вы­мі гра­ма­та­мі Вяр­хоў­на­га Са­ве­та Бе­ла­рус­кай ССР, Пад­зя­кай Пр­эзід­энта Рэс­пуб­лікі Беларусь. У 1971 год­зе Вік­та­ру іль­і­чу бы­ло пры­сво­е­на званне «Заслу­жа­ны дзе­яч фізіч­най культуры Бе­ла­русі», а ў 1984-м – Га­на­ро­ва­га гра­мад­зяні­на го­ра­да Ба­б­руй­ска.

В.і. Лівен­ца­ва не ста­ла 28 ве­рас­ня 2009 го­да. Яго імем на­зва­ны вулі­цы ў Ба­б­руй­ску і Мін­ску. Бюст В.і. Лівен­ца­ва работы на­род­на­га ма­ста­ка Бе­ла­русі Заі­ра Аз­гу­ра экс­па­ну­ец­ца ў На­цы­я­наль­ным ма­стац­кім му­зеі Бе­ла­русі.

◀ Герой Са­вец­ка­га Са­ю­за вік­тар Іль­іч лівен­цаў

Эма­нуіл Іо­ФЭ, док­тар гіста­рыч­ных навук, пра­фе­сар

◀ 30-годдзе Пе­ра­мо­гі. По­бач з вік­та­рам лівен­ца­вым Герой Са­вец­ка­га Са­ю­за Ма­рыя осі­па­ва

в.І. лівен­цаў па­ха­ва­ны на усход­ніх мо­гіл­ках у Мін­ску

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.