ПРА ГЕНЫ, КАРАНІ і ДЗЕЯСЛОВЫ

Агуль­ны пе­да­га­гіч­ны стаж ды­на­стыі на­стаўнікаў Са­ко­ві­чаў – Кас­цені­чаў – Пра­хар­э­ві­чаў скла­дае 1000 га­доў

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ -

Агуль­ны пе­да­га­гіч­ны стаж ды­на­стыі на­стаўнікаў Са­ко­ві­чаў – Кас­цені­чаў – Пра­хар­э­ві­чаў скла­дае 1000 га­доў

Усе мы хо­чам, каб на­шы дзе­ці, унукі, праў­нукі знай­шлі сваё мес­ца ў гра­мад­стве – бы­лі аду­ка­ва­ны­мі, сум­лен­ны­мі, ства­ры­лі моц­ныя сем’і ды не за­бы­валі­ся пра ба­ць­коў і дзя­доў, пра мес­ца, дзе на­рад­зілі­ся, вучы­лі­ся, раслі… Та­кі вы­нік, вя­до­ма, у боль­шай сту­пе­ні за­ле­жы­ць ад нас са­міх. Але не менш важ­нае зна­ч­энне для ста­наў­лен­ня лю­бо­га хлоп­чы­ка і дзяўчын­кі мае ат­ма­сфе­ра, ство­ра­ная ва­кол яго ў пе­ры­яд пер­шых кро­каў да пазнан­ня све­ту. І тут ужо спра­ва за на­стаўні­кам, яе «кан­струк­та­рам». Пра ўнікаль­на­га ча­ла­ве­ка з гэтай ка­гор­ты наш рас­каз… Дай­с­ці да пра­фесіі

Па­ва­жа­ны ча­ла­век. Так звы­чай­на ў вёс­цы ка­жу­ць пра та­го, хто на пра­ця­гу свай­го жыц­ця за­слу­жыў па­ша­ну за сваю пра­цу, узор­ныя па­вод­зі­ны, до­бра­зы­члі­выя ад­но­сі­ны да люд­зей. У вёс­цы Вя­ля­цічы Ба­ры­саўска­га ра­ё­на та­кой па­ва­жа­най асо­бай, без­умоў­на, з’яў­ля­ец­ца Дз­міт­рый Аляк­сандравіч Кас­ценіч. Ён – Настаўнік з вя­лі­кай літа­ры, пе­да­гог па пры­зван­ні. і хо­ць аж­но 38 га­доў быў ды­р­эк­та­рам мяс­цо­вай дзе­ся­ці­год­кі, за­гру­жа­на­сць ад­міністра­цый­ны­мі спра­ва­мі ніколі не пе­раш­ка­д­жа­ла яму шчы­ра і са­ма­ад­да­на вы­кон­ва­ць на­стаўніц­кія аба­вяз­кі. Гэта і пры­нес­ла Дз­міт­рыю Аляк­сандраві­чу па­ва­гу вуч­няў і ба­ць­коў.

Калі пы­та­еш­ся ў Кас­цені­ча, што пры­вя­ло яго да пра­фесіі на­стаўніка, упэў­не­на ад­каз­вае:

– Кні­гі! – а за­тым да­дае: – і гены. Са­праў­ды, пас­лу­хаў­шы рас­каз Дз­міт­рыя Аляк­сандраві­ча, прых­од­зіш да выс­но­вы, што ме­навіта гэтыя два фак­та­ры па­клалі па­ч­а­так на­пі­сан­ню ці­ка­вай кні­гі яго лё­су.

Час на­ра­дж­эн­ня Дзі­мы Кас­цені­ча, 1944 год, быў пазна­ча­ны ад­на­ча­со­ва ра­дас­ны­мі і сум­ны­мі пад­зе­я­мі. Ра­дас­ны­мі, та­му што з род­ных мяс­цін пра­г­налі нем­цаў, сум­ны­мі – у ба­ях з імі за­гі­нуў ба­ць­ка і на ма­ці цяж­кім гру­зам ляг­ла до­ля ўда­вы.

Як і ўсе дзе­ці та­го пас­ля­ва­ен­на­га па­ка­лен­ня, Дз­міт­рый уво­лю пас­пы­таў ніш­чым­ні­цы. Але ра­зам з кло­па­та­мі пра хлеб над­зён­ны ха­па­ла ў яго ча­су і на тое, каб па­чы­та­ць кні­гу. Ды кні­гу не про­стую, а са­мую што ні ёс­ць унікаль­ную! Пра яе рас­каз на­пе­рад­зе. Спа­чат­ку тр­э­ба пат­лу­ма­чы­ць, што ма­ці Дз­міт­рыя, Нас­тас­ся За­ха­раў­на, бы­ла з ро­ду Са­ко­ві­чаў. Яе дзед Ры­гор Ра­ма­навіч Са­ко­віч пра­ца­ваў вяс­ко­вым на­стаўні­кам на Ма­гілёўш­чыне яш­чэ ў 1860-я га­ды. Ён быў ча­ла­ве­кам вель­мі аду­ка­ва­ным, меў аўта­рыт­эт ся­род вяс­коў­цаў, у ха­це Са­ко­ві­чаў збіралі­ся цэлыя сем’і, каб пас­лу­ха­ць пра тое, што ад­бы­ва­ец­ца ў све­це. З яго вя­лі­кай біб­ліят­экі ма­ці Дз­міт­рыя Кас­цені­ча і за­ста­ло­ся ў спад­чы­ну тое «Еван­гал­ле» на ста­ра­сла­вян­скай мо­ве, якое ста­ла для хлоп­ца пер­шай кні­гай у жыц­ці. За­тым бы­лі ін­шыя кні­гі, якія за­ва­рож­валі вяс­ко­ва­га хлоп­ца пры­го­да­мі, та­ям­ні­ца­мі і но­вы­мі ве­да­мі.

З успа­мі­наў ма­ці ве­даў Дз­міт­рый і пра свай­го дзе­да – Нес­це­ра Ры­го­раві­ча Са­ко­ві­ча, які на­стаўні­чаў у вёс­цы Но­выя Праніч­кі Ма­гілёўс­кай гу­бер­ні.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.