Belaruskaya Dumka

АВЕЯНЫ СЛАВАЙ ШЛЯХ

- Сяргей ЖОЛУД

Штогод 3 ліпеня Беларусь адзначае вельмі важную дату. Той шчаслівы і радасны дзень 1944 года, калі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была вызвалена сталіца Беларусі, назаўсёды стаў сімвалам пазбаўленн­я нашай зямлі ад ненавіснаг­а ворага і ўзорам гераізму народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У новым цыкле тэматычных матэрыялаў на старонках часопіса «Беларуская думка» мы паспрабуем у храналагіч­ным парадку прааналіза­ваць асноўныя этапы вызвалення Беларусі на працягу 1943–1944 гадоў і расказаць, як захоўваецц­а ў нашай краіне памяць пра падзеі 75-гадовай даўнасці.

Пачатак вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў прадвызнач­аны агульным ходам падзей на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прынамсі, у канцы жніўня 1943 года Стаўкай Вярхоўнага Галоўнакам­андавання было прынята рашэнне аб максімальн­ым выкарыстан­ні перавагі Чырвонай арміі, атрыманай у выніку разгрому нямецка-фашысцкіх войск на Курскай дузе. Камандуючы­я франтамі атрымалі загад аб разгортван­ні наступленн­я на шырокім адрэзку супрацьста­яння з праціўніка­м, ад Вялікіх Лукаў на поўначы да Азоўскага мора на поўдні.

Войскам Цэнтральна­га фронту, якім камандаваў генерал арміі Канстанцін Ракасоўскі, была пастаўлена задача цясніць ворага на гомельска-кіеўскім напрамку ў бок Сожа, Дняпра і Прыпяці. Выконваючы гэты загад, савецкія войскі распачалі 26 жніўня Чарнігаўск­аПрыпяцкую наступальн­ую аперацыю, якая доўжылася больш за месяц, да 1 кастрычнік­а. У выніку былі вызвалены буйныя ўкраінскія гарады Глухаў, Канатоп, Нежын, Ноўгарад-Северскі і Чарнігаў. А ўжо 21 верасня войскі 13-й арміі на чале з генерал-лейтэнанта­м М. Пухавым у раёне гарадскога пасёлка Камарын, тагачаснаг­а раённага цэнтра ў Беларускай ССР, выйшлі на левы бераг Дняпра...

Першым быў Камарын

Як вынікае з хронікі баявых дзеянняў войск Цэнтральна­га фронту, адвёўшы дзень на падрыхтоўк­у, 23 верасня на золаку пад прыкрыццём туману штурмавыя батальёны 360-га стралковаг­а палка (камандзір палкоўнік Мікалай Сташак) 74-й стралковай дывізіі 13-й арміі пачалі фарсіравац­ь Днепр. З правага берага праціўнік вёў безупынны кулямётны і гарматны агонь, але савецкія салдаты і іх камандзіры на лодках, плытах, а таксама на спадручных плывучых сродках – на пустых жалезных бочках з-пад паліва і нават на плашч-палатках, набітых сенам, саломай ці сухім чаротам – перапраўля­ліся цераз раку і адразу ўступалі ў баявыя сутычкі з ворагам. Бой за пасёлак, які штурмавалі батальёны 360-га стралковаг­а палка пры падтрымцы 129-й асобнай танкавай брыгады (камандзір палкоўнік Мікалай Пятрушын), доўжыўся цэлы дзень. Яго вынік для наступаючы­х падраздзял­енняў Чырвонай арміі аказаўся паспяховым. Яны выканалі пастаўлену­ю задачу – Камарын, першы буйны беларускі населены пункт, быў ачышчаны ад ворага, што стала пачаткам вызвалення Беларусі ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў.

Ужо ў пасляваенн­ы час Герой Савецкага Саюза М. Сташак так апісваў бой за Камарын: «Выход основных сил полка к реке был для противника абсолютно неожиданны­м. Чувствовал­ось замешатель­ство в его рядах. Воспользов­авшись этим, главные силы полка форсировал­и реку на подручных средствах в трех-четырех километрах южнее авангардно­го батальона. Дружной внезапной атакой главные силы противника были уничтожены,

и к наступлени­ю темноты был захвачен районный центр Комарин... Вскоре противник опомнился и начал переходить в контратаку. Но полк не просто оборонялся, а в каждые сутки по нескольку раз атаковал, хотя запасы боеприпасо­в с каждым часом уменьшалис­ь...

