У дапамогу педагогу…
Спецыфіка станаўлення нацыянальнай педагагічнай прэсы рэспублікі Беларусь у канцы ХХ – пачатку ХХі стагоддзя
святлана Шыян. у дапамогу педагогу… спецыфіка станаўлення нацыянальнай педагагічнай прэсы рэспублікі Беларусь у канцы ХХ – пачатку ХХі стагоддзя. У артыкуле разглядаецца працэс станаўлення педагагічнай прэсы Рэспублікі Беларусь у канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, выяўляецца яго спецыфіка. Сацыяльнапалітычныя абставіны (актыўнае рэфармаванне айчыннай адукацыйна-выхаваўчай сістэмы, дэмакратызацыя СМІ і інш.) спрыялі ўзнікненню новых педагагічных выданняў. Пачынаючы з 1990-х гадоў педагагічная прэса Рэспублікі Беларусь ператваралася ў разгалінаваную інфармацыйную прастору з вялікім патэнцыялам для мадэрнізацыі сферы адукацыі. Ключавыя словы: педагагічная прэса, Рэспубліка Беларусь, дзяржаўная палітыка, дэмакратызацыя СМІ, навуковаметадычныя часопісы, спецыялізаваныя выданні. Svetlana SHYIAN. Teaching aids... Evolution of national pedagogical press in Belarus in late 20th – early 21st centuries. The article looks into the formation of Belarusian pedagogical press and its country-specific features in late 20th – early 21st centuries. Social and political conditions such as reforms of the national education system, democratization of mass media and other factors contributed to the emergence of new pedagogical newspapers and magazines. Since the early 1990s, pedagogical press of the Republic of Belarus has been turning into an extensive information space with great potential to upgrade the education sector. Keywords: pedagogical press, Republic of Belarus, government policy, democratization of mass media, education journals, specialized
Эфектыўнае функцыянаванне сферы адукацыі і яе развіццё – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны. Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, адукацыя – гэта навучанне і выхаванне ў інтарэсах асобы, грамадства і дзяржавы, накіраванае на засваенне ведаў, уменняў і навыкаў, фарміраванне гарманічнай, рознабакова развітой асобы навучэнца. Галоўнай канкурэнтнай перавагай айчыннай эканомікі, згодна з Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года, павінна стаць падрыхтоўка адукаваных і высокакваліфікаваных спецыялістаў. Менавіта з гэтым звязваецца стварэнне спрыяльных стартавых пазіцый для ўваходжання краіны ў новую глабальную эканоміку ведаў [1, с. 27].
Неабходнасць асаблівай увагі з боку дзяржавы да адукацыйнай сферы абумоўлена і тым, што адукацыя ўяўляе сабой адну з сістэмаўтваральных галін эканомікі і сацыяльнай сферы [2, с. 16].
У сувязі з гэтым актуалізуецца роля педагагічных СМі ў якасці камунікацыйнага канала і адначасова сродку фарміравання адносін да адукацыі як да каштоўнасці
не толькі для канкрэтнага чалавека, але і для грамадства ў цэлым.
Тэма адукацыі ўваходзіць у інфармацыйны парадак дня грамадскапалітычных газет (раённых, абласных, рэспубліканскіх) і часопісаў. Матэрыялы гэтай тэматыкі, як правіла, выходзяць пад рубрыкамі «Адукацыя», «Адукацыя і навука», «Грамадства» і інш. Для педагагічных выданняў тэма адукацыі і педагогікі з’яўляецца стрыжнёвай, таму яны маюць найбольшы патэнцыял для забеспячэння паўнацэннай сувязі з педагагічнай супольнасцю. Гэта дае магчымасць генерыраваць і рэалізоўваць на практыцы інавацыі ў сферы адукацыі.
Сучасная педагагічная журналістыка, як слушна заяўляе расійская даследчыца Таццяна Дзенісовіч, – вялізная інфармацыйная прастора мадэрнізацыі адукацыі [3, с. 41].
Гісторыя педагагічнай прэсы Рэспублікі Беларусь пачынаецца ў 1991 годзе. На яе фарміраванне і функцыянаванне ўплывалі розныя фактары, у тым ліку і дэмакратызацыя СМі, пачатак якой быў пакладзены Законам СССР «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» ад 12 чэрвеня 1990 года. Згаданым заканадаўчым актам была адменена партыйная цэнзура, манаполія Кампартыі на стварэнне перыядычных выданняў.
