КНІЖНЫ АГЛЯД

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ - Кні­гі для агля­ду пра­дастаў­ле­ны Пр­эзід­энц­кай біб­ліят­э­кай Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь.

Ар­га­ны Бе­ла­русі. The organs of Belarus

/ Склад. А.У. Бурд­зя­лёў. – Мінск: Беларуская эн­цы­кла­пе­дыя імя Пет­ру­ся Броўкі, 2018. – 368 с. – (эн­цы­кла­пе­дыя ра­рыт­этаў). – ISBN 978-985-11-1068-7.

Кні­га пры­све­ча­на ар­ган­най куль­ту­ры, развіц­цё якой у Бе­ла­русі наліч­вае больш за 600 га­доў. Ар­га­ны – гуч­ныя свед­кі ай­чын­най гісто­рыі. Змя­ня­лі­ся эпо­хі, ад­бы­валі­ся лё­са­вы­зна­чаль­ныя пад­зеі ў жыц­ці краі­ны, а гукі ар­га­на пра­ця­г­валі на­паў­ня­ць ду­шы бе­ла­ру­саў вя­лі­кай ду­хоў­на­сцю, пад­штур­хоў­валі за­ду­мац­ца аб спрад­веч­ных каш­тоў­на­сцях.

У вы­дан­ні змеш­ча­на ін­фар­ма­цыя аб 123 ар­га­нах, што заха­валі­ся на тэ­ры­то­рыі на­шай краі­ны і зна­ход­зяц­ца ў хра­мах роз­ных хры­с­ціян­скіх кан­фесій, а так­са­ма ў кан­ц­эрт­ных за­лах. Аўтар не толь­кі рас­па­вя­дае пра гісто­рыю ствар­эн­ня і тэхніч­ныя ха­рак­та­ры­сты­кі гэтых му­зыч­ных ін­стру­мен­таў, але і звяр­тае ўва­гу на праб­ле­мы заха­ван­ня ар­га­наў

Вы­данне зна­ё­мі­ць з шэд­эўра­мі бе­ла­рус­ка­га дэка­ра­ты­ў­на-прыклад­но­га ма­стацтва – са­ла­мя­ны­мі цар­скі­мі ва­ро­та­мі па­чат­ку XIX ста­годдзя з іка­на­ста­саў па­лескіх цэрк­ваў. Гэтыя ра­рыт­эты на­цы­я­наль­най куль­ту­ры не ма­ю­ць ана­ла­гаў у ма­стац­тве ін­шых краін і на­ро­даў. і мож­на лічы­ць цу­дам, што, ство­ра­ныя з та­ко­га нетры­ва­ла­га мат­э­ры­я­лу, як са­лом­ка, яны збе­раглі­ся да на­ша­га ча­су.

Два ўзо­ры цар­скіх ва­ро­таў з са­лом­кі сён­ня за­хоў­ва­юц­ца ў На­цы­я­наль­ным ма­стац­кім му­зеі Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь, ад­зін – у Гро­дзен­скім гісто­ры­ка-ар­хе­а­ла­гіч­ным му­зеі. У Дру­гую су­свет­ную вай­ну бы­лі стра­ча­ны са­ла­мя­ныя іка­на­стас­ныя ва­ро­ты са збо­ру Дзяр­жаў­на­га му­зея ў Мін­ску, фо­та якіх экс­па­на­ва­ла­ся ў 1925 год­зе на Су­свет­най вы­стаў­цы ў Па­ры­жы. Ёс­ць звест­кі і пра іс­на­ванне пя­та­га па ліку са­ла­мя­на­га тво­ра на­род­на­га ма­ну­мен­таль­на­га-дэка­ра­ты­ў­на­га ма­стацтва.

Зва­рот аўта­ра кні­гі да тэмы ствар­эн­ня па­лескі­мі май­стра­мі мі­ну­ла­га

як на­цы­я­наль­на­га здаб­ыт­ку, а так­са­ма і рэ­кан­струк­цыі, та­му што нека­то­рыя з іх, ство­ра­ныя ў XVIII–XIX ста­годдзях, за­раз не функ­цы­я­ну­ю­ць.

Зна­ём­ства з гэтым вы­дан­нем дае зра­зу­ме­ць, што з ча­су ат­ры­ман­ня Бе­ла­рус­сю неза­леж­на­сці вы­явілі­ся до­сы­ць сур’ёз­ныя тэн­д­эн­цыі, якія азна­ча­ю­ць па­ч­а­так но­ва­га эта­пу ар­ган­най куль­ту­ры краі­ны. Так, за апош­ні час бы­ло па­бу­да­ва­на некаль­кі ар­га­наў у кас­цё­лах і кан­ц­эрт­ных за­лах.

У кні­зе так­са­ма рас­каз­ва­ец­ца пра ар­ган­ных май­строў, вы­дат­ных кам­пазіта­раў і ар­ганістаў – тых, хто пры­свя­ціў ся­бе слу­ж­эн­ню «ка­ра­лю му­зыч­ных ін­стру­мен­таў», пра су­час­нае развіц­цё вы­ка­наль­ніц­ка­га май­ст­эр­ства.

Ла­ба­ч­эўская, В.А. Ма­стацтва дзе­ля сла­вы Бо­жай: са­ла­мя­ныя іка­на­стас­ныя ва­ро­ты і цар­коў­на-куль­та­выя прад­ме­ты

/ в.А. Ла­ба­ч­эўская. – Мінск: Беларуская наву­ка, 2018. – 263 с. – ISBN 978-985-08-2269-7.

ўнікаль­ных са­ла­мя­ных шэд­эўраў не вы­пад­ко­вы. Док­тар ма­стацтва­з­наўства Воль­га Ла­ба­ч­эўская даў­но зай­ма­ец­ца вы­вуч­эн­нем тэо­рыі і гісто­рыі на­род­на­га ма­стацтва, про­мыслаў і ра­мё­стваў, тра­ды­цый­на­га тэкс­ты­лю і кас­цю­ма бе­ла­ру­саў.

У вы­дан­ні на пад­ста­ве ўпер­шы­ню ўвед­зе­ных ар­хіў­ных кры­ніц і пуб­ліка­цый раз­гля­да­ец­ца гісто­рыя вы­вуч­эн­ня, му­зе­е­фіка­цыі і рэс­таўра­цыі ўнікаль­ных са­ла­мя­ных тво­раў са­краль­на­га прызна­ч­эн­ня, аналі­зу­юц­ца на­род­ныя вы­то­кі гэ­та­га ві­ду ма­стацтва, ма­стац­кая сты­лі­сты­ка і тэхніка пля­цен­ня.

Пры­нам­сі, у аль­бо­ме па­ка­за­ны і су­час­ны пра­цяг унікаль­най тра­ды­цыі: вы­раб ко­пій ста­ра­даўніх са­ла­мя­ных іка­на­стас­ных ва­ро­таў і шлюб­ных вян­цоў, ары­гі­наль­ных тво­раў для цэрк­ваў – іка­на­ста­саў, ківо­таў, вян­чаль­ных ка­рон і мітраў для свя­та­роў. Не­сум­нен­на, кні­га ўз­ба­га­чае ве­ды па гісто­рыі бе­ла­рус­ка­га ма­стацтва.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.