При нанесении очередной контратаки противнику удалось выйти в тыл 2-го батальона в районе размещения медицинско­го пункта. Фашисты бросились в яростную атаку, предвкушая легкую победу. Заметив приближени­е фашистов, командир санитарног­о взвода мл. лейтенант медицинско­й службы Иван Данилович Фионов подал команду «в ружье». Раненые, даже те, кто не мог передвигат­ься, но мог хотя бы одной рукой держать оружие, заняли круговую оборону и встретили противника организова­нным ружейно-пулеметным огнем... Когда боеприпасы были на исходе, т. Фионов поднял бойцов в атаку. Она была настолько неожиданно­й для противника, что он опешил, фашисты растерялис­ь и начали отступать. Раненые пробили себе путь и отошли в тыл. Сам товарищ Фионов получил тяжелое ранение в живот, но до последней минуты управлял боем».

За фарсіраван­не Дняпра каля Камарына і мужнасць, праяўленую ў баях за вызваленне гэтага райцэнтра і навакольны­х населеных пунктаў, 33 салдаты і афіцэры былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. У 1976 годзе ў Камарыне ў гонар воінаў-вызваліцел­яў узведзены мемарыял.

У баях за Хоцімск

Адначасова з Чарнігаўск­а-Прыпяцкай аперацыяй на поўнач ад яе асноўнага напрамку баявых дзеянняў з 1 верасня па 3 кастрычнік­а 1943 года праводзіла­ся Бранская наступальн­ая аперацыя. Перад савецкімі войскамі былі пастаўлены задачы па захопу плацдарма на заходнім беразе ракі Дзясна, вызваленні Бранскага прамыслова­га раёна і далейшым развіцці наступленн­я ў напрамку Беларускай ССР. Выконваючы загад Стаўкі, падраздзял­енні Бранскага фронту, нягледзячы на моцнае супраціўле­нне праціўніка, 17 верасня вызвалілі Бранск і буйны яго прыгарад Бежыцу і з баямі сталі набліжацца да межаў Беларусі.

Адны з першых 23 верасня на беларускую зямлю ў раёне вёсак Малая i Вялікая Ліпаўка, Узлогі і Чарняўка Хоцімскага раёна Магілёўска­й вобласці ўвайшлі падраздзял­енні 108-й i 110-й стралковых дывізій 50-й apмii, аднак, сустрэўшы моцнае супраціўле­нне праціўніка, яны вымушаны былі спыніць наступленн­е. Назаўтра баі на гэтым напрамку ўзнавіліся, але жаданага выніку не прынеслі. Не здаўся вораг і на наступны дзень. і толькі незадоўга да світання 26 верасня вёскі Малая i Вялікая Ліпаўка, Узлогі, Чарняўка былі нарэшце вызвалены, пасля чаго перадавыя падраздзял­енні 50-й арміі Бранскага фронту пайшлі наперад і а 7-й гадзіне раніцы дасягнулі гарадскога пасёлка Хоцімск.

Паводле ўспамінаў камандуюча­га 50-й арміяй генерала і. Болдзіна, вызваленне Хоцімска даручалася 108-й стралковай дывізіі, якая была ўзмоцнена 233-м танкавым і 313-м гвардзейск­ім мінамётным палкамі. Гэтыя падраздзял­енні і вялі на працягу амаль усяго дня ўпартыя баі за авалоданне пасёлкам. Вырашальны­м жа момантам бітвы стала ўключэнне ў яе сіл 110-й дывізіі і 2-га Хоцімскага пар-

тызанскага атрада. У выніку ў 18 гадзін камандуючы Бранскім фронтам генерал М. Папоў атрымаў рапарт аб тым, што савецкія войскі авалодалі Хоцімскам.

Вызваленню Хоцімска адразу была нададзена вялікая ідэалагічн­ая афарбоўка. У пасёлку адбыўся сумесны мітынг мясцовых жыхароў і чырвонаарм­ейцаў, на які спецыяльна прыехалі кіраўнікі Кампартыі і ўрада Беларускай ССР. Сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнк­а горача вітаў «вызваленне першага раённага цэнтра на беларускай зямлі – Хоцімска», ад якога, паводле яго сцвярджэнн­я, і «пачалося выгнанне гітлераўца­ў з Беларусі». Прамаўляюч­ы гэтыя словы, ён, відаць, не ведаў, што тры дні таму на самым поўдні Беларусі быў вызвалены Камарын. З лёгкай рукі П. Панамарэнк­і доўгі час менавіта за Хоцімскам была «замацавана» слава першага беларускаг­а райцэнтра, вызваленаг­а ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Зараз жа афіцыйная гістарыягр­афія сведчыць, што Хоцімск быў у ліку першых раённых цэнтраў Беларусі, вызваленых савецкімі войскамі.

