ДЗЯКУЙ, ВёСАЧКі ДАРАГіЯ
Дзе б па волі лёсу ні апынуўся беларус, калі ён сапраўдны патрыёт, аддана і горача любіць сваю Айчыну, душэўна перажывае за яе – заўсёды імкнецца пабываць на сваёй малой радзіме, у роднай вёсцы, адкуль калісьці пайшоў у вялікае жыццё.
РУ роднай хаце, у полі
одная зямля мае надзвычай вялікую жыццёвую сілу. Яна дае нам смачны духмяны хлеб, поіць вадой са сваіх чыстых крыніц, чаруе сваімі векавымі дубровамі, звонкімі сасоннікамі, пяшчотнымі бярозавымі гаямі, маўклівымі ельнікамі. Уся гэтая прыродная прыгажосць, неацэнная ў наш трывожны час, звязана непасрэдна з вёскамі. Бо нашы продкі душэўна адчувалі і добра ведалі, дзе лепш ставіць хаты, каб жылося і хораша, і цікава, і прыемна, і хлебна. Вельмі дасціпна і вобразна сказана, што Бог стварыў вёску, а людзі – горад. Менавіта вёскі найбольш поўна збераглі нашу каларытную самабытнасць і нацыянальную адметнасць.
– У беларусаў ёсць невычэрпная крыніца мудрасці і сілы: наша найбагацейшая спадчына, – гаворыць старшыня Бярозаўскага райвыканкама Леанід Мартынюк. – Яна ўсюды: у сферы культуры, у гераічным мінулым нашага народа, у цудоўнай прыродзе. Вядома, і ў нашых вёсках, дзе стагоддзямі жылі і рупіліся ў працы нашы продкі. іх шмат у Бярозаўскім раёне, у тым ліку і зусім маленькіх, дзе яшчэ жывуць людзі. і мы робім усё магчымае, каб гэтыя паселішчы і далей трымаліся, каб родныя, дарагія сэрцу куточкі былі клапатліва дагледжаны…
Станоўчы вопыт Бярозаўскага раёна па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі шырока вядомы і на Брэстчыне, і па ўсёй Беларусі. Згодна з пастановай беларускага ўрада ад 9 красавіка 1998 года ў краіне праводзіцца рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў. Горад Бяроза стаў яго пераможцам сярод гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніцтвам ад 10 да 50 тысяч жыхароў у 2009 і ў 2015 гадах, а яшчэ дзевяць разоў прызнаваўся лідарам аналагічнага абласнога агляду.
Ад райцэнтра стараюцца не адставаць і вёскі. На Бярозаўшчыне клапатліва даглядаюць паселішчы ўсе разам: мясцовая ўлада, гаспадарнікі, грамадскасць, школьнікі, простыя жыхары, не абыякавыя да сваёй роднай вёскі, луга, возера, ля якога жывуць, бацькоўскай сядзібы... Гэтыя намаганні і рупнасць цесна спалучаюцца тут з захаваннем і памнажэннем духоўнай і матэрыяльнай спадчыны.
Два музеі
За тыя 57 гадоў, што я працую ў айчыннай журналістыцы, аб’ездзіў усю Беларусь і не бачыў, каб у адной і той жа гаспадарцы, нават і вельмі вялікай, было адразу два музеі. А вось у адкрытым акцыянерным таварыстве «Вінец» Бярозаўскага раёна такое ёсць. Гаспадарку ўжо 32 гады запар узначальвае Яўген Шымчук. Асоба неардынарная. Таленавіты арганізатар і кіраўнік сельскагаспадарчай вытворчасці, вучоны, нястомны руплівец, назаўсёды адданы роднай зямлі, і цудоўны чалавек. Менавіта па яго ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле ў вёсцы Равяцічы створаны музей працоўнай і баявой славы.
– Яўген Пятровіч, якую галоўную мэту вы ставілі, ствараючы музей? – пытаюся ў дырэктара.