Нарматыўна-прававая база, якая рэгулюе дзейнасць друкаваных органаў, актыўна развівалася. У 1995 годзе быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі», які адмаўляў цэнзуру, гарантаваў грамадзянам свабоду слова, інфармацыі і прадастаўляў магчымасць заснавання СМі. Ужо ў 1996 годзе ў Мінску пачаў выходзіць педагагічны часопіс «Наши дети», заснавальнікам і галоўным рэдактарам якога была прыватная асоба – на той час кандыдат педагагічных навук, дацэнт Аляксандр Каганаў.
У 1996 і ў 1998 гадах у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» ўносіліся змяненні і дапаўненні. Як адзначае даследчык беларускай журналістыкі Алег Слука, на аснове гэтага заканадаўства ў краіне складвалася новая інфармацыйная сітуацыя і інтэнсіўна з’яўляліся новыя выданні [4, с. 327]. Так, толькі з 1991 па 2000 год створана каля дзесяці педагагічных перыядычных выданняў. Акрамя таго, у 1995 годзе была заснавана серыя навукова-метадычных часопісаў «У дапамогу педагогу». Спачатку ў яе ўваходзіла 16 выданняў. У 1997 годзе серыя папоўнілася пяццю новымі часопісамі, у 2001–2002 гадах – яшчэ трыма.
З другога боку, на функцыянаванне педагагічнай прэсы ўплываў агульны стан адукацыі: у суверэнны этап гісторыі Беларусь увайшла з нявырашанымі праблемамі ў гэтай сферы. Крызіс савецкай школы пачаўся яшчэ ў 1970-я гады, у 1980-я патэнцыял агульнаадукацыйнай сістэмы ў СССР быў фактычна вычарпаны [5, с. 17]. Рэформа 1984 года, што прадугледжвала прафесіяналізацыю сярэдняй школы, зліццё агульнай і прафесійнай адукацыі, стварэнне новай установы адукацыі – сярэдняга прафесійнатэхнічнага вучылішча, чаканых вынікаў не дала [5, с. 18].
1990-я гады сталі часам актыўнага стварэння новай нарматыўна-прававой базы і ў адукацыйнай сферы. Гэтага патрабавалі самі рэаліі жыцця пасля распаду СССР. У 1991 годзе выйшаў Закон «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». Прымаліся дакументы, якія рэгулявалі функцыянаванне сістэмы адукацыі: Канцэпцыя адукацыі і выхавання ў Беларусі (1993), Канцэпцыя выхавання ў нацыянальнай школе Беларусі (1993), Канцэпцыя рэформы агульнаадукацыйнай сярэдняй школы (1996), Канцэпцыя рэформы агульнаадукацыйнай школы (са змяненнямі і дапаўненнямі) (1998), Канцэпцыя развіцця вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь (1998), Канцэпцыя развіцця педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь (2000) і інш.
У 1990-я і ў пачатку 2000-х гадоў сталі актыўна стварацца ўстановы адукацыі новага тыпу – гімназіі і ліцэі [5]. Пачаў развівацца прыватны сектар адукацыі.
У 1996 годзе распрацоўваліся Канцэпцыя рэформы агульнаадукацыйнай сярэдняй школы і Праграма рэалізацыі рэформы. Канцэпцыя прадугледжвала шэраг змяненняў: пераход да 12-гадовай агульнай сярэдняй адукацыі і да абавязковай 10-гадовай агульнай базавай адукацыі, абнаўленне зместу адукацыі, укараненне сучасных педагагічных тэхналогій і інш. Рэформа стартавала ў 1998 годзе. Аднак у грамадстве, у тым ліку ў СМі, сталі гучаць меркаванні, што з пераходам на 12-гадовы тэрмін навучання не ўдалося ліквідаваць перагрузку навучэнцаў, што школьнікі надта позна заканчваюць установы агульнай сярэдняй адукацыі і г. д. У 2008 годзе кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне аб стварэнні міжведамаснай камісіі па аналізе станоўчых і адмоўных момантаў дванаццацігодкі. Праводзілася сацыялагічнае апытанне педагогаў, бацькоў, навучэнцаў.
З 2002/2003 навучальнага года была ўсталявана 10-бальная сістэма ацэнкі ведаў, а летам 2004 года – апрабаваны новыя правілы прыёму ў ВНУ, у тым ліку ўвядзенне абавязковага ўступнага іспыту па беларускай (рускай) мове ў форме ЦТ; пашырэнне пераліку прадметаў, па якіх на ўступных іспытах залічваюцца вынікі ЦТ [5, с. 122].
Пералічаныя прыклады сведчаць пра маштабнасць і складанасць рэфар-