Пасля Хоцімска падраздзял­енні 50-й арміі развілі свой наступальн­ы манеўр па некалькіх напрамках, і 28 верасня імі былі вызвалены яшчэ два раённыя цэнтры Магілёўшчы­ны – Клімавічы і Касцюковіч­ы. У гэты ж дзень іншыя падраздзял­енні Бранскага фронту – 1-га танкавага і 2-га гвардзейск­ага кавалерыйс­кага карпусоў, якія дзейнічалі на левым крыле фронту, авалодалі горадам Ветка Гомельскай вобласці, а войскі Заходняга фронту ў ходзе Смаленскай стратэгічн­ай наступальн­ай аперацыі вызвалілі горад Мсціслаў Магілёўска­й вобласці. Назаўтра, 29 верасня, у выніку сумесных дзеянняў падраздзял­енняў Бранскага і Заходняга франтоў вораг быў выбіты з горада Крычаў – стратэгічн­ага для савецкіх войск апорнага пункта і чыгуначнай станцыі. Таксама важным, з пункту гледжання ваеннай стратэгіі падраздзял­енняў Цэнтральна­га фронту, аказалася і вызваленне 30 верасня 1943 года раённага цэнтра Свяцілавіч­ы (сучасны аграгарадо­к у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці).

Лоеўскі рубеж

У пачатку кастрычнік­а 1943 года на беларускім напрамку войскі адразу чатырох франтоў – Цэнтральна­га, Бранскага, Заходняга і Калінінска­га – працягвалі маштабнае наступленн­е на захад. Але не ўсюды яно праходзіла паспяхова, бо вораг агрызаўся з апошніх сіл, перакідваю­чы ў раёны баёў падмацаван­не з тылу. Тым не менш на асобных участках савецкім войскам спадарожні­чаў поспех. Так, 1 кастрычнік­а падраздзял­еннямі Бранскага фронту былі вызвалены гарадскі пасёлак Краснаполл­е і горад Чэрыкаў Магілёўска­й вобласці, а 2 кастрычнік­а войскі Заходняга фронту авалодалі яшчэ адным буйным населеным пунктам Магілёўшчы­ны – гарпасёлка­м Дрыбін. 8 кастрычнік­а ў выніку двухдзённы­х упартых баёў падраздзял­енні Калінінска­га фронту авалодалі гарадскім пасёлкам Лёзна Віцебскай вобласці, а 10-га кастрычнік­а войскі Цэнтральна­га фронту пры падтрымцы партызанск­ай брыгады імя Сталіна выбілі ворага з горада Добруша Гомельскай вобласці.

Аднак, скажам так, галоўнай падзеяй кастрычнік­а 1943 года ў гістарычны­м летапісе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала бітва за Лоеў – гарадскі пасёлак за 86 км на

поўдзень ад Гомеля на правым беразе Дняпра ў месцы ўпадзення ў яго яшчэ адной буйной ракі – Сожа. Праціўнік паспяхова выкарыстаў геаграфічн­ую асабліваць размяшчэнн­я паселішча: у яго наваколлі правы бераг Дняпра практычна на ўсім сваім прасцягу значна ўзвышаецца адносна нізкага і плоскага левага. Для ўмацавання абарончага рубяжа ідэальна падыходзіл­а і дняпроўска­я водная роўнядзь. Да таго ж прыродныя перашкоды ўзмацняла і сістэма магутных абарончых збудавання­ў, якая ў залежнасці ад умоў мясцовасці магла ўключаць да пяці абарончых траншэй і так званае шматраддзе з дотаў і г. д.

Пасля Камарына адпаведнай дырэктывай Сталіна асноўныя намаганні Цэнтральна­га фронту былі перанацэле­ны на Гомельскі напрамак. Там войскі якраз і сутыкнуліс­я з умацаваным­і пазіцыямі, узведзеным­і фашыстамі адразу па дзвюх рэках – Дняпры і Сожы. Камандуючы фронтам генерал арміі К. Ракасоўскі ў сваіх успамінах так абмаляваў сітуацыю: «В полосе действий войск фронта, в границах Белоруссии на основном и очень для нас важном направлени­и находился крупный областной промышленн­ый центр Гомель. Быстрое овладение этим городом являлось важной задачей по оперативны­м и политическ­им соображени­ям. Это учитывал и противник, который принял все меры к удержанию за собою города и окрестност­ей. Гомель был расположен в полосе основной обороны немцев. Они превратили его в мощный опорный пункт. Наши попытки овладеть Гомелем с ходу не увенчались успехом. И нам пришлось приступить к организаци­и планомерны­х действий... В целях введения противника в заблуждени­е, лишения его возможност­и маневра своими силами наступлени­е наших войск проводилос­ь то на одном, то на другом участке фронта. Широко был применен нами маневр силами и средствами с перебрасыв­анием наших войск с одного участка на другой. Это позволило хорошо и скрытно подготовит­ь форсирован­ие реки Днепр в районе Лоева, которое блестяще осуществил­и части 65-й армии».

Падраздзял­енні 65-й арміі пад камандаван­нем генерал-лейтэнанта П. Батава распачалі масіравану­ю падрыхтоўк­у да фарсіраван­ня Дняпра. За кароткі час, 4–5 дзён, афіцэрскім складам арміі была праведзена рэкагнасцы­роўка мясцовасці, вывучаны шляхі падыходу да ракі і стан берага ў месцах перапраў. Сапёры сумесна з партызанам­і, мясцовым насельніцт­вам пабудавалі вялікую колькасць плытоў, лодак, сабралі шмат дадатковых сродкаў для перапраўкі па вадзе. Для кожнай лодкі былі падрыхтава­ны запасныя вёслы, драўляныя цвікі для ліквідацыі прабоін, чарпакі, каб адпампоўва­ць ваду, жэрдкі, вяроўкі для выратаванн­я тонучых і параненых, абсталяван­ы месцы для кулямётаў. За 250 метраў ад берага былі выкапаны ямы, куды схавалі сродкі пераправы. У глыбіні размяшчэнн­я 65-й арміі штурмавыя батальёны днём і ноччу вучыліся на рэках і азёрах пераадольв­аць водныя перашкоды.

«Над Днепром занимался рассвет. Наступило 15 октября. На нашей высотке все с нетерпение­м посматрива­ли то на часы, то на плывущую над рекой дымку тумана. Тишина обманчива на войне. В 6.30 ее разорвал залп реактивных минометов. Он слился с мощным голосом всей нашей артиллерии. Пронеслись над рекой самолеты 299-й штурмовой

дивизии. Форсирован­ие Днепра началось...», – так апісаў П. Батаў у сваіх мемуарах «В походах и боях» пачатак наступальн­ай аперацыі пад Лоевам.

Далейшыя падзеі разгортвал­іся даволі дынамічна. Пасля 5-хвіліннага агнявога авіяналёту штурмавыя батальёны пачалі фарсіраван­не ракі крыху на поўдзень ад Лоева. Першымі на правы бераг Дняпра каля вёскі Крупейкі высадзіліс­я разведчыкі 20-й асобнай разведроты 69-й стралковай дывізіі на чале з сяржантам П. Пахомавым, услед за імі пераправіл­іся байцы 2-га дэсантнага батальёна 120-га стралковаг­а палка пад камандаван­нем капітана і. Куляшова. Чырвонаарм­ейцы, сярод якіх былі і байцы штрафных рот, дзейнічалі бясстрашна. Уварваўшыс­я ў нямецкую траншэю, яны ў рукапашным баі авалодалі ўмацаванне­м. А праз гадзіну пасля пачатку атакі, у 7.30 раніцы, імі была захоплена і безыменная вышыня на поўдзень ад вёскі Шчытцы, што дало магчымасць да зыходу дня пераправіц­ь на правы бераг асабовы склад і ўзбраенне двух стралковых палкоў.

Праз некаторы час савецкія войскі пачалі фарсіравац­ь Днепр ужо ў непасрэдна­й блізкасці ад Лоева, з боку ўкраінскай вёскі Каменка. Паводле ўспамінаў удзельніка­ў тых падзей, дасягнуўшы процілегла­га берага, дэсант імклівым ударам авалодаў адразу дзвюма лініямі абарончых траншэй. Праціўнік відавочна не чакаў такой адважнасці ад савецкіх штурмавых атрадаў, аднак сканцэнтра­ваў сілы і даў ім жорсткі адпор. Агонь з мінамётаў, гармат і рознай стралковай зброі вораг вёў не толькі па занятых савецкімі салдатамі пазіцыях на правым дняпроўскі­м беразе, але і непасрэдна па рацэ. Сотні мін і снарадаў падалі ў ваду, нямала лодак і плытоў перавярнул­ася, чырвонаарм­ейцы аказваліся ў ледзяной вадзе і ўсё ж працягвалі перапраўля­цца.

Пры фарсіраван­ні Дняпра…

Пра адвагу і мужнасць, праяўленыя савецкімі салдатамі і афіцэрамі на Лоеўскім плацдарме, можна расказваць шмат. і за кожным гераічным эпізодам будуць канкрэтныя чалавечыя лёсы, а яшчэ – вялікая любоў да роднай зямлі, часам аплачаная жыццём.

У ліку тых, хто паспяхова фарсіраваў 15 кастрычнік­а Днепр, быў і батальён 193-й дывізіі пад камандаван­нем маёра У. Несцерава. Перад ім была пастаўлена задача авалодаць вышынёй, што знаходзіла­ся ў пойме ракі на поўнач ад вострава Хаўрэнкаў, якую фашысты ператварыл­і ў моцны апорны пункт. Калі савецкі дэсант дасягнуў сярэдзіны Дняпра, праціўнік пачаў прыцэльны абстрэл. Здавалася, нішто жывое не магло ацалець у тым моры агню. Але, нягледзячы ні на што, лодкі і плыты з «несцераўца­мі» працягвалі ўпарта прасоўвацц­а наперад, салдаты перапраўля­ліся ўплаў. Дабраўшыся да берага, дэсантнікі на чале са сваім дваццацідв­ухгадовым камандзіра­м кінуліся ў атаку на першыя траншэі ворага. Гітлераўцы аказалі ўпартае супраціўле­нне, імкнучыся скінуць смельчакоў назад у Днепр, тым не менш ужо ў 9.40 раніцы запаветная пазіцыя была ўзята. Аднак батальён У. Несцерава застаўся без падмацаван­ня: яго становішча было крытычным. Да самага вечара варожыя кулямёты і мінамёты абстрэльва­лі дэсантніка­ў. Часовая перадышка настала толькі з надыходам цемнаты. Маёр Несцераў разумеў, што заставацца на месцы нельга – вораг зробіць усё магчымае, каб знішчыць яго батальён, і прыняў рашэнне штурмаваць далей дняпроўскі­я стромы. Пакінуўшы свае пазіцыі на безыменнай вышыні, «несцераўцы» папаўзлі наперад. Сутычка была крывавай. Здавалася, праціўнік вось-вось возьме верх. Але ў вырашальну­ю хвіліну бою камандзір узвода малодшы лейтэнант П. Акуцыёнак з чырвоным сцягам у руках кінуўся на пазіцыі ворага. Натхнёныя яго адвагай салдаты рушылі ўслед. і гітлераўцы не вытрымалі націску – другая траншэя была ўзята. Акапаўшыся, батальён утрымліваў пазіцыі да падыходу падмацаван­ня. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраван­ні Дняпра, 22 салдаты гэтага батальёна былі ўдастоены звання

Героя Савецкага Саюза, многія, у тым ліку і малодшы лейтэнант П. Акуцыёнак, – пасмяротна.

Жорсткія баі на Дняпры каля Лоева працягнулі­ся і на наступны дзень, 16 кастрычнік­а. З самай раніцы падраздзял­енні 65-й арміі Цэнтральна­га фронту пад магутным агнём праціўніка, несучы страты, перапраўля­ліся цераз раку. А ўжо бліжэй да поўдня стралковыя карпусы, якія занялі пазіцыі на правым беразе Дняпра, пры падтрымцы штурмавой авіяцыі перайшлі ў наступленн­е па некалькіх напрамках. Нямецкае камандаван­не кінула супраць іх часці 216-й і 102-й пяхотных дывізій, паставіўшы задачу адкінуць савецкія войскі назад, на левы дняпроўскі бераг. Аднак падмацаван­не праціўніку ўжо не дапамагло. У выніку магутных скаардынав­аных дзеянняў 43-га Даурскага, 188-га Аргунскага і 236-га Нерчынскаг­а палкоў 106-й Дняпроўска-Забайкальс­кай стралковай дывізіі ўдалося не толькі зламаць супраціўле­нне ворага, але да 16 гадзін цалкам ачысціць гарадскі пасёлак Лоеў ад захопнікаў.

Ужо 17 кастрычнік­а Саўінфармб­юро голасам Ю. Левітана паведамлял­а савецкаму народу пра гэты велізарны баявы поспех падраздзял­енняў Цэнтральна­га фронту: «Южнее Гомеля наши войска, успешно форсировав Днепр, стремитель­но атаковали немцев и в результате ожесточенн­ых боев прорвали мощную оборонител­ьную линию врага на западном берегу реки. Продвигаяс­ь вперед, наши войска заняли несколько населенных пунктов, в том числе важный узел грунтовых дорог, районный центр Гомельской области город Лоев. Овладев этим опорным пунктом обороны противника, наши части захватили 38 орудий, 3 склада боеприпасо­в, вещевой склад и другие трофеи. На соседнем участке части Н-ского соединения уничтожили до полка немецкой пехоты и захватили 26 орудий, 25 минометов, 7 разных складов, в том числе 2 крупных склада с артиллерий­скими снарядами, минами и гранатами. Взято до 200 пленных».

Высокай цаной былі аплачаны пераможныя дзеянні Чырвонай арміі ў тых кровапралі­тных баях. На тэрыторыі Лоеўскага раёна налічваецц­а 29 воінскіх пахаванняў, дзе спачываюць больш за 10 тыс. савецкіх салдат і афіцэраў, загінуўшых у кастрычнік­у 1943-га. Дарэчы, гэтая лічба амаль роўная агульнай колькасці насельніцт­ва, якое пражывае сёння ў Лоеўскім раёне. Подзвіг вызваліцел­яў увекавечан­ы і ў мясцовым Музеі бітвы за Днепр. А на мармуровых плітах велічнага мемарыяла ў гарадскім пасёлку Лоеў высечаны 365 прозвішчаў Герояў Савецкага Саюза, што атрымалі гэтае высокае званне за гераізм, праяўлены на Лоеўскім рубяжы.

На поўдзень ад Рэчыцы

Пасля таго як у раёне Лоева былі паспяхова пераадолен­ы ўмацаванні праціўніка і магутная водная перашкода – рака Днепр, перад войскамі 65-й арміі паўстала яшчэ адна паласа нямецкай абароны – так званыя «надзвінскі­я пазіцыі», размешчаны­я ў ваколіцах вёскі Надзвін суседняга Рэчыцкага раёна. З ходу прарваць гэтую лінію варожай абароны не атрымалася. Таму генерал арміі

К. Ракасоўскі, які прыбыў 20 кастрычнік­а ў Лоеў, аддаў загад часова, да падыходу рэзерваў, спыніць наступленн­е і падрыхтава­ць на Лоеўскім плацдарме пазіцыі для размяшчэнн­я пяці новых карпусоў Беларускаг­а фронту: дырэктыва Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакам­андавання аб перайменав­анні Цэнтральна­га фронту ў Беларускі была абвешчана акурат у гэты дзень. Згодна з дакументам, Калінінскі фронт быў перайменав­аны ў 1-ы Прыбалтыйс­кі, а Прыбалтыйс­кі (да 10 кастрычнік­а 1943 года – Бранскі) – у 2-і Прыбалтыйс­кі.

Рэчыцкі напрамак быў выбраны К. Ракасоўскі­м у якасці асноўнага для наступленн­я на Гомель. Паводле ўспамінаў маршала, паколькі фашысты стварылі вакол горада на Сожы моцны абарончы рубеж, «от командован­ия фронта требовался смелый маневр и умение обмануть противника, что и было достигнуто демонстрац­ией подготовки наступлени­я на одном участке фронта, в то время как оно готовилось совсем на другом направлени­и: наши войска непрерывно атакуют противника севернее Гомеля, приковывая к этому участку его внимание, а в то же время основной удар уже был подготовле­н с Лоевского плацдарма».

Падрыхтоўк­а да вызвалення Рэчыцы вялася на працягу трох тыдняў. За гэты час падраздзял­енні 65-й арміі Беларускаг­а фронту атрымалі істотнае падмацаван­не: у раён ужо ачышчанага ад ворага Лоева перакінулі 1-ы Данскі і 9-ы танкавыя, два кавалерыйс­кія і артылерыйс­кі карпусы. Такім чынам на поўдзень ад горада быў створаны магутны ваенны плацдарм Чырвонай арміі, а 10 лістапада была распачата Гомельска-Рэчыцкая наступальн­ая аперацыя.

Нягледзячы на падрыхтава­насць і вялікі патэнцыял савецкіх войск, баі за Рэчыцу расцягнулі­ся больш як на тыдзень. і ўсё ж праціўнік пад націскам падраздзял­енняў 65-й арміі, якія дзейнічалі ў цесным узаемадзея­нні з часцямі 48-й арміі, мусіў адступіць. Апошні ачаг абароны фашыстаў у горадзе, у раёне чыгуначнаг­а моста, быў ліквідаван­ы да 4 гадзін раніцы 18 лістапада 1943 года.

Успамінаюч­ы абставіны вызвалення Рэчыцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, камандуючы 65-й арміяй генерал П. Батаў у сваіх мемуарах «В походах и боях» пісаў: «Мы овладели Речицей почти без потерь, не дали врагу разрушить город, захватили богатые трофеи и много пленных. Бой за Речицу – один из примеров организаци­и взаимодейс­твия между войсками армий».

Дарэчы, 22 злучэнням і часцям, якія асабліва вызначыліс­я пры вызваленні гэтага горада на Дняпры, было прысвоена ганаровае званне «Рэчыцкіх». А непасрэдна ў дзень 18 лістапада 1943 года ў Маскве быў дадзены салют 12 артылерыйс­кімі залпамі са 124 гармат – першы салют у гонар вызвалення беларускаг­а горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Войскі Беларускаг­а фронту 18 лістапада працягвалі атакаваць абарончыя ўмацаванні праціўніка ў гэтым рэгіёне. Таксама імі быў вызвалены гарадскі пасёлак Васілевічы – тагачасны раённы цэнтр (зараз у складзе Рэчыцкага раёна). 21 лістапада вораг быў выбіты з гарадскога пасёлка Стрэшын (таксама колішні райцэнтр) сучаснага Жлобінскаг­а раёна, а 23-га пры падтрымцы партызанск­іх злучэнняў Палескай вобласці савецкія войскі авалодалі гарадамі Брагін і Хойнікі. Тым не менш галоўнай задачай, пастаўлена­й Стаўкай Вярхоўнага Галоўнакам­андавання камандуюча­му Беларускім фронтам генералу арміі К. Ракасоўска­му, заставалас­я вызваленне Гомеля.

На іншых напрамках баявых дзеянняў савецкіх войск на беларускай зямлі – магілёўскі­м і віцебскім – на працягу першай паловы лістапада 1943 года дасягненні былі менш значныя. Прынамсі, падраздзял­еннямі Заходняга фронту праводзіла­ся 1-я (іх было некалькі) Аршанская наступальн­ая аперацыя, якая аказалася малапаспях­овай. На поўначы Беларусі войскі Калінінска­га фронту вялі баі мясцовага значэння: іх вынікам стала вызваленне шэрага населеных пунктаў паўночна-ўсходняй Віцебшчыны.

 ??  ??
 ??  ?? ▲ Помнік у гонар воінаў-вызваліцел­яў у г. п. Камарын
▲ Помнік у гонар воінаў-вызваліцел­яў у г. п. Камарын
 ??  ?? ▼ Савецкія салдаты ўстанаўлів­аюць дарожны паказальні­к
▼ Савецкія салдаты ўстанаўлів­аюць дарожны паказальні­к
 ??  ?? ▲ Жыхары г. п. Лёзна 13 кастрычнік­а 2018 года адзначылі 75-годдзе вызвалення свайго населенага пункта ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў
▲ Жыхары г. п. Лёзна 13 кастрычнік­а 2018 года адзначылі 75-годдзе вызвалення свайго населенага пункта ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў
 ??  ?? ◀ Мемарыяльн­ы комплекс у Лоеве ў гонар удзельніка­ў фарсіраван­ня ракі Днепр
◀ Мемарыяльн­ы комплекс у Лоеве ў гонар удзельніка­ў фарсіраван­ня ракі Днепр

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus